Тросьненская бітва

Тросьненская бітва 1368 году — паміж войскам ВКЛ на чале зь вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Маскоўскага княства.

Тросьненская бітва 1368 году
Дата:21 лістапада 1368
Месца:рака Тросна (цяпер Расея)
Вынік:Перамога войска ВКЛ
Супернікі
Вялікае княства ЛітоўскаеМаскоўскае княства
Камандуючыя
АльгердДзьмітры Мінін
Акінф Шуб

Адбылася 21 лістапада 1368 году (у аўторак, на Ўвядзеньне; некаторыя крыніцы падаюць памылковую дату 21 сьнежня) на рацэ Тросьне. Кампанія 1368 году («первая Литовщина» маскоўскіх летапісаў) была распачата Альгердам у падтрымку саюзнага ВКЛ Цьвярскога княства. Раптоўнае зьяўленьне войска ВКЛ «в силе тяжце» з паўднёвага захаду (якое чакалася з боку Ржэвы), забясьпечанае поўнай сакрэтнасьцю руху войска, засьпела маскоўскага вялікага князя Дзьмітрыя і яго саюзьнікаў зьнянацку. Першую перамогу літоўскае войска атрымала над князем Сямёнам Дзьмітрыевічам Cтарадубскім-Крапівай на рацэ Хоўхал (левы прыток ракі Пратвы), затым — над абаленскім князем Канстанцінам Юр’евічам і наблізілася да Масквы, дзе на рацэ Тросьне (левы прыток ракі Нары) яе сустрэла «застава» на чале з ваяводамі Дзьмітрыем Мініным і Акінфам Шубам. Цяжкаўзброеная літоўская коньніца ўшчэнт разграміла лёгкую, дрэнна ўзброеную і тактычна недасьведчаную маскоўскую, абодва ваяводы і амаль усе ратнікі былі забітыя ці ўтапіліся ў Тросне. Перамога ў Тросьненскай бітве адкрыла Альгерду шлях на Маскву, трохдзённая аблога якой была, аднак, беспасьпяховай (за год да гэтага быў пабудаваны мураваны Маскоўскі Крэмль).

Тросьненская бітва — найбольш буйная перамога ВКЛ над Маскоўскім вялікім княствам у XIV стагодзьдзі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонСпэцыяльныя:Апошнія зьменыВікіпэдыя:ФорумСпэцыяльныя:Пошук%D0%86%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%B9%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8BДругая сусьветная вайнаВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціБеларусьДапамога:ЗьместВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхМасей СяднёўВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіМікі МаўсВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаТаліцаМяцеж ПВК ВагнэрПошукавая аптымізацыяЛетуваІван ПляхімовічСяргей ЗаконьнікаўПарнаграфія ў БеларусіВольныя матэрыялыСонцам сагрэтыяВікіпэдыяПастава на каленяхЛязьбійская парнаграфіяМарат МаркаўКатэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі, дзе ігнаруюцца назвы для адлюстраваньняСпэцыяльныя:Мой унёсакПомнік Сталіну (Прага)Спэцыяльныя:Мае размовыБеларускі клясычны правапісВікіпэдыя:Дапамога1 ліпеняЛацінкаБісэксуальная парнаграфія