Хлёравадародная кісьля

хімічнае злучэньне

Хлёравадародная кісьля альбо саляны квас[1] (таксама хлёрыставадародны квас, хлёрысты вадарод) — рашчына хлёравадароду (HCl) ў вадзе, моцны аднаасноўны квас. Бескаляровая, празрыстая, едкая вадкасьць, якая дыміцца на паветры. У канцэнтрацыі каля 0,5% прысутнічае ў страўніку чалавека. Максымальная канцэнтрацыя пры 20 °C адпаведна 38% па масе, шчыльнасьць такой рашчыны 1,19 г/см³. Малярная маса 36,46 г/моль. Солі салянага квасу называюцца хлярыдамі.

Фізычныя ўласьцівасьці

рэдагаваць

Фізычныя ўласьцівасьці салянага квасу вельмі залежаць ад канцэнтрацыі рашчыненага хлёравадароду:

Канцэнтрацыя
кг HCl/кг
Канцэнтрацыя (г/л)
кг HCl/м³
Шчыльнасьць
кг/л
Малярнасьць
M
Тэмпэратура кіпеньня
°C
Тэмпэратура плаўленьня
°C
10%104,801,0482,87103−18
20%219,601,0986,02108−59
30%344,701,1499,4590−52
32%370,881,15910,1784−43
34%397,461,16910,9071−36
36%424,441,17911,6461−30
38%451,821,18912,3948−26

Пры 20 °C, 1 атм (101 кПа)Пры зацьвердзяваньні дае крышталягідраты складу HCl·H2O, HCl·2H2O, HCl·3H2O, HCl·6H2O.

Крыніцы

рэдагаваць