Haggard

нямецкі сымфанічны мэтал-гурт

Haggard (па-беларуску: Хэ́гэд) — нямецкі сымфанічны мэталёвы музычны гурт, заснаваны ў 1989 року[1]. Група камбінуе клясычную і старадаўнюю музыку з дэз-дум-мэталам.

Haggard

Haggard і Альлі Сторх (2009)
Інфармацыя
Гадыад 1989
АдкульНямеччына Нямеччына
Жанр(ы)
ВыдавецBeggars Banquet Records
Удзельнікі
  • Асіс Насэры
  • Джакама Асторры
  • Яніка Грос
  • Марцін Флёрэстан
  • Фіфі Фурман
  • Каталіна Попа
  • Стэфана Сабо
  • Алін Дэйнэрт
  • Касмін Нэшыта
  • Ганна Эбэрляйн
  • Івіца Крамгэльлер
  • Ліза Гэльміх
  • Яганэс Шляермахер
  • Флярында Гофман
  • Кляўдыё Кварта
  • Ганс Вольф
  • Маўрыцыё Джуолё
  • Інгрыд Нецэр
Былыя ўдзельнікі
  • Сузана Элерс
  • Лінда Антанэцьці
  • Нікалё Бартолі
  • Штэфі Герц
  • Люз Марсэн
  • Міхаэль Штапф
  • Даратэя Зялінскі
  • Міхаэль Шум
  • Вераніка Крамгэльлер
  • Габі Кос
  • Эндзі Нэд
  • Мануэля Кральлер
  • Патрысія Круг
  • Андрэас Фукс
www.haggard.de

Мінуўшчына

рэдагаваць
Haggard на «Global East Rock Festival»—2010 (Украіна)

Заснавальнікам гурту стаў вакаліст, гітарыст і кампазытар Асіс Насэры, які зьяўляецца аўтарам усяе музыкі і тэкстаў «Haggard». Напачатку «Haggard» іграў дэз-мэтал[2].

Пасьля выхаду першай дэма-стужкі «Introduction» (1992) гурт зьмяніў стыль музыкі на больш сымфанічныя мэлёдыі з клясычнымі інструмэнтамі ды фальклёрным. Дэбютны альбом «And Thou Shalt Trust… the Seer» 1997 року прадэманстраваў моцны ўплыў музыкі Рэнэсансу. Тэматыка песьняў адпаведна была рэлігійнай і містычнай.

У другім альбоме «Awaking the Centuries» (2000) працягваецца тэматыка эпохі Адраджэньня. Альбом прысьвечаны жыцьцю прадказальніка Настрадамуса. Ва ўводзінах выкарыстаная музыка Сяргея Рахманінава. Зь ім гурт двойчы гастраляваў па Мэксыцы. У гэты час склад гурту дасягнуў найбольшай колькасьці ў сваёй гісторыі — 21 музыка.

У 2004 выйшаў трэці альбом гурту «Eppur Si Muove» (па-італьянску: І ўсё-ткі яна круціцца), які апавядае біяграфію італійскага навукоўца Галілео Галілея, прысуджанага каталіцкай царквой да хатняга арышту па абвінавачаньні ў ерасі за падтрымку капэрнікавай тэорыі вярчэньня Зямлі вакол Сонца.

У 2008 року выйшаў чацьверты альбом гурту «Tales of Ithiria», у аснову якога пакладзеная фантастычная гісторыя. Дзеяньне адбываецца ў Сярэднявеччы ў выдуманай краіне Ітырыя. Гучаньне стала менш цяжкім, частка інструмэнтаў замененая сынтэзатарам.

19 красавіка 2010 гурт зладзіў першы выступ разам з сымфанічным аркестрам у баўгарскім месьце Плоўдыў.

У цяперашні час гурт працуе над пятым альбомам, тэмай якога будуць казкі братоў Грым.

Дыскаграфія

рэдагаваць
Haggard на ProgPower UK Festival—2007 (Вялікабрытанія)

Дэма-запісы

рэдагаваць

Студыйныя альбомы

рэдагаваць
РокНазваМакс. пазыцыя
GER[3]SWI[4]
1997«And Thou Shalt Trust… the Seer»
2000«Awaking the Centuries»64
2004«Eppur Si Muove»47
2008«Tales of Ithiria»3789
2013And Thou Shalt Trust… the Seer (Remastered)

Жывыя запісы

рэдагаваць

DVD і відэа

рэдагаваць
  • «In a Pale Moon’s Shadow» (1998)
  • «Awaking the Gods: Live in Mexico» (DVD/VHS) (2001)

Цяперашні склад

рэдагаваць

Былыя ўдзельнікі

рэдагаваць

Крыніцы

рэдагаваць
  1. ^ Haggard (анг.) Encyclopaedia Metallum Праверана 26 ліпеня 2013 г.
  2. ^ Chris True. Haggard (анг.) AllMusic Праверана 26 ліпеня 2013 г.
  3. ^ Chartverfolgung / Haggard / Longplay (ням.) musicline.de. PHONONET GmbH. Праверана 26 ліпеня 2013 г.
  4. ^ Discographie Haggard (ням.) hitparade.ch. Hung Medien. Праверана 26 ліпеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць