Анжэ Копітар

славенскі хакеіст

А́нжэ Ко́пітар (па-славенску: Anže Kopitar; нарадзіўся 24 жніўня 1987 году, Есэніцэ, СФРЮ) — славенскі хакеіст, гулец клюбу «Лос-Анджэлес Кінгс», які выступае ў НХЛ, і нацыянальнай зборнай Славеніі. У 2005 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў 1-м раўндзе пад агульным 11 нумарам клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс», пасьля чаго перайшоў у гэты клюб, стаўшы, такім чынам, першым славенцам за гісторыю НХЛ.

Анжэ Копітар
Рост191 см
Вага102 кг
Пазыцыяцэнтральны нападнік
Кідок/Ловылевы
Грамадзянства
Дата нараджэньня24 жніўня 1987 (36 гадоў)
Месца нараджэньняЕсэніцэ, СФРЮ
КлюбЛос-Анджэлес Кінгс
Выступаў за
Нацыянальная зборнаяМужчынская зборная Славеніі па хакеі Славенія
Драфт НХЛ11, 2005
Лос-Анджэлес Кінгс
Гульнявая кар’ера2004 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Кар’еру пачаў на радзіме ў клюбе «Акроні», аднак ужо ў 16 гадоў зьехаў у Швэцыю, дзе выступаў за клюб «Сёдэртэлье». 7 верасьня 2005 году падпісаў кантракт з клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс», аднак працягнуў выступы за швэдзкі клюб. На новы сэзон дэбютаваў за амэрыканскі клюб 6 кастрычніка 2006 году ў матчы супраць «Анагайм Дакс», забіўшы адразу 2 мячы[1]. У сэзоне 2013—2014 гадоў разам з «каралямі» стаў уладальнікам Кубка Стэнлі, запісаўшы на свой рахунак 26 пунктаў у плэй-оф.

На чэмпіянатах сьвету дэбютаваў за зборную Славеніі ў 2005 годзе.

Дасягненьні

рэдагаваць

Уладальнік Кубка Стэнлі: 2012, 2014

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Анжэ Копітарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў