Манпэлье (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Манпэлье» (па-француску: Montpellier Hérault Sport Club) — францускі футбольны клюб з гораду Манпэлье, дэпартамэнту Эро. Заснаваны ў 1974 годзе ў выніку зьліцьця двух клюбаў «Montpellier-Littoral FC» і «AS Paillade». Чэмпіён Францыі (2012) і двухразовы ўладальнік Кубка Францыі. Хатняй арэнай з 1976 году зьяўляецца стадыён «Стад дэ ля Масон», які здольны зьмясьціць амаль 33 тысячы чалавек. Пасьля перамогі ў Кубку Францыі ў 1929 годзе, «Манпэлье» ў 1932 годзе прымаў удзел у першым сэзоне чэмпіянату Францыі па футболе разам зь дзевятнаццацю іншымі клюбамі. У 1974 годзе клюб быў набыты францускім прадпрымальнікам Люі Нікаленам, які зьяўляецца прэзыдэнтам і асноўным акцыянэрам клюбу й па сёньняшні дзень. Цяперашнюю назву каманда атрымала ў 1989 годзе, а да гэтага часу каманда называлася «Montpellier Paillade Sport Club».

Манпэлье
Поўная назваMontpellier Hérault Sport Club
Заснаваны1974
ГорадМанпэлье, Францыя
СтадыёнСтад дэ ля Масон
Умяшчальнасьць: 32 950
КіраўнікЛяран Нікален[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЛіга 1
 · 2022—202312 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

За клюб у свае часы гулялі некалькі вядомых гульцоў, у першую чаргу Ляран Блян, які ў цяперашні час зьяўляецца галоўным трэнэрам зборнай Францыі па футболе. Блян таксама зьяўляецца найлепшым бамбардзірам клюбу ўсіх часоў. Эрык Кантана, Ражэ Міла й Карляс Вальдэрама таксама абаранялі колеры клюбу. У 2001 годзе «Манпэлье» стварыў жаночую футбольную каманду.

Гісторыя

рэдагаваць

Манпэлье быў заснаваны ў 1919 годзе пад назвай «Stade Olympique Montpelliérain» асацыяцыяй «Générale Sportive Montpelliéraine», якая складалася з заможных і амбіцыйных грамадзянаў Манпэлье. Стварэньне спартовага клюбу ў горадзе вялося з 1914 году, аднак, ідэя памерла з-за Першай сусьветнай вайны. Пасьля стварэньня спартовы клюб налічваў каманды па такім відам спорту як футбол, рэгбі, лёгкая атлетыка, тэніс і бокс. Штаб-кватэра клюбу знаходзіцца ў мясцовым кафэ. Празь некалькі месяцаў існаваньня футбольная каманда клюбу аб’ядналася зь іншым мясцовым клюбам «La Vie au Grand Air du Languedoc» (VGAL), які быў сфармаваны ў жніўні 1917 году й спэцыялізавалася выключна на футболе.

Пасьпяховае зьліцьцё з VGAL і набыцьцё гульцоў клюбу дазволіла «Манпэлье» лёгка адаптавацца ў спорце. Клюб у першыя гады свайго станаўленьня гуляў у лізе Division d'Honneur Sud-Est. У 1925 годзе клюб кіраваўся шатляндцам Вікторам Гібсанам. У тым жа годзе, «Манпэлье» перажыў унутраны крызіс пасьля таго, як Футбольная фэдэрацыя Францыі выявіла, што клюб быў вінаваты ў фінансавых злоўжываньнях. Прэзыдэнт клюбу быў адхілены ад футболу на пяць гадоў і «Манпэлье» быў паніжаны ў клясе. У выніку штрафы прывялі да сыходу шэрагу гульцоў. У рамках намаганьняў па аднаўленьні, клюб зьмяніў сваю назву на «Sports Olympiques Montpelliérains» і запрасіў шэраг новых гульцоў, у першую чаргу Браніслава Секуліча, Ражэра Ральё й трох братоў Крамэраў са Швайцарыі. Працэс аднаўленьня быў неадкладны, клюб адразу ж вярнуўся ў лігу пасьля аднаго сэзону. У 1929 годзе клюб выйграў свой першы буйны трафэй, Кубак Францыі. У фінальнай гульні супраць клюбу «Сэт» каманда дамаглася перамогі зь лікам 2:0, галы ў той сустрэчы забілі Агюст Крамэр і Эдмон Крамэр.

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрБэльмін Дыздаравіч2001
3 АбІсыяга Сыльля1994
4 АбБубакар Куятэ1997
5 АбМадыбо Саньян1999
6 АбКрыстафэр Жульен1993
7 НапАрно Нардэн1998
8 НапАкор Адамз2000
9 НапМуса Аль-Тамары1997
10 НапВагбі Хазры1991
11 ПАТэжы Саванье (капітан)1991
12 ПАЖардан Фэры1992
13 ПАЖарыс Шатар2001
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
16 БрДымітры Бэрто1998
17 АбТэо Сэнт-Люк1998
18 ПАЛео Леруа2000
19 ПАСаша Дэляй2002
22 ПАКаліль Фаяд2004
23 НапЯн Карамо (ар. Тарына)1998
27 АбБэчыр Амэрагіч2002
29 АбЭнзо Чато2002
36 АбСыльван Гэфці (ар. Джэноа)1997
40 БрБэнжамэн Лякомт1991
70 НапТангі Кулібалі2001
77 АбФаляй Сако1995

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць