Аповесьць — эпічны празаічны твор (радзей вершаваны), які характарызуецца адналінейным сюжэтам, а паводле шыраты ахопу жыцьцёвых зьяваў і глыбіні іхнага раскрыцьця займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданьнем.

Характэрныя прыкметы аповесьці

рэдагаваць

Акрамя аб’ёму, аповесьць адрозьніваецца ад апавяданьня разгорнутым сюжэтам, вялікай колькасьцю другасных пэрсанажаў, больш поўнай і глыбейшай іхнай характарыстыкай, наяўнасьцю апісаньняў. Разьмежаваньне аповесьці й раману менш выразнае. Падобныя яны й прадметам выяўленьня (жыцьцёвыя будні або важныя гістарычныя падзеі), сродкамі выяўленьня, раскрыцьцём характараў. Аднак аповесьць ахоплівае меншы круг праблемаў, кароткі пэрыяд жыцьця героя.

Калі ў рамане акцэнт робіцца на разьвіцьцё сюжэту й пашырэньне кола праблемаў, то ў аповесьці сюжэт больш статычны: акцэнтуецца на глыбокім аналізе аднаго або некалькіх канфліктаў, у апісаньнях. Як і ў рамане й апавяданьні, важную ролю ў аповесьці адыгрывае голас аўтара або апавядальніка.

Літаратура

рэдагаваць
  • Літературознавчий словник-довідник за редакцією Р. Т. Гром'яка, Ю. І. Коваліва, В. І. Теремка. — К.: ВЦ «Академія», 2007
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонСпэцыяльныя:Апошнія зьменыВікіпэдыя:ФорумСпэцыяльныя:Пошук%D0%86%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%B9%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8BДругая сусьветная вайнаВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціБеларусьДапамога:ЗьместВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхМасей СяднёўВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіМікі МаўсВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаТаліцаМяцеж ПВК ВагнэрПошукавая аптымізацыяЛетуваІван ПляхімовічСяргей ЗаконьнікаўПарнаграфія ў БеларусіВольныя матэрыялыСонцам сагрэтыяВікіпэдыяПастава на каленяхЛязьбійская парнаграфіяМарат МаркаўКатэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі, дзе ігнаруюцца назвы для адлюстраваньняСпэцыяльныя:Мой унёсакПомнік Сталіну (Прага)Спэцыяльныя:Мае размовыБеларускі клясычны правапісВікіпэдыя:Дапамога1 ліпеняЛацінкаБісэксуальная парнаграфія