Павал Выпых
Павал Выпых (па-польску: Paweł Wypych; нар. 20 лютага 1968 году ў Отвацку — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Павал Выпых | |
![]() Павал Выпых | |
Сэкрэтэр стану ў канцылярыі прэзыдэнта | |
---|---|
30 красавіка 2009 — 10 красавіка 2010 | |
Прэзыдэнт: | Лех Качынскі |
Прэм’ер-міністар: | Дональд Туск |
Кіраўнік Закладу сацыяльнага забесьпячэньня | |
1 чэрвеня 2007 — 26 лістапада 2007 | |
Прэзыдэнт: | Лех Качынскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 20 лютага 1968![]() |
Памёр: | 10 красавіка 2010![]() |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Скончыў Інстытут сацыяльнай прафіляктыкі і рэабілітацыі, а таксама гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1987—1999 гадох працаваў у скаўцкім руху.[1] У 1990—2003 гадох быў дэпутатам радаў раёнаў Варшавы. Працаваў у гарадзкой адміністрацыі. У 1996—1999 гадох быў асыстэнтам катэдры крыміналёгіі Інстытуту прававых дасьледаваньняў Польскай акадэміі навук, затым дырэктарам Цэнтру падтрымкі сям’і. З 2002 году ачольваў Управу сацыяльнай палітыкі Варшавы. У 2005—2006 гадох быў сакратаром стану (намесьнікам міністра) ў Міністэрстве працы й сацыяльнай палітыкі. У 2007 годзе нядоўга быў падсакратаром стану ў Канцылярыі прэм’ер-міністра і кіраўніком Установы сацыяльнага забесьпячэньня. У 2007—2009 гадох быў дарадцам прэзыдэнта, а з 2009 году — сакратаром стану (міністрам) ў Канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [2].
Пахаваны ў Варшаве.