Эйраго́ла (па-летувіску: Ariogala) — горад у цэнтральнай Летуве. Горад знаходзіцца ў Расенскім раёне Ковенскага павету, за 31 км ад Расенаў і за 46 км ад Кейданаў. Праз Эйраголу цячэ рака Дубіса, прыток Нёману. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Насельніцтва налічвае каля 3,6 тыс. чалавек.

Эйрагола
лет. Ariogala
Эйрагола
Герб Эйраголы
Першыя згадкі:1253
Горад з:1792
Краіна:Летува
Павет:Ковенскі
Плошча:4,82 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць:2758 чал.
шчыльнасьць:572,2 чал./км²
Часавы пас:UTC+2
летні час:UTC+3
Тэлефонны код:428
Паштовы індэкс:LT-60263
Геаграфічныя каардынаты:55°16′0″ пн. ш. 23°29′0″ у. д. / 55.26667° пн. ш. 23.48333° у. д. / 55.26667; 23.48333Каардынаты: 55°16′0″ пн. ш. 23°29′0″ у. д. / 55.26667° пн. ш. 23.48333° у. д. / 55.26667; 23.48333
Эйрагола на мапе Летувы
Эйрагола
Эйрагола
Эйрагола
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ariogala.puslapiai.lt/

Адна з вэрсіяў разглядае германскае паходжаньне назвы Эйраголы і зьвязвае яе з гоцкім airus ― 'пасланьнік' і goljan ― 'вітаць'. Эйрагола на рацэ Дубісе была адным з першых гарадоў, заснаваных ліцьвінамі: Раўданскі рукапіс называе яе ― «старажытным» местам, а легенда пра Палямона кажа, што прыбышы сьпярша «над Дубісаю і над Нёмнам, і над Юраю, там ся пасялілі і пачалі размножываціся»[1]

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя згадкі аб паселішчы адносяцца да 1253 году. Калі тут зьявіўся драўляны, моцна ўзмоцнены замак. Тут жыў літоўскі князь Лютавор і нарадзіўся яго сын Віцень. Некаторы час тут жыў і Гедымін. Некалькі разоў замах атакавалі крыжакі, але ўзяць яго змаглі толькі ў 1382 годзе.

Эйрагола была сталіцай аднаго з паветаў Жмудзкага княства, належала да каронных земляў Вялікіх Князёў Літоўскіх. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1792 годзе падарыў гораду Магдэбурскае права. У 1795 годзе горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі.

У 1919 годзе, Эйрагола апынулася ў складзе Летувіскай рэспублікі, а ў 1939 годзе ў СССР. З 1991 году горад зноў увайшоў у склад Летувы.

Крыніцы

рэдагаваць
🔥 Top keywords: