Іа́ан Су́хараў (па-ўкраінску: Іоанн Сухарєв; 28 сьнежня 1987, Харкаў, УССР) — украінскі кібэрспартовец, сусьветна вядомы гулец у Counter-Strike, шматразовы чэмпіён сьвету.

Кібэрспартовец
Іаан Сухараў
па-ўкраінску: Іоанн Сухарєв

Дата нараджэньня28 сьнежня 1987 (36 гадоў)
Месца нараджэньняХаркаў, УССР, СССР
ГрамадзянстваСьцяг Украіны Украіна
МянушкіEdward
КамандаСьцяг Садружнасьці незалежных дзяржаваў Winstrike Team (з 29.5.2019)
Ролякапітан, райфлер
Кар’ера2001 — дагэтуль
ГульніCounter-Strike
Counter-Strike: Global Offensive
Каманды

Сьцяг Расеі Virtus.pro (14.8.2007 — 20.12.2008)
Сьцяг Украіны pro100 (2004 — 28.6.2007, 10.1.2009 — 22.5.2009)
Сьцяг Украіны DTS Gaming (22.5.2009 — 2.9.2009)
Сьцяг Украіны HellRaisers (5.9.2009 — 18.12.2009)
Сьцяг Украіны Natus Vincere (18.12.2009 — 19.7.2013)
Сьцяг Украіны Astana Dragons (19.7.2013 — 6.11.2013)

Сьцяг Украіны Natus Vincere (9.12.2013 — дагэтуль)

Кар’ера

рэдагаваць
Перамога на WCG в 2010 году
На сустрэчы х прэм’ер-міністрам Украіны Мікалаем Азаравым. Іаан — другі справа.
Перамога на ESWC у 2010 годзе

Першыя матчы правёў у складзе Харкаўскае каманды, прадстаўляючы клюб «CyberCity 2000», у 2001—2002 роках. У клюбе штомесяц праводзіліся турніры, а каманда ў складзе якое быў Іаан стабільна займаў першыя месцы. Ужо тады Іаан паказаў сябе як пэрспэктыўны гулец у дадзенай дысцыпліне. У склад каманды ўваходзілі: Раман «Overmaster» Ісакаў, Філіп «LIHO», Аляксандар «Doberman», Аляксей «AlexMAN» Зубрыенка, Дзяніс «Sonic`» Валненка. Неўзабаве каманда распалася, а Edward быў запрошаны да pro100.

У складзе pro100

рэдагаваць

pro100 — першы сур’ёзны кібэрспартовы клюб у кар’еры Іаана. У складзе гэтае каманды ён двойчы перамагаў нацыянальныя адборчыя туры на сусьветны чэмпіянат сэрыі WCG, у 2005 ды 2006 роках, у 2007 годзе заваяваў срэбра дадзенага турніру. Варта адзначыць, што ў складзе pro100, чатыры разы перамагаў золата на фіналах турніру сэрыі Asus.

Праект пакінуў у ліпені 2007 року, калі разам з Данілам Тэсьленкам перайшоў у расейскі праект Virtus.pro.

З 10 студзеня па чэрвень 2009 року ізноў выступаў за pro100[1].

У складзе Virtus.pro

рэдагаваць

У ліпені 2007 року Іаана запрашаюць у расейскі праект Virtus.pro. У новым складзе хлопцы перамагаюць летні Asus 2007 року і заваёўваюць срэбра на восеньскім. За мядзьведзяў Іаан выступае разам з сваім Харкаўскі сябрам Данілам «Zeus» Тэсьленкам. Два леґіянэры і тры гульцы з Расеі прадстаўляюць «мядзьведзей».

У такім складзе хлопцы гуляюць да сьнежня 2008 року. Пасьля чаго Іаан зноў пераходзіць у pro100.

У складзе Astana Dragons

рэдагаваць

У ліпені 2013 року пакінуў Na`Vi. Зь 19 ліпеня таго ж року выступае за каманду Astana Dragons.

Акрамя Іаана ў камандзе яшчэ два гульцы з Украіны — Ягор «Markeloff» Маркелаў і Кірыла «ANGE1» Карасёў, гулец з Расеі — Міхаіл «Dosia» Сталяроў і гулец з Казахстану — Даўрэн «AdreN» Кыстаўбаеў.

Першаю перамогаю цмокаў стаў Techlabs Cup UA 2013. Цмокі пасьпяхова пераадолелі он-лайн кваліфікацыю, пераадолеўшы ўсіх сваіх супернікаў. На LAN фінале ў Кіеве хлопцы перамаглі супернікаў з каманды fnatic з рахункам 2:0 п мапах.

Наступным LAN турнірам стаў DreamHack у Румыніі. AD выйшлі з ґрупы зь першага месца. У сетцы яны абыгралі каманду n!faculty і выйшлі ў чвэрцьфінал, дзе саступілі з рахункам 2:1 па мапах, будучым чэмпіёнам — NiP. У выніку каманда з Астаны падзяліла 3-4 месца з украінскаю камандаю Na`Vi.

У кастрычніку 2013 року цмокі заваявалі срэбра ў сёмым сэзоне SLTV StarSeries VII. Па выніках сэзону хлопцы занялі чацьвертае месца, а на фінальных гульнях абыйшлі каманды Fnatic ды NiP, але саступілі францускай арґанізацыі VeryGames.

На пачатку лістапада 2013 року каманда заваявала трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету паводле ESWC.

6 лістапада было анансавана, што Іаан пакідае каманду, а на замену прыходзіць Эміль «Kucher» Ахундаў[2].

У складзе Natus Vincere

рэдагаваць

Найбольшых посьпехаў дамогся ў пэрыяд з 2009 па 2012 рокі, выступаючы за мультыґеймінґавы праект Natus Vincere. У складзе «Народжаных перамагаць» выйграў чатыры чэмпіянаты сьвету. Украінскі праект стаў сусьветна вядомым.

14 чэрвеня 2010 року ў будынку Кабінэта Міністраў адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Ўкраіны Мікалая Азарава ды каманды Natus Vincere. На ёй у тым ліку абмяркоўваліся пытаньні розьвітку індустрыі інфармацыйных тэхналёґіяў на Ўкраіне[3].

Сума прызавых у 2010 годзе — 225 080 даляраў, што ё найвышэйшым дасягненьнем за ўсю гісторыю прафэсійнага Counter-Strike. Папярэднія рэкорды належалі швэдзкім камандам SK Gaming (183 000 даляраў у 2003 годзе) ды fnatic (189 000 даляраў у 2009 годзе)[4].

У 2013 годзе зьвярнуўся ў Na`Vi[5].

Статыстыка

рэдагаваць

Зводная статыстыка па турнірах, згуляных Іаанам.

РокКолькасьць турніраў месца месца месцаПрызавыяПрызавыя на чалавека
2004—2017212543927$1 916 486$381 414
20041001$500$100
20058401$3 555$711
200611600$13 650$2 730
20078431$37 480$7 496
20085400$16 100$3 220
20097120$12 080$2 416
2010211123$225 080$45 016
201114525$97 150$19 430
201212290$73 010$14 602
201323442$30 545$6 109
201428552$89 373$18 272
201535577$389 463$77 279
201622343$721 500$142 633
201717112$207 000$41 400

Крыніцы

рэдагаваць