Юнас Энрат

швэдзкі хакеіст

Ю́нас Э́нрат (па-швэдзку: Jhonas Enroth; нарадзіўся 25 чэрвеня 1988 году, Стакгольм, Швэцыя) — швэдзкі хакеіст, гулец клюбу «Эрэбру» і нацыянальнай зборнай Швэцыі.

Юнас Энрат
Рост181 см
Вага82 кг
Пазыцыябрамнік
Кідок/Ловылевы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня25 чэрвеня 1988 (36 гадоў)
Месца нараджэньняСтакгольм, Швэцыя
КлюбЭрэбру
Выступаў за
Нацыянальная зборнаяМужчынская зборная Швэцыі па хакеі Швэцыя
Драфт НХЛ46, 2006
Бафала Сэйбрз
Гульнявая кар’ера2007 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

На драфце НХЛ 2006 году Энрат быў абраны ў 2 раўндзе пад агульным 46-м нумарам клюбам «Бафала Сэйбрз». Ён стаў найлепшым эўрапейскім брамнікам на драфце.

У 2007 годзе Энрат увайшоў у лік чатырох прэтэндэнтаў на званьне найлепшага пачаткоўца Швэдзкай элітнай сэрыі 2008 году, аднак узнагароду ў выніку атрымаў іншы брамнік[4]. Рэгулярны сэзон 2007—2008 гадоў Юнас скончыў у якасьці найлепшага брамніка з найлепшым працэнтам адбітых кідкоў і каэфіцыентам надзейнасьці.

31 траўня 2008 году Энрат падпісаў трохгадовы кантракт з камандай НХЛ «Бафала Сэйбрз». У новым клюбе брамнік дэбютаваў 7 лістапада 2009 году матчам супраць «Бостан Бруінз», у якім Энрат прапусьціў 4 галы.

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць