Astana Dragons (цмокі з Астаны) — кібэрспартовая арґанізацыя Казахстану. Заснаваная ў ліпені 2013 року. Праект спансуецца кібэрспартоваю фэдэрацыяю Казахстану.

Кібэрспартовы клюб
Astana Dragons
AD
КраінаКазахстан
Заснаваны2013 год
СпонсарыFCSK
Падразьдзелы

Пра праект

рэдагаваць

Ґрунтам праекту стаў контр-страйк падразьдзел. Пазьней зьявіліся склады па іншых дысцыплінах, як Point Blank і LOL. У кожнага падразьдзелу быў мэнэджар, што арґанізоўваў працу калектыву. У КС-падразьдзелу была арэндаваная квартэра ў Кіеве для трэнаваньняў.

Зь сярэдзіны сьнежня 2013 року Astana Dragons пачалі партнэрства з расейскім хостынґам сэрвэраў — ImbaServer.NET.

У ліпені 2013 року быў сабраны першы склад у дысцыпліне CS GO, ён жа стаў асноваю арґанізацыі.

Першаю перамогаю цмокаў стаў Techlabs Cup UA 2013. Цмокі пасьпяхова пераадолелі он-лайн кваліфікацыю, абгуляўшы ўсіх сваіх супернікаў. На лан фінале ў Кіеве, хлопцы адолелі супернікаў з каманды fnatic зь лікам 2:0 па мапах.

Наступным лан турнірам стаў DreamHack у Румыніі. AD выйшлі з ґрупы зь першага месца. У сетцы яны абгулялі каманду n!faculty ды выйшлі ў чвэрцьфінал, дзе саступілі зь лікам 2:1 па мапах, будучым чэмпіёнам — NiP. У выніку каманда з Астаны падзяліла 3-4 месца з украінскаю камандаю Na`Vi.

У пачатку лістапада 2013 року каманда заваявала трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету паводле вэрсіі ESWC.

Пасьля чэмпіянату сьвету адбыліся зьмены ў складзе каманды. Арґанізацыю пакінуў Іаан Сухараў. На замену гульцу быў запрошаны Арман Масін. Новым складам каманда працягнула рыхтавацца да DreamHack Winter 2013, аднак добрага выніку каманда паказаць ня здолела і выйдзячы з ґрупы з другога месца ўжо ў 1/8 цмокі саступілі камандзе з ЗША — compLexity й вылецелі з турніру.

Спроба добра скончыць рок таксама правалілася, у восьмым сэзоне SLTV StarSeries хлопцаў разьбілі ў абодзьвюх сустрэчах і яны здолелі заняць толькі чацьвертае месца.

Пасьля зачыненьня арґанізацыї склад некаторы час знаходзіўся без арґанізацыі, аднак перад турнірам EMS Katowice 2014 гульцоў падпісала арґанізацыя HellRaisers.

Былыя гульцы

рэдагаваць

Склад 7 лістапада — 30 сьнежня 2013 року[1]

Склад 19 чэрвеня — 6 лістапада 2013 року[2]

Дасягненьні

рэдагаваць
МесцаТурнірМесца правядзеньняДата правядзеньняПрызавыя
5-8Mad Catz Invitational 2013 Кёльн20 жніўня 2013 рокунет[3]
TECHLABS Cup Ukraine 2013 Кіеў1 верасьня 2013 року$3 500[4]
3-4FACEIT Cup August 2013online9 верасьня 2013 року$150[5]
3-4DreamHack Bucharest 2013 Бухарэст14 — 15 верасьня 2013 року$1 500[6]
7-8MSI Beat it! 2013 European Finalsonlineверасень 2013 рокуняма[7]
RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #3online17 — 18 верасьня 2013 року$600[8]
ESWC Украіна 2013 Кіеў6 кастрычніка 2013 рокуквота ў фінал[9]
SLTV StarSeries VII Кіеў10 — 13 кастрычніка 2013 року$4 000[10]
Electronic Sports World Cup 2013 Парыж1 — 2 лістапада 2013 року$5 000[11]
FACEIT Cup October 2013online14 лістапада 2013 року$800
TECHLABS Cup 2013 Grand Final Масква16 — 17 лістапада 2013 року$10 000[12]
5-8DreamHack Winter 2013 Ёнчэпінґ28 — 30 лістапада 2013 року$10 000[13]
5-8Fragbite Masters 2013onlineлістапад — сьнежань 2013 року$700
5ESEA Invite Season 15 Europeonlineлістапада — сьнежань 2013 рокуняма
4SLTV StarSeries VIII Кіеў20 — 22 сьнежня 2013 року$1 500[14]

Тлустым вылучаны Major-турнір.

Статыстыка

рэдагаваць

Зводная статыстыка па турнірах.

РокКолькасьць турніраў месца месца месцаПрызавыяПрызавыя на чалавека
201315513$37 750$7 550

9 кастрычніка 2013 року ў арґанізацыі зьявіўся дывізіён Point Blank. Да цмокаў далучыліся былыя гульцы A-Gaming. Склад пакінуў арґанізацыю адначасова з камандаю па Counter Strike.[2]

Былыя гульцы

рэдагаваць
  • Дзяніс «Gray» Данілюк
  • Кірыл «Belgiume» Лук’янаў
  • Сяргей «Push» Іўлеў
  • Алег «z1» Каноўнін
  • Радыён «PVO» Страганаў
  • Кірыл «Makko» Башкатаў

Дасягненьні

рэдагаваць
МесцаТурнірМесца правядзеньняДата правядзеньняПрызавыя
SLTV StarSeries VII Кіеў10 — 13 кастрычніка 2013 року$2 500
TECHLABS Cup 2013 Grand Final Масква16 — 17 лістапада 2013 року$2 000
SLTV StarSeries VIII Кіеў21 — 23 сьнежня 2013 году$8 000

З 26 лістапада 2013 року адчынены новы, трэці па ліку гульнявы дывізіён — League of Legends. Уся пяцёрка гульцоў — досьведныя польскія гульцы[15].

Былыя гульцы

рэдагаваць
  • Марцін «Xaxus» Мазцка
  • Марцін «Jankos» Янкоўскі
  • Рэміґі «Overpow» Пуш
  • Павал «Celaver» Капрыянюк
  • Оскар «VandeRnoob» Баґдан

Дасягненьні

рэдагаваць
МесцаТурнірМесца правядзеньняДата правядзеньняПрызавыя
DreamHack Winter 2013 Ёнчэпінґ28 — 30 лістапада 2013 року$5 250[16]

Інфармацыйная падтрымка

рэдагаваць

У арґанізацыі няма афіцыйнага сайту, аднак ё публічная старонка УКантакце й facebook. Таксама ёсьць інфармацыйныя каналы ў Twitter і на YouTube.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы

рэдагаваць
  1. ^ Astana Dragons страчваюць склад па CS:GO (анг.)  Праверана 2017-11-01 г.
  2. ^ [1]
  3. ^ VG stomp fnatic to win Mad Catz Праверана 2013-09-15 г.
  4. ^ Astana win TECHLABS over fnatic
  5. ^ FACEIT Cup August 2013
  6. ^ NiP win DH Bucharest over LD Праверана 2013-09-15 г.
  7. ^ MSI Beat it! 2013 European Finals Праверана 2013-10-02 г.
  8. ^ Astana win RC EMS One Fall Cup #3 Праверана 2013-09-19 г.
  9. ^ ESWC Ukraine 2013 Праверана 2013-10-07 г.
  10. ^ SLTV StarSeries VII Праверана 2013-10-13 г.
  11. ^ ESWC 2013 Праверана 2013-11-14 г.
  12. ^ TECHLABS Cup 2013 Grand Final Праверана 2013-11-17 г.
  13. ^ DreamHack Winter 2013 Праверана 2013-11-30 г.
  14. ^ SLTV StarSeries VIII Праверана 2013-12-23 г.
  15. ^ Astana Dragons падпісваюць польскі склад па League of Legends Праверана 2013-11-26 г. Архіўная копія ад 2013-12-03 г.
  16. ^ DreamHack Winter 2013 League of Legends Праверана 2013-12-04 г. Архіўная копія ад 2013-11-30 г.