Будэ-Глімт (футбольны клюб)

нарвэскі футбольны клюб

«Будэ-Глімт» (па-нарвэску: Bodø/Glimt) — нарвэскі футбольны клюб з гораду Будэ. Заснаваны ў 1916 годзе. Чэмпіён Нарвэгіі (2020, 2021, 2023) і двухразовы ўладальнік Кубка Нарвэгіі (1975, 1993). «Будэ-Глімт» быў першай камандай з Паўночнай Нарвэгіі, якая заваявала нацыянальны тытул, выйграўшы кубак краіны ў 1975 годзе, а таксама першай камандай з памянёнага рэгіёну, якая здабыла тытул чэмпіёнаў Нарвэгіі[2].

Будэ-Глімт
Поўная назваFotballklubben Bodø/Glimt
Заснаваны19 верасьня 1916
ГорадБудэ, Нарвэгія
СтадыёнАспміра
Умяшчальнасьць: 7354
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЭлітэсэрыен
 · 20231 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
glimt.no (нарв.)

Гісторыя

рэдагаваць

У той час як іншыя гарады ў фюльке Нурлян, як то Нарвік, Му-і-Рана ды Мушэн займелі свае футбольныя клубы раней, большы за іх горад Будэ ня меў буйнога клюбу ажно да сканчаэньня 1916 году. Новы клюб быў заснаваны з назвай «Глімт», што з нарвэскае мовы перакладаецца як ўспышка. Адным з заснавальнікаў клюбу быў Эрлінг Т’ерансэн, які таксама быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу, а потым і ганаровым сябрам. Т’ерансэн быў вядомым футбалістам і лыжнікам. Першы свой матч каманда зладзіў супраць вучняў школы Будэ, бо на той час «Глімт» быў адзін футбольным клюбам у горадзе.

У 1919 годзе каманда здабыла свой свой першы трафэй, то бок «Глімт» стаў чэмпіёнам фюльке Нурлян. 1920-я гады былі складанымі для дружыны празь нізкі маральны стан і дрэннае фінансаваньне. У нейкі час узьнікла пытаньне аб ліквідацыі клюбу, але пазьней дружына атрымала падтрымку з боку футбольных зорак і трэнэраў з Паўднёвай Нарвэгіі. Такім быў у 1929 годзе Ёрган Ювэ. У 1930-я гады «Глімт» пачаў трэнавацца ў памяшканьні, што значна зьнізіла негатыўны ўплыў суровага арктычнага клімату.

Актуальны на 1 траўня 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрЮліян Фае Люн1999
2 АбВілядс Нільсэн2005
3 АбАмар Элябдэляўі1991
4 АбОдын Б’ёртуфт1998
5 АбБрыс Вэмбангамо1996
6 АбЮстэйн Гундэрсэн1996
7 ПАПатрык Бэрг (капітан)1997
8 ПААльбэрт Грэнбэк2001
9 НапКаспэр Гёг2000
10 НапДаніель Басі2004
11 НапРунар Эспэёрд1996
12 БрМікіта Хайкін1995
14 ПАУльрык Сальтнэс (капітан)1992
15 АбФрэдрык Андрэ Б’ёркан1998
16 ПАСывэр Скейдэ2004
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
17 ПАГаўтэ Гёбэрг Вэцьці1998
18 АбБрэдэ Му1991
19 ПАСондрэ Фэт1997
20 АбФрэдрык Сьёвальд2003
21 АбЛукаш Кубр2004
23 НапЕнс Гаўге (ар. Айнтрахт)1999
24 БрЧ’етыль Гаўг (ар. Тулюза)1998
26 ПАГокан Эўен2000
27 НапСондрэ Сёрлі1995
28 НапОскар Капскарма2000
30 АбАдам Сёрэнсэн2000
44 БрМагнус Брэнбу2005
45 БрІсак Шун2007
94 НапАўгуст Мікельсэн2000
99 НапНіна Жугель2000

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць