Чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году

катэгорыя ў праекце Вікімэдыя

Чэмпіяна́т сьве́ту па футбо́ле 2022 году — 22-і чэмпіянат сьвету па футболе, фінальны турнір якога прайшоў у 2022 годзе ў Катары. Арганізатар чэмпіянату сьвету 2022 году быў названы 2 сьнежня 2010 году ў швайцарскім Цюрыху. Турнір праводзіўся з 20 лістапада па 18 сьнежня 2022 году. Гэта быў першы чэмпіянат сьвету, які калі-небудзь ладзіўся ў арабскім сьвеце[1]. Да таго ж, гэта быў другі чэмпіянат сьвету, які будзе цалкам праводзіцца цалкам у Азіі пасьля 2002 году, калі турнір праходзіў у Рэспубліцы Карэі і Японіі. У спаборніцтве бралі ўдзел 32 дружыны, і гэта быў апошні турнір у такім фармаце, бо ўжо ў 2026 годзе на турніры ў ЗША, Мэксыцы і Канадзе заплянаванае павелічэньне да 48 камандаў. Праз моцную летнюю сьпёку ў Катары гэты чэмпіянат сьвету ладзіўся з канца лістапада па сярэдзіну сьнежня, што зрабіла яго першым турнірам, які не праводзіўся ў траўні, чэрвені або ліпені. Спаборніцтва ладзілася ў скарочаны час прыкладна за 28 дзён[2]. Першы матч на турніры прайшоў паміж зборнымі Сэнэгалу і Нідэрляндамі на стадыёне Эль-Тумама ў Досе. Фінал адбыўся 18 сьнежня 2022 году ў нацыянальны дзень Катару. Дзейным чэмпіёнам была зборная Францыі[3].

Чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году
Катар
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньняКатар
Час правядзеньня20 лістапада — 18 сьнежня 2022 года
— у фінальнай частцы32
Месца правядзеньня фіналуНацыянальны стадыён,
Лусаіль
Выніковае становішча
ЧэмпіёнЗборная Аргентыны па футболе Аргентына
Другое месцаЗборная Францыі па футболе Францыя
Трэцяе месцаЗборная Харватыі па футболе Харватыя
Чацьвертае месцаЗборная Марока па футболе Марока
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў64
Забіта галоў172 (2.69 за гульню)
Наведвальнасьць3 404 252 (53 191 за матч)
БамбардзірСьцяг Францыі Кіліян Мбапэ (8 галоў)
2018
2026

Выбары гаспадароў

рэдагаваць

Выбар манархіі Катар у якасьці арганізатару турніра суправаджаўся скандаламі пра карупцыю і магчымую куплю згаданага чэмпіянату[4]. 5 лістапада 2014 году прэзыдэнт УЭФА Мішэль Плятыні заявіў, што чэмпіянат будзе праведзены толькі ўзімку празь невыносную сьпёку ў летні пэрыяд.[5]. Гэты факт выклікаў абурэньне некаторых эўрапейскіх фэдэрацыяў футболу. Катар плянуе выдаткаваць на чэмпіянат 200 мільярдаў даляраў. Дзеля параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году было выдаткавана 14 мільярдаў даляраў[6].

КраінаПершы турДругі турТрэці турЧацьверты тур
Катар11101114
ЗША3568
Рэспубліка Карэя455-
Японія32--
Аўстралія1---

Крытыка выбару

рэдагаваць

Абраньне Катару суправаджалася абвінавачваньнямі ў хабарніцтве і карупцыі з удзелам сябраў выканаўчага камітэту ФІФА[7]. Гэтыя абвінавачваньні расьсьледваліся нутранымі структурамі ФІФА. Згодна з справаздачай усе абвінавачваньні былі зьнятыя, але галоўны сьледчы Майкл Гарсія апісаў справаздачу як няпоўную і з памылковымі ўяўленьнямі[8].

У траўні 2015 году фэдэральныя пракуроры Швайцарыі распачалі расьсьледаваньне мажлівай карупцыі і адмываньня грошай, зьвязаных з заяўкамі на чэмпіянат сьвету 2018 і 2022 гадоў[9]. У жніўні 2018 году былы прэзыдэнт ФІФА Зэп Блятэр сьцьвярджаў, што Катар выкарыстаў сакрэтныя апэрацыі, мяркуючы, што камітэт быў падмануты, дзе таго, каб Катар атрымаў перамогу сваёй заяўкі[10]. Паводле некаторых расьсьледаваньняў было выяўлена, што Катар дамагаўся перавагі, наняўшы былога афіцэра ЦРУ, каб шпегаваць за супернікамі і ключовымі футбольнымі чыноўнікамі[11].

Катар сутыкнуўся з моцнай крытыкай праз забесьпячэньне замежных работнікаў, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве аб’ектаў да чэмпіянату сьвету, а «Міжнародная амністыя» спасылалася на прымусовую працу і ейныя дрэнныя ўмовы[12]. Паведамлялася, што працоўныя мігранты былі вымушаныя плаціць хабар, каб быць працаўладкаванымі[13]. Газэта Guardian паведаміла, што многім работнікам адмаўляюць у ежы і вадзе, а таксама своечасова не сплачваюць заробак. У пэрыяд з 2015 па 2021 гады ўрад Катару зладзіў шэраг рэформаў дзеля паляпшэньня ўмоваў працы, усталяваўшы ў тым ліку мінімальную заробную плату для ўсіх рабочых. Паводле зьвестак арганізацыі «Міжнародная амністыя», умовы жыцьця і працы замежных рабочых не палепшыліся за апошнія гады[14].

Удзельнікі

рэдагаваць

Кваліфікацыя

рэдагаваць

Шэсьць кантынэнтальных канфэдэрацыяў ФІФА ладзілі ўласныя адборачныя спаборніцтвы. Усе асацыяцыі-сябры ФІФА, якіх на час адбору было 211, мелі права на ўдзел у кваліфікацыі. Катар, як гаспадар, аўтаматычна кваліфікаваўся на турнір. Аднак АФК абавязала Катар удзельнічаць у азіяцкім адборачным этапе, паколькі першыя два раўнды таксама выступаюць у якасьці кваліфікацыі да Кубка Азіі 2023 году[15]. Паколькі Катар выйшаў у фінальную стадыю ў якасьці пераможцаў у сваёй групе, Лібан, які заняў другое месца, выйшла замест Катару далей[16]. Дзейны чэмпіён зборная Францыі таксама як звычайна прайшла кваліфікацыйны этап[17]. Сьвятая Люсія спачатку ўзяла ўдзел у кваліфікацыі, але пазьней зьнялася з кваліфікацыі перад першым матчам. Паўночная Карэя зьнялася з адборачнага раўнду праз праблемы бясьпекі, зьвязаныя з пошасьцю каранавірусу. Амэрыканскае Самоа і Самоа зьняліся з кваліфікацыі перад лёсаваньнем. Тонга адмовілася ад удзелу з прычыны стыхійных бедзтваў. Праз каранавірус Вануату і Астравы Кука таксама зьняліся з адбору. Расея была адхіленая ад спаборніцтваў праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну[18].

Па адборы

рэдагаваць

Кваліфікаваліся на чэмпіянат наступныя зборныя:

Склады камандаў

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)

Згодна з рэглямэнтам, каманды-удзельніцы павінны скласьці папярэднія склады з 55 футбалістаў да 21 кастрычніка і даслаць іх у офіс ФІФА. Такія сьпісы па жаданьні фэдэрацыяў могуць не апублічвацца. Канчатковая заяўка мае быць складзенай да 13 лістапада. У жніўні 2022 году ФІФА павялічыла магчымую максымальную колькасьць гульцоў з 23 да 26.

Cтадыёны

рэдагаваць

Першыя пяць прапанаваных стадыёнаў для правядзеньня чэмпіянату сьвету былі прадстаўленыя ў пачатку сакавіка 2010 году. Катар спрабуе пабудаваць і падрыхтаваць стадыёны такім чынам, каб кожны зь іх адлюстроўваў гістарычныя і культурныя асаблівасьці Катара, а праекты адпавядалі наступным крытэрыям, як то палягалі на спадчыне, мелі камфорт, даступнасьць і ўстойлівасьць[19]. Стадыёны будуць абсталяваныя сыстэмамі астуджэньня, накіраваны на зьніжэньне тэмпэратуры на стадыёне да 20°C, але пакуль невядома, ці будзе гэта працаваць на адкрытых стадыёнах. Як было заяўлена, стадыёны будуць адпавядаць прынцыпу Zero Waste. Верхнія повысі стадыёнаў будуць разабраныя па сканчэньні чэмпіянату сьвету і перададзеныя краінам зь менш разьвітай спартовай інфраструктурай[20][21]. Катар імкнецца адпавядаць патрабаваньням сэртыфікацыі Сусьветнай сыстэмай ацэнкі ўстойлівасьці для ўсіх стадыёнаў чэмпіянату сьвету. Усе пяць запушчаных праектаў стадыёнаў былі распрацаваныя нямецкім архітэктарам Альбэртам Шпэерам і партнэрамі[22]. Стадыён Эль-Байт будзе адзіным з васьмі крытым стадыёнам[23].

У справаздачы, якая пабачыла сьвет 9 сьнежня 2010 году, цытуюцца словы прэзыдэнта ФІФА Зэпа Блятэра, што іншыя краіны могуць прымаць некаторыя матчы падчас чэмпіянату сьвету. Аднак у справаздачы не былі названыя канкрэтныя краіны[24]. Блятэр дадаў, што любое такое рашэньне спачатку павінна быць прынята Катарам, а затым ухваленае выканаўчым камітэтам ФІФА[25]. Прынц Ярданіі Алі бін аль-Гусэйн сказаў аўстралійскаму выданьню Associated Press, што правядзеньне гульняў у Бахрэйне, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і, магчыма, у Саудаўскай Арабіі дапаможа ўключыць жыхароў рэгіёну падчас турніру[26]. Паводле справаздачы, апублікаванай у красавіку 2013 году Merrill Lynch, інвэстыцыйна-банкаўскім падразьдзяленьнем Банку Амэрыкі, арганізатары ў Катары папрасілі ФІФА ўхваліць меншую колькасьць стадыёнаў праз рост выдаткаў[27]. Выданьне Блумбэрг паведаміла, што Катар жадае скараціць колькасьць пляцовак да васьмі ці дзевяці з дванаццаці першапачаткова заплянаваных[28]. У студзені 2019 году Джаньні Інфантына заявіў, што ФІФА вывучае магчымасьць правядзеньня матчаў у суседніх краінах падчас турніру, каб зьнізіць палітычную напружанасьць[29].

ЛусаільЭль-ХаўрДоха
Нацыянальны стадыёнЭль-БайтСтадыён 974Эль-Тумама
Умяшчальнасьць: 88,966[30]
Умяшчальнасьць: 68,895[31]Умяшчальнасьць: 44,089[32]Умяшчальнасьць: 44,400[33]
Эр-РаянЭль-Вакра
Эд’юкейшн-СіціСтадыён Агмада бін АліХаліфаЭль-Джануб
Умяшчальнасьць: 44,667[34]Умяшчальнасьць: 45,032[35]Умяшчальнасьць: 45,857[36]Умяшчальнасьць: 44,325[37]

Групавы этап

рэдагаваць

Лёсаваньне групавога этапу прайшло 1 красавіка 2022 году. Каманды былі падзеленыя на 8 групаў па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы выйдуць ў 1/8 фіналу.

Асноўныя крытэрыі разьмеркаваньняў у табліцах групаў (у адпаведнай прыярытэтнасьці)
1. Пункты, набраныя за вынікі ў матчах: перамога — 3 пункты; нічыя — 1 пункт; параза — 0 пунктаў.
2. Розьніца забітых/прапушчаных мячоў у каманды ва ўсіх матчах групы.
3. Колькасьць забітых камандай галоў ва ўсіх матчах групы.
4. Колькасьць пунктаў у матчах паміж разгляданымі камандамі.
5. Розьніца забітых/прапушчаных мячоў у матчах паміж разгляданымі камандамі.
6. Колькасьць забітых камандай галоў у матчах паміж разгляданымі камандамі.
7. Пункты за чыстую гульню (ад 0 ў адмоўнасьць): жоўтая картка -1 пункт; непрамая чырвоная картка (другая жоўтая) -3 пункта; прамая чырвоная картка -4 пункта; жоўтая картка, потым прамая чырвоная -5 пунктаў. (За матч да 1 гульца можа быць прыменены адзін вылік зь пералічаных)
8. Лёсаваньне.
ГВНПМячыПкт
 Нідэрлянды32105—17
 Сэнэгал32015—46
 Эквадор31114—34
 Катар30031—70
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
20 лістапада 2022Эль-Хаўр, Эль-БайтКатар  0:2  ЭквадорВаленсія  16' (пэн.)  31'Даніеле Арсата (Італія)
21 лістапада 2022Доха, Эль-ТумамаСэнэгал  0:2  НідэрляндыГакпа  84', Кляасэн  90+9'Вілтан Сампаю (Бразылія)
25 лістапада 2022Доха, Эль-ТумамаКатар  1:3  СэнэгалМунтары  78'; Дыя  41', Д’ед’ю  48', Б. Д’енг  84'Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія)
25 лістапада 2022Эр-Раян, ХаліфаНідэрлянды  1:1  ЭквадорГакпа  6'; Валенсія  49'Мустафа Гарбаль (Альжыр)
29 лістапада 2022Эр-Раян, ХаліфаЭквадор  1:2  СэнэгалКайсэда  67'; І. Сар  44' (пэн.), Кулібалі  70'Клеман Цюрпэн (Францыя)
29 лістапада 2022Эль-Хаўр, Эль-БайтНідэрлянды  2:0  КатарГакпа  26', Ф. дэ Ёнг  49'Бакары Гасама (Гамбія)
ГВНПМячыПкт
 Ангельшчына32109—27
 ЗША31202—15
 Іран31024—73
 Ўэйлз30121—61
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
21 лістапада 2022Эр-Раян, ХаліфаАнгельшчына  6:2  ІранБэлінггэм  35', Сака  43'  62', Стэрлінг  45+1', Рашфард  71', Грыліш  90'; Тарэмі  65'  90+13' (пэн.)Рафаэл Клаўс (Бразылія)
21 лістапада 2022Эр-Раян, Стадыён Агмада бін АліЗША  1:1  ЎэйлзЎэа  36'; Бэйл  82' (пэн.)Абдулрагман эль-Джасым (Катар)
25 лістапада 2022Эр-Раян, Стадыён Агмада бін АліЎэйлз  0:2  ІранЧэшмі  90+8', Рэзаэян  90+11'Марыё Эскабар (Гватэмала)
25 лістапада 2022Эль-Хаўр, Эль-БайтАнгельшчына  0:0  ЗШАХэсус Валенсуэля (Вэнэсуэла)
29 лістапада 2022Эр-Раян, Стадыён Агмада бін АліЎэйлз  0:3  АнгельшчынаРашфард  50'  68', Фодэн  52'Слаўка Вінчыч (Славенія)
29 лістапада 2022Доха, Эль-ТумамаІран  0:1  ЗШАПулішыч  38'Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія)
ГВНПМячыПкт
 Аргентына32015—26
 Польшча31112—24
 Мэксыка31112—34
 Саудаўская Арабія31023—53
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
22 лістапада 2022Лусаіль, Нацыянальны стадыёнАргентына  1:2  Саудаўская АрабіяМэсі  10' (пэн.); аль-Шэгры  48', С. аль-Даўсары  53'Слаўка Вінчыч (Славенія)
22 лістапада 2022Доха, Стадыён 974Мэксыка  0:0  ПольшчаКрыс Біт (Аўстралія)
26 лістапада 2022Эр-Раян, Эд’юкейшн-СіціПольшча  2:0  Саудаўская АрабіяЗялінскі  39', Левандоўскі  82'Вілтан Сампаю (Бразылія)
26 лістапада 2022Лусаіль, Нацыянальны стадыёнАргентына  2:0  МэксыкаМэсі  64', Фэрнандэс  87'Даніеле Арсата (Італія)
30 лістапада 2022Доха, Стадыён 974Польшча  0:2  АргентынаМак Алістэр  46', Альварэс  68'Дані Макелі (Нідэрлянды)
30 лістапада 2022Лусаіль, Нацыянальны стадыёнСаудаўская Арабія  1:2  МэксыкаС. аль-Даўсары  90+5'; Мартын  48', Чавэс  52'Майкл Олівэр (Ангельшчына)
ГВНПМячыПкт
 Францыя32016—36
 Аўстралія32013—46
 Туніс31111—14
 Данія30121—31
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
22 лістапада 2022Эр-Раян, Эд’юкейшн-СіціДанія  0:0  ТунісСэсар Артура Рамас (Мэксыка)
22 лістапада 2022Эль-Вакра, Эль-ДжанубФранцыя  4:1  АўстраліяРаб’ё  27', Жыру  32'  71', Мбапэ  68'; Гудўін  9'Віктар Гомэс (ПАР)
26 лістапада 2022Эль-Вакра, Эль-ДжанубТуніс  0:1  АўстраліяД’юк  23'Даніель Зыбэрт (Нямеччына)
26 лістапада 2022Доха, Стадыён 974Францыя  2:1  ДаніяМбапэ  61'  86'; А. Крыстэнсэн  68'Шыман Марціняк (Польшча)
30 лістапада 2022Эль-Вакра, Эль-ДжанубАўстралія  1:0  ДаніяЛекі  60'Мустафа Гарбаль (Альжыр)
30 лістапада 2022Эр-Раян, Эд’юкейшн-СіціТуніс  1:0  ФранцыяХазры  58'Мэт’ю Конгер (Новая Зэляндыя)
ГВНПМячыПкт
 Японія32014—36
 Гішпанія31119—34
 Нямеччына31116—54
 Коста-Рыка31023—113
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
23 лістапада 2022Эр-Раян, ХаліфаНямеччына  1:2  ЯпоніяГюндаган  33' (пэн.); Доан  75', Асана  83'Іван Бартан (Сальвадор)
23 лістапада 2022Доха, Эль-ТумамаГішпанія  7:0  Коста-РыкаОльма  11', Асэнсіё  21', Ф. Торэс  31' (пэн.)  54', Гаві  74', Салер  90', Марата  90+2'Магамэд Абдула Гасан Магамэд (ААЭ)
27 лістапада 2022Эр-Раян, Стадыён Агмада бін АліЯпонія  0:1  Коста-РыкаФульер  81'Майкл Олівэр (Ангельшчына)
27 лістапада 2022Эль-Хаўр, Эль-БайтГішпанія  1:1  НямеччынаМарата  62'; Фюлькруг  83'Дані Макелі (Нідэрлянды)
1 сьнежня 2022Эр-Раян, ХаліфаЯпонія  2:1  ГішпаніяДоан  48', Танака  51'; Марата  11'Віктар Гомэс (ПАР)
1 сьнежня 2022Эль-Хаўр, Эль-БайтКоста-Рыка  2:4  НямеччынаТэхэда  58', Варгас  70'; Гнабры  10', Гавэрц  73'  85', Фюлькруг  89'Стэфані Фрапар (Францыя)
ГВНПМячыПкт
 Марока32104—17
 Харватыя31204—15
 Бэльгія31111—24
 Канада30032—70
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
23 лістапада 2022Эль-Хаўр, Эль-БайтМарока  0:0  ХарватыяФэрнанда Рапаліні (Аргентына)
23 лістапада 2022Эр-Раян, Стадыён Агмада бін АліБэльгія  1:0  КанадаБатшуаі  44'Джані Сыказвэ (Замбія)
27 лістапада 2022Доха, Эль-ТумамаБэльгія  0:2  МарокаСаіс  73', Абухляль  90+2'Сэсар Артура Рамас (Мэксыка)
27 лістапада 2022Эр-Раян, ХаліфаХарватыя  4:1  КанадаКрамарыч  36'  70', Лівая  44', Маер  90+4'; Дэйвіс  2'Андрэс Матонтэ (Уругвай)
1 сьнежня 2022Эр-Раян, Стадыён Агмада бін АліХарватыя  0:0  БэльгіяЭнтані Тэйлар (Ангельшчына)
1 сьнежня 2022Доха, Эль-ТумамаКанада  1:2  МарокаАгер  40' (а/г); Зіеш  4', Эн-Нэсыры  23'Рафаэл Клаўс (Бразылія)
ГВНПМячыПкт
 Бразылія32013—16
 Швайцарыя32014—36
 Камэрун31114—44
 Сэрбія30125—81
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
24 лістапада 2022Эль-Вакра, Эль-ДжанубШвайцарыя  1:0  КамэрунЭмбалё  48'Факунда Тэльлё (Аргентына)
24 лістапада 2022Лусаіль, Нацыянальны стадыёнБразылія  2:0  СэрбіяРышарлісан  62'  73'Алірэза Фагані (Іран)
28 лістапада 2022Эль-Вакра, Эль-ДжанубКамэрун  3:3  СэрбіяКастэльето  29', Абубакар  64', Шупо-Матынг  66'; Паўлавіч  45+1', С. Мілінкавіч-Савіч  45+3', А. Мітравіч  53'Магамэд Абдула Гасан Магамэд (ААЭ)
28 лістапада 2022Доха, Стадыён 974Бразылія  1:0  ШвайцарыяКазэміру  83'Іван Бартан (Сальвадор)
2 сьнежня 2022Доха, Стадыён 974Сэрбія  2:3  ШвайцарыяА. Мітравіч  26', Улахавіч  35'; Шакіры  20', Эмбалё  44', Фройлер  48'Фэрнанда Рапаліні (Аргентына)
2 сьнежня 2022Лусаіль, Нацыянальны стадыёнКамэрун  1:0  БразыліяАбубакар  90+2'Ісмаіл Элфат (ЗША)
ГВНПМячыПкт
 Партугалія32016—46
 Рэспубліка Карэя31114—44
 Уругвай31112—24
 Гана31025—73
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
24 лістапада 2022Эр-Раян, Эд’юкейшн-СіціУругвай  0:0  Рэспубліка КарэяКлеман Цюрпэн (Францыя)
24 лістапада 2022Доха, Стадыён 974Партугалія  3:2  ГанаРаналду  65' (пэн.), Фэлікс  78', Леан  80'; А. Аю  73', Букары  89'Ісмаіл Элфат (ЗША)
28 лістапада 2022Эр-Раян, Эд’юкейшн-СіціРэспубліка Карэя  2:3  ГанаКю-Сон  58'  61'; Салісу  24', Кудус  34'  68'Энтані Тэйлар (Ангельшчына)
28 лістапада 2022Лусаіль, Нацыянальны стадыёнПартугалія  2:0  УругвайФэрнандыш  54'  90+3' (пэн.)Алірэза Фагані (Іран)
2 сьнежня 2022Эль-Вакра, Эль-ДжанубГана  0:2  УругвайДэ Араскаэта  26'  32'Даніель Зыбэрт (Нямеччына)
2 сьнежня 2022Эр-Раян, Эд’юкейшн-СіціРэспубліка Карэя  2:1  ПартугаліяЁн-Гвон  27', Хі-Чхан  90+1'; Орта  5'Факунда Тэльлё (Аргентына)
1/8 фіналуЧвэрцьфіналыПаўфіналыФінал
              
3 сьнежня — Эр-Раян      
   Нідэрлянды 3
9 сьнежня — Лусаіль
   ЗША 1 
   Нідэрлянды 2
3 сьнежня — Эр-Раян
    Аргентына 2[a] 
   Аргентына 2
13 сьнежня — Лусаіль
   Аўстралія 1 
   Аргентына 3
5 сьнежня — Эль-Вакра
    Харватыя 0 
   Японія 1
9 сьнежня — Эр-Раян
   Харватыя 1[b] 
   Харватыя 1[c]
5 сьнежня — Доха
    Бразылія 1 
   Бразылія 4
18 сьнежня — Лусаіль
   Рэспубліка Карэя 1 
   Аргентына 3[d]
4 сьнежня — Эль-Хаўр
    Францыя 3
   Ангельшчына 3
10 сьнежня — Эль-Хаўр
   Сэнэгал 0 
   Ангельшчына 1
4 сьнежня — Доха
    Францыя 2 
   Францыя 3
14 сьнежня — Эль-Хаўр
   Польшча 1 
   Францыя 2
6 сьнежня — Эр-Раян
    Марока 0 За трэцяе месца
   Марока0[e]
10 сьнежня — Доха17 сьнежня — Эр-Раян
   Гішпанія0 
   Марока 1   Харватыя 2
6 сьнежня — Лусаіль
    Партугалія 0    Марока 1
   Партугалія 6
   Швайцарыя 1 

1/8 фіналу

рэдагаваць
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
3 сьнежня 2022Эр-Раян, ХаліфаНідэрлянды  3:1  ЗШАДэпай  10', Блінд  45+1', Думфрыс  81'; Райт  76'Вілтан Сампаю (Бразылія)
3 сьнежня 2022Эр-Раян, Стадыён Агмада бін АліАргентына  2:1  АўстраліяМэсі  35', Альварэс  57'; Фэрнандэс  77' (а/г)Шыман Марціняк (Польшча)
4 сьнежня 2022Доха, Эль-ТумамаФранцыя  3:1  ПольшчаЖыру  44', Мбапэ  74'  90+1'; Левандоўскі  90+9' (пэн.)Хэсус Валенсуэля (Вэнэсуэла)
4 сьнежня 2022Эль-Хаўр, Эль-БайтАнгельшчына  3:0  СэнэгалГэндэрсан  38', Кейн  45+3', Сака  57'Іван Бартан (Сальвадор)
5 сьнежня 2022Эль-Вакра, Эль-ДжанубЯпонія  1:1 (1:3[b], пэн.)  ХарватыяМаэда  43'; Пэрышыч  55'Ісмаіл Элфат (ЗША)
5 сьнежня 2022Доха, Стадыён 974Бразылія  4:1  Рэспубліка КарэяВінісіюс  7', Нэймар  13' (пэн.), Рышарлісан  29', Пакета  36'; Сын-Хо  76'Клеман Цюрпэн (Францыя)
6 сьнежня 2022Эр-Раян, Эд’юкейшн-СіціМарока  0:0 (3:0[e], пэн.)  ГішпаніяФэрнанда Рапаліні (Аргентына)
6 сьнежня 2022Лусаіль, Нацыянальны стадыёнПартугалія  6:1  ШвайцарыяРамуш  17'  51'  67', Пэпі  33', Герэйру  55', Леан  90+2'; Аканджы  58'Сэсар Артура Рамас (Мэксыка)

1/4 фіналу

рэдагаваць
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
9 сьнежня 2022Эр-Раян, Эд’юкейшн-СіціХарватыя  1:1 (4:2[c], пэн.)  БразыліяПэткавіч  117'; Нэймар  105+1'Майкл Олівэр (Ангельшчына)
9 сьнежня 2022Лусаіль, Нацыянальны стадыёнНідэрлянды  2:2 (3:4[a], пэн.)  АргентынаВэггорст  83'  90+11'; Маліна  35', Мэсі  73' (пэн.)Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія)
10 сьнежня 2022Доха, Эль-ТумамаМарока  1:0  ПартугаліяЭн-Нэсыры  42'Факунда Тэльлё (Аргентына)
10 сьнежня 2022Эль-Хаўр, Эль-БайтАнгельшчына  1:2  ФранцыяКейн  54' (пэн.); Чуамэні  17', Жыру  78'Вілтан Сампаю (Бразылія)

1/2 фіналу

рэдагаваць
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
13 сьнежня 2022Лусаіль, Нацыянальны стадыёнАргентына  3:0  ХарватыяМэсі  34' (пэн.), Альварэс  39'  69'Даніеле Арсата (Італія)
14 сьнежня 2022Эль-Хаўр, Эль-БайтФранцыя  2:0  МарокаТ. Эрнандэс  5', Калё  79'Сэсар Артура Рамас (Мэксыка)

Матча за 3-е месца

рэдагаваць
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
17 сьнежня 2022Эр-Раян, ХаліфаХарватыя  2:1  МарокаГвардыёл  7', Оршыч  42'; Дары  9'Абдулрагман эль-Джасым (Катар)
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
18 сьнежня 2022Лусаіль, Нацыянальны стадыёнАргентына  3:3 (4:2[d], пэн.)  ФранцыяМэсі  23' (пэн.)  109', Дзі Марыя  36'; Мбапэ  80' (пэн.)  81'  118' (пэн.)Шыман Марціняк (Польшча)

Статыстыка

рэдагаваць

Бамбардзіры

рэдагаваць

Наступныя гульцы забівалі галы на турніры[38]:

8 галоў
7 галоў
4 галы
3 галы
2 галы
1 гол
Аўтагалы

Супярэчнасьці

рэдагаваць
Іранская заўзятарка трымае банэр зь лёзунгам: «Жанчыны, жыцьцё, свабода».

Выбар Катару як краіны-гаспадаркі быў супярэчлівым, асабліва ў краінах Захаду[39][40][41]. Розныя камэнтатары ахарактарызавалі гэта як культурнае сутыкненьне паміж прынцыпамі ісламскай маралі і нормамі сьвецкіх заходніх лібэральных дэмакратыяў[39][42]. Чарлі Кэмпбэл з часопісу Time дадаткова адзначыў, што супярэчнасьці сьведчаць аб зьніжэньні ўплыву Захаду як у футболе, гэтак і ў геапалітыцы[42].

Шэраг экспэртаў і СМІ выказалі занепакоенасьць аб прыдатнасьці Катару да правядзеньня турніру[40][41][43][44] праз стан правоў чалавека ў краіне[40][41], арыентуючыся на ўмовы працы рабочых і на правы прыхільнікаў ЛГБТ[40][41][44][45]. Гасан Абдула аль-Тавадзі, генэральны дырэктар па арганізацыі чэмпіянату сьвету ў Катары, заявіў, што ўлады дазволяць спажываньне алькаголю падчас розыгрышу кубка сьвету[46], не зважаючы на ​​тое, што спажываньне алькаголю ў гэтым арабійскім краю забароненае, паколькі прававая сыстэма краіны палягае на шарыяце[47]. Тым ня менш, перад самым пачаткам спаборніцтва ўзьніклі праблемы з выкананьнем дамоўленасьцяў, у тым ліку зьмены правілаў, якія тычацца забароны на алькаголь[48].

Кліматычныя ўмовы таксама прымусілі некаторых функцыянэраў выказаць сумнеў аб мажлівасьці зладзіць турнір у Катары, бо першапачатковымі пляны аб абсталяваньні стадыёнаў сыстэмамі ахалоджаваньня саступілі месца патэнцыялу пераносу даты зь лета на зіму[40]. У траўні 2014 году Зэп Блятэр, які займаў пасаду кіраўніка ФІФА на момант абараньня гаспадара, але пазьней быў звольнены з пасаду праз карупцыйныя чыньнікі, адзначыў, што абраньне Катару стала памылкай[40][49]. Ён дадаў, што вырашальнымі былі галасы дэлегатаў з афрыканскіх і азіяцкіх канфэдэрацыяў[50].

Крыніцы

рэдагаваць
  1. ^ «Amir: 2022 World Cup Qatar a tournament for all Arabs». Gulf Times.
  2. ^ «FIFA Executive Committee confirms November/December event period for Qatar 2022». FIFA.
  3. ^ Taylor, Daniel (15 July 2018). «France seal second World Cup triumph with 4–2 win over brave Croatia». The Guardian.
  4. ^ Рашэньне пра правядзеньне ЧС-2022 магло быць купленае  (рас.)
  5. ^ Плаціні: Чэмпіянат сьвету будзе праведзены толькі ўзімку  (рас.)
  6. ^ Шэйхі зыйшлі з розуму  (рас.)
  7. ^ «Deaths and slave labor: The disgrace of FIFA in Qatar». CNN.
  8. ^ «Fifa report 'erroneous', says lawyer who investigated corruption claims». BBC Sport.
  9. ^ «Criminal investigation into 2018 and 2022 World Cup awards opened». ESPN.
  10. ^ «Sepp Blatter says Qatar cheated to host World Cup». The Times.
  11. ^ Suderman, Alan (23.11.2021). «World Cup host Qatar used ex-CIA officer to spy on FIFA». Associated Press News.
  12. ^ «Amnesty says workers at Qatar World Cup stadium suffer abuse». Eurosport.
  13. ^ Pattison, Pete; Acharya, Pramod; Bhuyan, Muhammad Owasim Uddin (31.03.2022). «Revealed: migrant workers in Qatar forced to pay billions in recruitment fees». The Guardian.
  14. ^ «Fußball-WM in Katar: Menschenrechtler sehen Rückschritte bei der Lage in Katar». Die Zeit.
  15. ^ «Hosts Qatar to compete in qualifying for 2022 World Cup». Inside The Games.
  16. ^ «Groups finalised for Qatar 2022 & China 2023 race». The AFC.
  17. ^ «2022 World Cup odds: France favorite to repeat in Qatar; USA behind Mexico with 16th-best odds». CBS Sports.
  18. ^ «FIFA/UEFA suspend Russian clubs and national teams from all competitions». FIFA
  19. ^ «Stadiums». Supreme Committee for Delivery & Legacy.
  20. ^ «Bidding Nation Qatar 2022 — Stadiums». Qatar2022bid.
  21. ^ Hayajneh, Abdelnaser; Elbarrawy, Hassan; El Shazly, Yassin; Rashid, Tarek (December 2017). «Football and Sustainability in the Desert, Qatar 2022 Green World Cup’s Stadiums: Legal Perspective». European Journal of Social Sciences: С. 475—493. SSRN 3096185.
  22. ^ «2022 FIFA World Cup Bid Evaluation Report: Qatar». FIFA.
  23. ^ «Al Bayt Stadium Design». Qatar2022.
  24. ^ «Report: Qatar neighbors could host 2022 WC games». Fox Soccer/AP.
  25. ^ «FIFA 'backs' winter 2022 Qatar cup — Football». Al Jazeera.
  26. ^ «Jordan’s Prince Ali calls for winter WCup in Qatar». Yahoo! Sports/AP.
  27. ^ «Qatar 2022: Nine stadiums instead of twelve?». Stadium DB.
  28. ^ Fattah, Zainab (22 April 2013). «Qatar Is in Talks to Reduce World Cup Stadiums, BofA Says». Bloomberg.
  29. ^ «Stadiums». Supreme Committee for Delivery & Legacy.
  30. ^ «Lusail Stadium». Qatar 2022.
  31. ^ «Al Bayt Stadium». Qatar 2022.
  32. ^ «Stadium 974». Qatar 2022.
  33. ^ «Al Thumama Stadium». Qatar 2022.
  34. ^ «Education City Stadium». Qatar 2022.
  35. ^ «Ahmad Bin Ali Stadium». Qatar 2022.
  36. ^ «Khalifa International Stadium». Qatar 2022.
  37. ^ «Al Janoub Stadium». Qatar 2022.
  38. ^ Adidas Golden Boot. FIFA.com.
  39. ^ а б Baxter, Kevin (20.11.2022). «Qatar walks tightrope between Arab values and Western norms with World Cup gamble». Los Angeles Times.
  40. ^ а б в г д е McTague, Tom (19.11.2022). «The Qatar World Cup Exposes Soccer’s Shame». The Atlantic. Washington, D.C.: Emerson Collective.
  41. ^ а б в г Boehm, Eric (21.11.2022). «The Qatar World Cup Is a Celebration of Authoritarianism». Reason Foundation.
  42. ^ а б Campbell, Charlie (20.11.2022). «The World Cup Kicks Off With a 2-0 Loss for Host Qatar». Time.
  43. ^ Kaufman, Michelle. «Tiny Qatar beats out America for World Cup». The Miami Herald.
  44. ^ а б James, Stuart (2.12.2010). «World Cup 2022: 'Political craziness' favours Qatar’s winning bid». The Guardian.
  45. ^ «Still Slaving Away». The Economist.
  46. ^ «Beer on Tap for 2022 World Cup». Around The Rings.
  47. ^ «Alcohol and Liquor Licenses in Qatar — Qatar». Anglo Info.
  48. ^ Panja, Tariq (18.11.2022). «Ban on Beer Is Latest Flash Point in World Cup Culture Clash». The New York Times.
  49. ^ Gibson, Owen (16.05.2014). «Sepp Blatter: awarding 2022 World Cup to Qatar was a mistake». The Guardian.
  50. ^ Collett, Mike (14.06.2014). «Qatar World Cup 2022: Sepp Blatter claims critics are 'racist'». The Independent.

Заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ а б Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 3:4 на карысьць Аргентыны.
      Сэрыя пэнальці: 
    ван Дэйк
    Бэргёйс
    Коопмэйнэрс
    Вэггорст
    Л. дэ Ёнг
    3:4 Мэсі
    Парэдэс
    Мантыель
    Фэрнандэс
    Ляўт. Мартынэс
     
  2. ^ а б Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 1:3 на карысьць Харватыі.
      Сэрыя пэнальці: 
    Мінаміна
    Мітома
    Асана
    Ёсіда
    1:3 Улашыч
    Брозавіч
    Лівая
    Пашаліч
     
  3. ^ а б Асноўны час скончыўся зь лікам 0:0. Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 4:2 на карысьць Харватыі.
      Сэрыя пэнальці: 
    Улашыч
    Маер
    Модрыч
    Оршыч
    4:2 Радрыгу
    Казэміру
    Пэдру
    Маркіньюс
     
  4. ^ а б Асноўны час скончыўся зь лікам 2:2. Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 4:2 на карысьць Аргентыны.
      Сэрыя пэнальці: 
    Мэсі
    Дыбаля
    Парэдэс
    Мантыель
    4:2 Мбапэ
    Каман
    Чуамэні
    Калё
     
  5. ^ а б Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 3:0 на карысьць Марока.
      Сэрыя пэнальці: 
    Сабіры
    Зіеш
    Бэнун
    Гакімі
    3:0 Сарабія
    Салер
    Бускетс
     

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць