Сьлёнск Уроцлаў

польскі футбольны клюб

«Сьлёнск» (па-польску: Śląsk) — польскі футбольны клюб з гораду Ўроцлава. Заснаваны ў 1947 годзе. Двухразовы чэмпіён Польшчы, двухразовы ўладальнік Кубка Польшчы. Хатнія матчы клюб ладзіць на Гарадзкім стадыёне, які здольны зьмясьціць каля 45 тысяч заўзятараў. Гэты стадыён прымаў матчы чэмпіянату Эўропы 2012 году. Раней «Сьлёнск» свае хатнія матчы гуляў на Алімпійскім стадыёне, а таксама стадыёне Апароўская.

Сьлёнск Уроцлаў
Поўная назвапа-польску: Wrocławski Klub Sportowy Śląsk Wrocław Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны1947
ГорадУроцлаў, Польшча
СтадыёнГарадзкі
Умяшчальнасьць: 45 105
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЭкстракляса
 · 2022—202315 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
slaskwroclaw.pl (пол.)

Гісторыя

рэдагаваць

У 1946 годзе зь Пярэмышлю ва Ўроцлаў была пераведзеная афіцэрская школа сапэраў. Пры ёй у сакавіку 1946 году паўстаў спартовы клюб «Піянэр». У закладзеным клюбе зьявіліся сэкцыі па футболе, хакеі, боксе і веславаньню. «Піянэр» узяў удзел у розыгрышы клясы Б Ніжнясылескае лігі. У першы ж сэзон 1946—1947 гадоў клюб здабыў перамогу і ўзвысіўся ў клясу А. У 1947 годзе да гораду з Кракава пераехала афіцэрская школа пяхоты №1, пры якой быў утвораны свой спартовы клюб. Неўзабаве ў тым жа 1947 годзе абодва клюбы аб’ядналіся. Каманда працягнула выступы ў Ніжнесылескае лізе пад назвай «Піянэр», але ў красавіку 1949 году клюб зьмяніў назоў на «Легія».

Сэзон 1950—1951 гадоў дружына як звычайна пачала ў Ніжнясылескае лізе, але на пачатку 1951 году ўжо да спаборніцтваў не вярнулася, бо далучылася да Другой лігі чэмпіянату Польшчы, якая тады ладзілася паводле сыстэмы вясна—восень. Зьмяніўшы чэмпіянат, клюб зьмяніў і назву, стаўшы ОВКС, які з польскае мовы перакладалася як Спартовы акруговы вайсковы клюб. Уроцлаўцы паводле выніку дэбютнага першынства адразу страцілі месца ў Другой лізе і былі пераведзеныя ў Трэцюю лігу. У 1956 годзе ОВКС здабыў перамогу ў лізе і вярнуўся ў Другую лігу, зноўку зьмяніўшы назву на «Сьлёнск».

Па вяртаньні гульцы каманды правялі неблагі сэзон, але прасунуцца вышэй ім зашкодзіла быдгашчанская «Палёнія». «Сьлёнск» у тым сэзоне меў найлепшую абарону ў Другой лізе. У наступным сэзоне каманда таксама змагаліся за прасоўваньне, але задача выглядала складанай праз наяўнасьць сярод супернікаў шчэцінскай «Погані» і познанскага «Леху». Клюб зноўку фінішаваў другім па-за месцам прасоўваньня, як і год таму. Уроцлаўцы ў той сэзон забілі найбольшую колькасьць галоў ва ўсёй лізе — ажно 56. У той час каманда перамагла познанскую «Варту» зь лікам 8:0. У наступныя гады вынікі пагоршыліся, і каманда за звычай сканчавала сэзон у сярэдзіне табліцы. Сэзон 1963—1964 гадоў апынуўся гістарычным для ўроцлаўскага клюбу. У выдатным стылі «Сьлёнск» упершыню ў гісторыі прабіўся ў найвышэйшы дывізіён Польшчы. У 30 матчах дружына зьведала паразу толькі тройчы, але 19 разоў здабывала перамогу.

Актуальны на 10 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
2 АбАляксандар Палюшак2001
4 АбЛукаш Бэйгер2002
5 АбАлекс Петкаў1999
6 ПАШыман Леўкат1999
7 НапКенэт Загарэ1994
8 ПАПатрык Ольсэн1994
9 НапЭрык Экспосыта (капітан)1996
10 ПАМатыяс Наўэль1996
11 НапПатрык Клімала1998
12 БрРафал Ляшчынскі1992
13 АбКшыштаф Куроўскі2006
16 ПАПэтар Пакорны2001
17 ПАПэтар Шварц1991
19 АбПатрык Янасік1997
20 ПААлен Мустафіч (ар. Одэнсэ)1999
21 НапПатрык Швэдзік2001
22 НапМатэвуш Жукоўскі2001
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
23 ПАДаніель Лукасік1991
24 НапПётар Самец-Таляр2001
26 НапБурак Інджэ2004
27 АбМарцін Канчкоўскі1993
28 ПАМіхал Жухоўскі1993
30 БрБарташ Глагоўскі2005
32 АбМікалай Тудруй2006
33 АбЯгор Мацэнка2002
34 АбКонрад Паправа1998
35 БрКацпэр Трэлёўскі (ар. Ракаў)2003
36 ПАМілаш Куроўскі2004
37 ПААляксандар Воўчак2005
38 АбСтаніслаш Шчырак2005
39 БрМатэвуш Гурскі2000
78 АбТамаза Гуэрча2005
87 АбСімеон Петраў (ар. ЦСКА 1948)2000
90 НапЛьюіс Пэньня2004

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць