Ян Геранімавіч Хадкевіч

Ян Геранімавіч Хадкевіч (к. 1537 — 4 жніўня 1579) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (1559—1564), генэральны староста жамойцкі (з 1564), адначасна маршалак вялікі літоўскі (з 1566) і кашталян віленскі (з 1574).

Ян Хадкевіч
лац. Jan Chadkievič
Ян Хадкевіч. Гравюра XIX ст. з старага партрэта
Ян Хадкевіч. Гравюра XIX ст. з старага партрэта

Герб Касьцеша
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1537
Памёр 4 жніўня 1579[1]
Пахаваны
Род Хадкевічы
Бацькі Геранім Хадкевіч
Ганна з Шэметаў[d]
Дзеці Ян Караль Хадкевіч, Аляксандар Хадкевіч, Ганна з Хадкевічаў[d] і Гальшка з Хадкевічаў[d]
Дзейнасьць дыплямат

Адміністратар Інфлянтаў (1566—1578), быў старостам ковенскім, цельшаўскім і платэльскім. У 1568 ад імпэратара Фэрдынанда I атрымаў графскі тытул.

Біяграфія

рэдагаваць

З шляхецкага роду Хадкевічаў гербу Касьцеша, сын Гераніма, кашталяна віленскага, і Ганны з Шэметаў. Вызнаваў кальвінізм, зь якога ў 1572 годзе перайшоў у каталіцтва.

Браў удзел у Інфлянцкай вайне, бітве на Уле (1654 год), іншых баях.

Быў супраціўнікам Люблінскай уніі (1569 год), выступаў супраць кандыдатуры Івана Тырана на польскі і літоўскі сталец, падтрымліваў Генрыка Валезы і Габсбургаў[2].

У шлюбе з Крыстынай Збароўскай меў сыноў Аляксандра, Яна Караля і Гераніма, а таксама чатырох дачок.

Крыніцы

рэдагаваць
  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 80, 92–93, 169.
  2. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 710.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць