Чарнільны сьцяг
Чарнільны сьцяг (па-габрэйску: דֶּגֶל הַדְּיוֹ, Дэгель ГаДыё) — самаробны сьцяг Ізраілю, узьняты ў часе араба-ізраільскай вайны 1948 року ў гонар узяцьця Ум Рашрашу.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/Raising_the_Ink_Flag_at_Umm_Rashrash_%28Eilat%29.jpg/220px-Raising_the_Ink_Flag_at_Umm_Rashrash_%28Eilat%29.jpg)
Мінуўшчына
рэдагаваць![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/%D7%90%D7%AA%D7%A8_%D7%9C%D7%90%D7%95%D7%9E%D7%99_%D7%90%D7%95%D7%9D_%D7%A8%D7%A9%D7%A8%D7%A9.jpg/220px-%D7%90%D7%AA%D7%A8_%D7%9C%D7%90%D7%95%D7%9E%D7%99_%D7%90%D7%95%D7%9D_%D7%A8%D7%A9%D7%A8%D7%A9.jpg)
5 сакавіка 1949 Ізраіль распачаў апэрацыю «Уўда», апошні ваенны манэўр вайны. 10 сакавіка Армія абароны Ізраілю дасягнула берагоў Чырвонага мора на захад ад Акабы і бяз бою заняла места Ум Рашраш на месцы біблійнага Элату. У апэрацыі бралі ўдзел брыгады «Нэгеў» і «Галані». Выявілася, што яны ня маюць з сабой ізраільскага сьцягу, тады жаўнеры зрабілі яго зь белай тканіны, намалявалі чарніламі дзьве паласы і прышылі Зорку Давіда, вырваную з мэдыцынскай аптэчкі. Узьняў «чарнільны» сьцяг камандзір 8-га батальёну «Нэгеву» Абрагам Адан[1].
У Эйляце пастаўленая бронзавая скульптура ў гонар гэтай падзеі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Davison, Phil (5 кастрычніка 2012) General Avraham Adan: Soldier who raised the 'Ink Flag' that signalled the birth of Israel (анг.) Obituaries. Independent. Праверана 20 жніўня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Чарнільны сьцяг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў