Мэханічны рух
Мэхані́чны рух — форма руху матэрыі, якая палягае ў зьмяненьні палажэньня цела ў прасторы зь цягам часу. Мэханічны рух зьяўляецца прадмэтам вывучэньня мэханікі.
Найважнейшай уласьцівасьцю мэханічнага руху зьяўляецца яго адноснасьць. Гэта значыць, што рух як зьмяненьне палажэньня цела можа быць зафіксаваны толькі адносна іншых цел, у той ці іншай сыстэме адліку. Зь пераходам ад аднае сыстэмы адліку да іншае характарыстыкі руху могуць зьмяняцца.
Найпрасьцейшым відам мэханічнага руху зьяўляецца рух матэрыяльнага пункту. Рух любой складанай сыстэмы можна разглядаць як вынік руху ўсіх матэрыяльных пунктаў, што яе складаюць.
![]() | Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонСпэцыяльныя:Апошнія зьменыВікіпэдыя:ФорумСпэцыяльныя:ПошукДругая сусьветная вайнаБеларусьЧэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюПарнаграфія ў БеларусіЛязьбійская парнаграфіяЯн СтанкевічСтакгольмВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПарнафільм у ФранцыіДапамога:ЗьместГрамадзкая ўласнасьцьЛацінкаВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаЎПошукавая аптымізацыяВікіпэдыяІсьляндзкі коньВікіпэдыя:Абраныя артыкулыСэксБанкаўскі рахунакРыгор АзаронакМарат МаркаўДрама (аповесьць)Вікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхБеларускі клясычны правапісЛабурыРасеяАнгельская моваБеларуская моваМужчына зьверхуСьпіс гарадоў БеларусіВікіпэдыя:АдміністрацыяВікіпэдыя:Суполка