Клермон Клермон-Фэран

францускі футбольны клюб з Клермон-Фэрану

«Клермон» (па-француску: Clermont) — францускі футбольны клюб з гораду Клермон-Фэрану. Першапачаткова клюб быў утвораны ў 1911 годзе, але быў перазаснаваны ў 1990 годзе як вынік аб’яднаньня. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне Габрыель Манп’е, які месьціцца ў межах гораду. У пэрыяд з 2014 па 2017 гады «Клермонам» кіравала першая жанчына трэнэрка ў мужчынскім прафэсійным футболе Карын Дыякр.

Клермон
Поўная назваClermont Foot Auvergne 63
Заснаваны1990
ГорадКлермон-Фэран, Францыя
СтадыёнГабрыель Манп’е
Умяшчальнасьць: 10 607
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЛіга 1
 · 2022—20238 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць

Фундацыя клюбу адбылася ў 1911 годзе пад назвай «Стад Клермон», але клюб ня меў вялікіх посьпехаў. Першым важкім дасягненьнем сталася прасоўваньне ў паўфінал Кубка Францыі ў сэзоне 1945—1946 гадоў. Неўзабаве клюб страціў прафэсійны статус пасьля сэзону 1946—1947 гадоў празь фінансавыя цяжкасьці. Прафэсійны статус быў вернуты толькі ў 1966 годзе. У 1984 годзе адбылося аб’яднаньне клюбу з «Манфэранам», у выніку назва клюбу зьмянілася на «Клермон-Фэран». Пазьней клюб быў ліквідаваны праз банкруцтва, але ў 1990 годзе быў адроджаны гэтым разам пад назовам «Клермон-Фут», дзякуючы ў першую чаргу рэгіянальнай фінансавай дапамогі.

Крыху пазьней клюб быў зноўку перайменаваны гэтым разам у «Клермон-Фут Авэрнь», а сама дружына мела выступы ў трэцім паводле моцы францускім дывізіёне. Праз 13 гадоў «Клермон» некалькі разоў зьведаў падвышэньне, патрапіўшы ў Лігу 2 у 1993 годзе. Пабудаваны ў сьнежні 1995 году стадыён Габрыель Манп’е стаў новай хатняй пляцоўкай клермонцаў. За гэтыя 13 гадоў посьпеху клюб дасягнуў пэўных вяршыняў у розыгрышах Кубка Францыі. Прыкметным стаў выступ «Клермону» ў розыгрышу кубка ў 1997 году, калі клюб з цэнтральнага рэгіёну краіны пасьлядоўна выбіў з турніру «Мартыг», «Ляр’ен», а потым і «Пары Сэн-Жэрмэн». Матч з апошнім наведала максымальная колькасьць заўзятараў, а пасьля перамогі каля 2 тысяч чалавек выйшлі на галоўны гарадзкі пляц дзеля таго, каб адсьвяткаваць перамогу. Клюб здабыў перамогу ў розыгрышу Нацыянальнага чэмпіянату ў сэзоне 2006—2007 гадоў пасьля таго, як летась паспускаўся ў Лігу 2.

У 2014 годзе «Клермон» стаў першай францускай прафэсійнай мужчынскай дружынай, якая прызначыла жанчыну на пасаду трэнэркі, даручыўшы кіраваць камандай Элене Кошту[1][2]. Аднак, менш чым празь месяц пасьля ўступленьня на пасаду Кошту сышла з клюбу[3], але яе замяніла іншая жанчына Карын Дыякр[4]. «Клермон» упершыню ў сваёй гісторыі прасунуўся ў Лігу 1 у сэзоне 2021—2022 гадоў, дасягнуўшы падвышэньня ў лігу пасьля таго, як летась заняў 2 месца ў розыгрышу Лігі 2[5]. Поруч з гэтым фактах, «Клермон» ёсьць, такім чынам, першым авэрнійскім клюбам у элітным францускім дывізіёне. Лепшым бамбардзірам як клюбу, гэтак і чэмпіянату стаў гвінэйскі нападнік і мясцовы гадаванец Маамэд Баё, маючы на сваім рахунку 22 дакладныя стрэлы.

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрМасамба Н’Дыяй2001
2 АбМэгдзі Зэфан1992
3 АбНэту Боржэс1996
4 АбКрысьлен Матсыма (ар. Манака)2002
5 АбМаксіміляна Кафр’е1997
6 ПААбіб Кейта2002
7 ПАЯан Маньен1997
8 НапБіляль Бутаба1998
9 НапКомнэн Андрыч1995
10 ПАМугамэд Хам2000
11 ПАДжым Алевіна1995
12 ПАМаксім Ганалён1989
15 АбШэйк Умар Канатэ2004
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
16 БрТэо Борн2002
17 АбАндзі Пэльмар2000
18 НапЭльбасан Рашані1993
21 АбФляран Аж’е (капітан)1989
22 АбЁэль Армугом1998
23 НапШамар Нікалсан (ар. Спартак)1997
25 ПАЯан Гаст’ен1988
26 НапАлян Віржыніюс (ар. Ліль)2003
91 НапЖэрэмі Бэла1993
95 НапГрэджон Кей1995
97 АбЖэрэмі Жаке (ар. Рэн)2005
99 БрМары Дыяў1993

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць