Крылы Саветаў Самара

расейскі футбольны клюб

«Крылы Саветаў» (па-расейску: Крылья Советов) — расейскі футбольны клюб з гораду Самара. Заснаваны ў 1942 годзе. Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі 2004 году. Да 2014 году быў адзіным немаскоўскім клюбам, які ўдзельнічаў ува ўсіх розыгрышах найвышэйшай лігі, разам з ЦСКА, «Спартаком», «Дынама» й «Лякаматывам». З улікам чэмпіянатаў СССР клюб больш за 45 сэзонаў правёў у элітных дывізіёнах расейскага футболу. Першая каманда, якая ў чэмпіянаце Расеі па футболе дасягнула мяжы ў 500 згуляных матчаў[1]. Таксама «Крылы Саветаў» першым з расейскіх футбольных клюбаў дасягнуў адзнакі ў 600 згуляных матчаў у найвышэйшым дывізіёне расейскіх першынстваў 1 жніўня 2011 году матчам на хатнім стадыёне супраць пермскага «Амкару».

Крылы Саветаў
Заснаваны1942
ГорадСамара, Расея
Стадыён«Мэталюрг»
Умяшчальнасьць: 30 251
КіраўнікСамарская вобласьць
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПрэм’ер-ліга
 · 2022—202312 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pfcks.ru (рас.)

Гісторыя

рэдагаваць

У пачатку 1942 году старшыня цэнтральнага камітэту прафзьвязу авіяцыйнай галіны Васэрман напісаў ліст наркаму авіяпрамысловасьці Шахурыну з просьбай арганізаваць перавод у Маскву 27 былых сталічных футбалістаў, якія апынуліся ў эвакуацыі ў Молатаве й Куйбышаве. 12 красавіка намесьнік наркама Дзяменцьеў вырашыў, што было за лепшае стварыць моцную футбольную каманду ў Куйбышаве й Молатаве, не выклікаючы ў Маскву найлепшых.

Гэтак дзякуючы гэтаму лісту з працаўнікоў маскоўскіх «Завода імя Фрунзэ», «Авіяцыйнага завода № 1» імя Сталіна, варонескага «завода № 18 імя Варашылава», а таксама авіяцыйных прадпрыемстваў, эвакуяваных у Куйбышаў зь Менску й Данецку была заснавана каманда «Крылы Саветаў». Першы свой матч яна правяла ўжо 3 траўня 1942 году. 30 ліпеня 1944 году адбыўся дэбют «Крылаў Саветаў» у Кубку СССР. У матчы 1/16 фіналу «Крылы Саветаў» саступілі футбалістам маскоўскага «Лякаматыва» зь лікам 1:5.

Першую гульню на першынство СССР (2-я група) «Крылы Саветаў» правялі на куйбышаўскім стадыёне «Лякаматыў» 3 чэрвеня 1945 году супраць каманды «Тарпэда» (Горкі) і завяршылі яе ўнічыю зь лікам 1:1. Гол які стаў для «Крылаў Саветаў» першым у чэмпіянатах СССР забіў Пётар Бурмістраў. У другім матчы «Крылы Саветаў» дома атрымалі перамогу над ленінградзкім «Спартаком» 3:0, а затым перамаглі зь лікам 2:1 «Балтфлёт». Потым былі выязныя перамогі ў Новасыбірску, Чалябінску, Сьвярдлоўску й Молатаве. «Крылы Саветаў» выйшлі ў лідэры групы, а за адзін тур да заканчэньня чэмпіянату абыграўшы адэскі «Харчавік» 5:1, забясьпечылі сабе выхад у першую групу.

21 красавіка 1946 году ў Алма-Аце «Крылы Саветаў» правялі свой першы матч у найвышэйшым дывізіёне СССР і саступілі ленінградзкаму «Зэніту» зь лікам 1:2.

Пасьля спыненьня існаваньня СССР «Крылы Саветаў» засталіся ў найвышэйшай лізе. Самарскі клюб дэбютаваў у чэмпіянаце Расеі ў Маскве 29 сакавіка 1992 году ў матчы супраць сталічнага «Спартака» (0:5). Сваю першую перамогу ў чэмпіянаце Расеі «Крылы Саветаў» атрымалі 12 красавіка 1992 году ў хатнім матчы супраць пецярбурскага «Зэніту» зь лікам 1:0, гол забіў Аляксандар Цыганкоў. 7 верасьня 1992 году ў госьцевым матчы супраць стаўрапальскага «Дынама» «Крылы Саветаў» пацярпелі паразу зь лікам 0:2, але за ўдзел дыскваліфікаванага футбаліста ў складзе «Дынама» гаспадарам была залічана тэхнічная параза — 0:3. Гэтак была «здабыта» першая перамога «Крылаў Саветаў» на чужым полі.

Актуальны на 24 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрІван Ламаеў1999
4 АбАляксандар Салдаценкаў (капітан)1996
5 АбЮры Гаршкоў1999
6 ПАСяргей Бабкін2002
7 НапДзьмітры Цыпчанка1999
8 ПАМаксім Віцюгоў1998
9 НапУладзімер Хубулаў2001
10 НапБэнхамін Гарэ2000
11 НапРаман Яжоў1997
14 НапМікіта Салтыкоў (ар. Лякаматыў)2004
15 АбМікалай Расказаў1998
17 НапЯгор Карпіцкі2003
18 ПАДзяніс Якуба1996
19 НапМікіта Хлусаў2000
20 ПААмар Рахманавіч1994
21 ПАДзьмітры Іванісеня1994
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
22 ПАФэрнанду Кастанса1998
23 АбГлен Бэйль1995
24 АбРаман Яўгеньеў1999
25 АбКірыл Пячэнін1997
27 АбАляксей Нікіценкаў2001
30 ПААрцём Сакалоў2003
31 АбГеоргі Зотаў1990
32 НапФранка Ароска (ар. Лянус)2002
39 БрЯўген Фралоў1988
41 НапЯгор Ушакоў (ар. ЦСКА)2002
65 АбІльля Грыбакін2004
73 НапУладзіслаў Шытаў2003
77 НапУладзімер Пісарскі1996
81 БрБагдан Аўсяньнікаў1999
92 НапПавал Папоў2003
95 АбІльля Гапонаў1997

Галоўныя трэнэры

рэдагаваць
  • Віктар Новікаў (1945—1946)
  • Аляксандар Абрамаў (1947—1952)
  • Пётар Бурмістраў (1953—1954)
  • Вячаслаў Салаўёў (1954—1957)
  • Аляксандар Абрамаў (1958—1960)
  • Віктар Карпаў (1961—1969)
  • Усевалад Блінкоў (1969—1971)
  • Генадзь Сарычаў (1972)
  • Віктар Кірш (1973—1977)
  • Аляксандар Гулеўскі (1978)

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць