Клі́пэртан (па-француску: île Clipperton, неафіцыйна: île de la Passion) — незаселены каралавы атол у Ціхім акіяне, які належыць Францыі. Плошча атола складае 9км², знаходзіцца ў 1300 км на паўднёвы захад ад Мэксыкі.

Кальцо сушы поўнасьцю абкружае лягуну якая мае радыюс каля 8 км. У лягуне вада днём застойваецца. Самай вялікай кропкай выспы зьяўляецца скала Кліпэртан вышынёй 21м.

Клімат выспы трапічны, зь сярэдняй тэмпэратурай ад 20 °C да 32 °C. Дажджавы пэрыяд цягнецца ад траўня да верасьня, пад час якога здараюцца трапічныя буры. Вада вакол выспы цёплая дзякуючы заходнім цячэньням, якія плывуць ад мацерыка.У 1890 годзе сюды былі завезеныя какосавыя пальмы, і зараз яны растуць невялікімі групамі ў некалькіх месцах.

Гісторыя

рэдагаваць

Выспа была вынайдзеная Фердынандам Магелянам у 1521 годзе. Сваю сучасную назву выспа атрымала ў гонар пірацкага правадыра Джона Кліпэртана, які змагаўся з гішпанцамі ў пачатку XVII стагодзьдзя і выкарыстоўваў гэтую выспу як сваю базу.

У 1708 годзе два францускія караблі Princess і Découverte прыбылі на выспу і далі ёй назву Île de la Passion, абвясьціўшы яе тэрыторыяй Францыі. Першая навуковая экспэдыцыя высадзілася на высьпе ў 1725 годзе.

У 1858 годзе выспа была афіцыйна далучаная да Францыі, і далучана да яе калёніяў у Акіяніі, Францускай Палінэзіі. У 18971931 г.г. выспа была занятая Мэксыкай, пад францускі кантроль была вернутая пасьля міжнароднай дамовы. У 1935 годзе выспа была выдзелена з Францускай Палінэзіі ў асобную адміністрацыйную адзінку Domaine public de l'État français.

У 2007 годзе кіраваньне выспай было даручана непасрэдна францускаму ўраду, а непасрэдным кіраўніком зьяўляецца міністар па заморскім тэрыторыям.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонСпэцыяльныя:Апошнія зьменыВікіпэдыя:ФорумСпэцыяльныя:Пошук%D0%86%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%B9%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8BДругая сусьветная вайнаВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціБеларусьДапамога:ЗьместВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхМасей СяднёўВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіМікі МаўсВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаТаліцаМяцеж ПВК ВагнэрПошукавая аптымізацыяЛетуваІван ПляхімовічСяргей ЗаконьнікаўПарнаграфія ў БеларусіВольныя матэрыялыСонцам сагрэтыяВікіпэдыяПастава на каленяхЛязьбійская парнаграфіяМарат МаркаўКатэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі, дзе ігнаруюцца назвы для адлюстраваньняСпэцыяльныя:Мой унёсакПомнік Сталіну (Прага)Спэцыяльныя:Мае размовыБеларускі клясычны правапісВікіпэдыя:Дапамога1 ліпеняЛацінкаБісэксуальная парнаграфія