Кальяры (футбольны клюб)

італьянскі футбольны клюб

«Калья́ры» (па-італьянску: Cagliari Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Кальяры, з выспы Сардынія. Чэмпіён Італіі (1970). Клюб быў утвораны 20 жніўня 1920 году й у цяперашні час гуляе ў італьянскай Сэрыі Б, правёўшы сэзоны ад 2016 году ў розыгрышах Сэрыі А.

Кальяры
Поўная назваCagliari Calcio SpA
Заснаваны1920
ГорадКальяры, Італія
СтадыёнСтадыё Сант’Элія
Умяшчальнасьць: 23 486
ПрэзыдэнтТамаза Джуліні[d]
КіраўнікFluorsid Group[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатСэрыя A
 · 2022—2023Сэрыя Б, 5 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cagliaricalcio.com (італ.)

Клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Італіі толькі аднойчы ў сэзоне 1969—1970 гадоў, калі за каманду гуляў найлепшы бамбардзір клюбу й нацыянальнай зборнай усіх часоў Люіджы Рыва. Колерамі каманды зьяўляюцца сіні й чырвоны. Часовым стадыёнам клюбу, на якім каманда праводзіць свае хатнія гульні, зьяўляецца «Стадыё Сант’Элія», які здольны зьмясьціць 16 200 аматараў футболу.

Гісторыя

рэдагаваць

«Кальяры» стаў першым адзіным пераможцам Сэрыі C у сэзоне 1951—1952 гадоў, то бок да гэтага часу тытул пераможца гэтай лігі разьмяркоўваўся на некалькі клюбаў. Большую частку 1950-х гадоў клюб правёў у Сэрыі Б, страціўшы прасоўваньне ў плэй-оф у 1954 годзе. Пасьля спуску да Сэрыі C ў пачатку 1960-х гадоў, рост «Кальяры» быў мэтэорным, то бок у канчатковым выніку клюб дасягнуў прасоўваньня ў Сэрыю А ў 1964 годзе.

Сярод асноўных гульцоў клюбу ў тыя часы варта адзначыць абаронцу Марыё Мартырадона, паўабаронцаў П’ерлюіджы Чэра, Нэнэ й Рычыёцьці Грэацьці, а таксама выбітнага нападніка Люіджы Рыва. Першую палову чэмпіянату клюб правёў даволі дрэнна, займаючы апошнюю пазыцыю з 9 пунктамі на рахунку. Аднак дзякуючы дзіўнай другой палове чэмпіянату «Кальяры», здолеўшы перамагчы клюбы, як то «Ювэнтус» і «Мілян», здолеў завершыць сэзон на 7 месцы з 34 пунктамі. Праз два сэзоны Рыва ўпершы раз стаў найлепшым бамбардзіраў чэмпіянату, а клюб меў на сваім рахунку лепшы абарончы паказчык лігі.

Улетку 1967 году «Кальяры» згуляў сэзон у Паўночнай Амэрыцы, выступаючы ў лізе United Soccer Association. Гэтая ліга ўключала клюбы з Эўропы й Паўднёвай Амэрыкі, якія гулялі прадстаўляючы амэрыканскія й канадзкія гарады, і кожны зь іх абраў для сябе новую назву, каб асацыявацца з рэпрэзэнтуючым горадам. Такім чынам, «Кальяры» абраў для сябе назоў «Чыкага Мустангз». Клюб скончыў чэмпіянат на сумесным другім месцы ў Заходняй дывізіёне з 13 пунктамі. Найлепшым бамбардзірам лігі стаў гулец клюбу Рабэрта Банінсэньня, які забіў 10 галоў у браму супернікаў.

У сэзоне 1968—1969 гадоў «Кальяры» рэальна прэтэндаваў у званьне чэмпіёну Італіі, вырашаючы гэта разам з «Фіярэнтынай» і «Мілянам». У канчатковым вынікам чэмпіёнам стала «Фіярэнтына», аднак на наступны сэзон «Кальяры» здолела перамагчы ў чэмпіянаце, разам з Анджэлё Дамэнгіні, які толькі зьявіўся ў складзе клюбу. «Кальяры» за чэмпіянат атрымала толькі дзьве паразы й прапусьціла 11 мячоў, найменшую колькасьць гадоў у любой буйной эўрапейскай лізе на сёньняшні дзень. Рыва стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва. Акрамя таго Чэра, Дамэнгіні й Рыва прадстаўлялі зборную Італіі на чэмпіянаце сьвету 1970 году.

У 1970-я гады адбылося паступовае зьніжэньне вынікаў клюбу, «Кальяры» вылецела зь лігі ў 1976 годзе разам з заканчэньнем кар’еры Рывы.

Дасягненньні

рэдагаваць
Актуальны на 24 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрБарыс Радунавіч1996
4 АбАльбэрта Дасэна1998
5 ПАМарка Манкозу1988
8 ПАНаітан Нандэс1995
9 НапДжанлюка Ляпадуля1990
10 ПАНікаляс Віёля1989
14 ПААлясандра Дэёля1995
16 ПАМатэо Праці2003
17 АбПантэліс Хацыдыякас1997
18 БрСымонэ Арэсьці1986
19 ПАГаэтана Арыстаньё (ар. Інтэр)2002
21 ПАЯкуб Янкта1996
22 БрСымонэ Скуфэт1996
23 АбМатэвуш Вятэска1997
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
25 ПАІбрагім Сулемана2003
26 АбЕры Міна1994
27 АбТамаза Аўджэльлё1994
28 АбГабрыеле Дзапа1999
29 ПААнтуан Макумбу1998
30 НапЛеанарда Павалецьці (капітан)1988
32 НапАндрэа Пэтаньня (ар. Монца)1995
33 АбАдам Обэрт2002
37 АбПаўлу Аццы1994
61 НапЭльдор Шамуродаў (ар. Рома)1995
70 ПАДжанлюка Гаэтана (ар. Напалі)2000
77 НапЗыту Лувумбу2002
99 АбАлясандра Дзі Парда1999

Былыя гульцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць