Сьцяг Францыі (па-француску: drapeau tricolore або drapeau bleu-blanc-rouge, drapeau français, радзей le tricolore, на ваенным жаргоне — les couleurs) — зьяўляецца нацыянальнай эмблемай Францыі ў адпаведнасьці з 2-м артыкулам францускай канстытуцыі 1958 году. Ён складаецца з трох вэртыкальных палос — сіняй, белай і чырвонай — і мае прапорцыі 2 да 3. Уведзены ва ўжываньне 20 траўня 1794 году.

Сьцяг Францыі

Паходжаньне колераў

рэдагаваць
  • Сіні сьцяг выкарыстоўвалася яшчэ з часоў Хлёдвіга I, першага франскага караля, і быў зьвязаны з колерам убору сьвятога Марціна Турскага, заступніка Францыі. Па легендзе сьвятой падзяліўся сваім плашчом (сіняга колеру) з жабраком у Ам’ене, а Хлодвіг пасьля прыняцьця хрысьціянства каля 498 году зьмяніў у гонар яго белы сьцяг на сіні.
  • Белы колер у пэрыяд з 1638 па 1790 гг. зьяўляўся колерам каралеўскага сьцягу і некаторых марскіх сьцягоў. З 1814 па 1830 гг., ён таксама быў колерам сьцягоў каралеўскага войску. Белы колер сымбалізуе Францыю і ўсё тое, што зьвязана з чароўным парадкам, з Богам (адгэтуль і выбар гэтага колеру ў якасьці асноўнай эмблемы каралеўства — па афіцыйнай дактрыне ўлада караля мела чароўнае паходжаньне).
  • У часы кіраваньня Гуга Капэта і яго нашчадкаў каралі Францыі мелі чырвоную арыфламу ў гонар сьвятога Дзіянісія, бо ён быў легендарным заснавальнікам абацтва, якое з часоў Дагабэрта I было асабліва ўшанавана.

З пачатку кіраваньня Генрыха IV (1589—1610) каралеўскія адзеньні сталі белымі з чырвоным і сінім гафтам на іх. Француская Гвардыя пераняла гэтыя тры колеры і стала выкарыстоўваць іх у сваёй уніформе і ў якасьці эмблемы палка. Яны захавалі іх і пасьля рэвалюцыі, стаўшы ўжо Нацыянальнай Гвардыяй. Гэнрых IV нават парэкамэндаваў гэтыя тры колеры (сіні, белы, чырвоны) амбасадарам з Рэспублікі злучаных правінцыяў, сталай незадоўга да гэтага незалежнай, і тыя рушылі ўсьлед радзе францускага караля і зрабілі сабе трохкаляровы сьцяг.

Гісторыя

рэдагаваць

Рэвалюцыйныя кукарды

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Трохкаляровая кукарда

У нядзелю 12 ліпеня 1789 году ў садах Каралеўскага Палаца (па-француску: Palais-Royal) Каміл Дэмулен прымацаваў да свайго капялюша зялёны лісток. Ён пераконваў натоўп зрабіць тое ж самае — гэты жэст азначаў усеагульную мабілізацыю. Даволі хутка было заўважана, што зялёны колер зьяўляецца колерам надзвычай непапулярнага ў народзе графа Артуа (будучага Карла X) і таму пасьпяшаліся замяніць зялёную кукарду на кукарды іншых колераў, асабліва сінія і чырвоныя. Пасьля ўзяцьця Бастыліі чырвоныя і сінія кукарды сталі самымі распаўсюджанымі, бо гэтыя колеры былі колерамі муніцыпальнай гвардыі. Распавядаюць таксама, што два францускіх гвардзейца былі трыюмфальна пранесены праз увесь Парыж, бо менавіта яны першымі змаглі пракрасьціся ў Бастылію (а іх уніформа была трохкаляровай).

Такім чынам, падчас Францускай рэвалюцыі парыскія байцы насілі сінія і чырвоныя кукарды. Празь некалькі дзён пасьля ўзяцьця Бастыліі ў Лафаета зьявілася ідэя ўлучыць у кукарды белы колер (а ў той час гэта быў колер манархіі), яго новаўвядзеньне было з запалам прынята. Суцэль магчыма, што Лафайет, якому здаралася дзерціся на боку амэрыканскіх паўстанцаў, убачыў у гэтых трох колерах напамінак аб амэрыканскіх кукардах. Ва ўсякім разе, відавочна, што злучэньне чырвонага, сіняга й белага азначалі ў пятніцу 17 ліпеня 1789 году прызнаньне парыскай муніцыпальнай гвардыі як афіцыйную адзінку ўзброеных сіл Францыі.

Трохкаляровая кукарда, такім чынам, была створаная Лафаетам у ліпені 1789 году. Сіні, белы й чырвоны колеры доўгі час выкарыстоўваліся разам або паасобна як сымбаль Францыі.

К. Манэ Вуліца Сэн-Дэні ў дзень нацыянальнага сьвята (1878)

Цікава, што ў тэкстах таго часу белы колер не ўспрымаўся як каралеўскі, але як колер усёй Францыі або каралеўства як такога. Легенда аб тым, што гэта было злучэньне колераў Парыжу і белага каралеўскага колеру, зьявілася ўжо значна пазьней. Сьведчаньнем зваротнага можа паслужыць хоць бы той факт, што ў 1792 годзе Рэспубліка і не думала касаваць белы колер.

Першыя сьцягі

рэдагаваць

Першай нацыянальнай трохкаляровай эмблемай стаў сьцяг, прыняты 24 кастрычніка 1790 году. Першы раз у гісторыі ўсё будынкі краіны былі ўпрыгожаныя аднолькавым нацыянальным сьцягам. Ён быў белага колеру, колеру Францыі; на ім быў намаляваны прастакутнік, які складаўся з трох вэртыкальных палос — чырвонай, белай і сіняй, «колераў волі» па тэрміналёгіі таго часу. Прастакутнік быў акружаны белай аблямоўкай, белая аблямоўка быў акружаная ў сваю чаргу яшчэ адной аблямоўкай: бліжэй да тронка сіняй, а зь іншага боку — чырвонай. Гэтая другая аблямоўка падзяляла дзьве белыя часткі сьцягу.

Другі нацыянальны трохкаляровы сьцяг быў прыняты 15 лютага 1794 году — менавіта да яго ставіцца распараджэньне «сіні ў тронка, белы ў цэнтры і чырвоны ў канцы». Гэта была ідэя мастака Люі Давыда. Перайначваньне сьцягу, які стаў сапраўдным з 20 траўня 1794 году, было выканана па просьбе маракоў. Яны нават пагражалі падняць паўстаньне, бо нацыянальнай сьцяг вельмі добра ўзгадняўся з адзежай афіцэраў (іх формы былі белага колеру) і даволі дрэнна зь іх адзежай (яны насілі сінія формы з чырвонымі паясамі).

Напалеонаўская ўніфікацыя

рэдагаваць

Сьцяг сухапутнага войска пачынальна з 1791 году, таксама як і сьцягі нацыянальнай гвардыі з 1789 году, складаліся з трох колераў, але па звычаі таго часу ўсё мелі розныя выгляды. Так, у бітве на Аркольскім масту ў Напалеона быў белы сьцяг з выявай пазалочаных fasces (пучкоў разог зь сякерамі ў сярэдзіне) ліктораў у цэнтры з чатырма сінімі і чырвонымі ромбамі па кутах. Гэтая разнастайнасьць было тады ўласьціва сьцягам, напрыклад, на кукардах колеры былі разьмешчаныя ў адвольным парадку і не падпарадкоўваліся ніякай уніфікацыі.

Першапачаткова на сьцягах войскаў часта адлюстроўваўся белы крыж, упрыгожаны чырвоным, сінім і зялёным. Малюнкі вар’яваліся ад аднаго палка да другога.

Першая ўніфікацыя ваенных сьцягоў адбылася ў 1804 годзе: белы квадрат у цэнтры і сінія і чырвоныя трыкутнікі па кутах (якія чаргаваліся), пазалочаныя надпісы разьмяшчаліся таксама ў цэнтры. Яны насілі назву «арлоў» па прыкладзе сьцягоў Рымскай імпэрыі (арлы вянчалі тронак сьцягу).

Малюнкі на вэртыкальных палосах сьцягоў сухапутных войскаў захоўваліся да 1812 году.

Памер і колеры

рэдагаваць

На працягу доўгага часу трохкаляровы сьцяг меў няроўныя палосы, часам чырвоная паласа знаходзілася ў тронка, часам сіняя. Па рашэньні Напалеона Банапарта сьцяг прыняў сучасны выгляд: тры палосы павінны мець роўную шырыню, а ў тронка заўсёды павінна разьмяшчацца сіняя паласа.

Колеры сьцягу былі вызначаныя і прынятыя пры Жыскар д’Эстэне.

СхемаСініЧырвоныБелы
Каляровая мадэль ПантонReflex BlueRed 032Safe
CMYK100.70.0.500.90.86.00.0.0.0

На сёньняшні дзень сьцяг павінен мець даўжыню, якая перавышае на 50 % яго шырыню (суадносіны 2:3), а палосы павінны быць роўныя. Цырыманіяльныя сьцягі маюць квадратную форму, але і на іх паласы маюць аднолькавую шырыню. Марскія сьцягі таксама маюць суадносіны 2:3, але тут каляровыя палосы ня роўныя — яны маюць суадносіны 30:33:37.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць