Івар Бескасцёвы

(Пасля перасылкі з Івар Бязкосткавы)

Івар Бескасцёвы (Івар Рагнарсан; Ívarr inn beinlausi, памёр каля 873 года) — легендарны правадыр дацкіх вікінгаў, сын легендарнага Рагнара Лодбрака, які адрозніваўся апантанасцю ў баі, а таксама вялікім розумам сярод братоў.

Івар Бескасцёвы
дацк.: Ivar Ragnarsson
НараджэннеIX стагоддзе
Смерцьне раней за 787 і не пазней за 878
РодМунсё[d]
БацькаРагнар Лодбрак
МаціАслаўг[d]

Біяграфія

правіць

Разам з братамі Івар узначаліў «вялікае паганскае войска», якое ўвосень 865 года ўварвалася ва Усходнюю Англію[1]. У 867 годзе ён разграміў войска караля Нартумбрыі Элы II, забойцы свайго бацькі, і аддаў яго на пакутлівае пакаранне. У тым жа годзе падпарадкаваў Нартумбрыю каралеўству нарманаў у Англіі Ёрвік (Ёрк). У 870 годзе загадаў забіць усходнеанглійскага караля Эдмунда.

Значэнне эпітэта «бескасцёвы» не зусім ясна — ён мог пазначаць незвычайны спрыт і гнуткасць або які-небудзь хваравіты стан — імпатэнцыю, кульгавасць ці іншую паталогію (напрыклад, недасканалы астэагенез).

Нашчадкі

правіць

«Пасма пра сыноў Рагнара» паведамляе: «У яго не было дзяцей, таму што ён быў такім запальчывым, што не сустрэў ні страсці, ні кахання; але ў яго не было недахопу ў мудрасці або жорсткасці; і памёр ён ад старасці ў Энгландзе, і быў пахаваны ў кургане»[2]. Аднак, паводле «Аналаў Ульстэра», многія конунгі Дубліна вялі радавод ад Івара.

Смерць Івара

правіць

Паводле «Сагі пра Рагнара і яго сыноў» (запісана ў XVIII стагоддзі), перад тым як памерці, Івар завяшчаў, што яго косткі будуць ахоўваць краіну ад любога замаху звонку. Таму калі герцаг Нармандыі Вільгельм Заваёўнік уварваўся ў Брытанію, ён перш за ўсё раскапаў курган, дзе, паводле падання, ляжаў дацкі вікінг, і спаліў яго.

«Івар жа кіраваў у Англіі да самай смерці і памёр ад хваробы. І калі ён ляжаў пры смерці, то загадаў, каб яго аднеслі туды, дзе было найслабейшае месца, і сказаў, што спадзяецца, што тыя, хто прыйдзе ў краіну ў тым месцы, не атрымаюць перамогі. Калі ж ён памёр, зрабілі так, як ён загадаў, і паклалі яго ў кургане. І многія людзі кажуць, што калі конунг Харальд сын Сігурда прыйшоў у Англію, ён прычаліў там, дзе ляжаў Івар, і ён упаў у гэтым паходзе. І калі Вільгельм Бастард прыйшоў у краіну, ён раскапаў курган Івара і ўбачыў Івара нятленным. Тады ён загадаў развесці вялікае вогнішча і спаліць у ім Івара, і пасля гэтага ён біўся за краіну і атрымаў поспех»[3].

Вобраз у культуры

правіць

У музыцы

правіць
  • Івар — персанаж песень гурта The Darkness «Barbarian», (2014) і гурта Danheim «Ivar’s Revenge».

У літаратуры

правіць
  • Адзін з асноўных персанажаў кнігі Гары Гарысана «Молат і крыж»;
  • Другарадны персанаж у «Саксонскіх хроніках» Бернарда Корнуэла
  • Другарадны персанаж серыі раманаў Аляксандра Мазіна «Вікінг».

У кіно

правіць
  • «Вікінг» (1958) — Івар паказаны пад імем «Эйнар»
  • «Альфрэд Вялікі» (1969) — яго ролю выконвае Джуліян Чагрын
  • «Молат багоў» (2013)
  • «Вікінгі» (2013—2021) — у тэлесерыяле (4-6 сезоны), ролю Івара выконвае Алекс Хег Андэрсан

У камп’ютарных гульнях

правіць
  • Івар — другарадны персанаж Assassin’s creed Valhalla.
  • Івар — сустракаецца ў ролі кіраўніка ў гульнях Crusader Kings 2 і Crusader Kings 3. У гульні ён кіруе Дублінам, і сумешчаны з каралём Імарам.
  • Сустракаецца ў Mount & Blade Warband: Viking Conquest.

Зноскі

  1. Сьюзен Бауэр. История Средневекового мира. От Константина до первых Крестовых походов. — Litres, 2017-09-05. — 1259 с. — ISBN 9785040298761. Архівавана 8 лютага 2018 года.
  2. Пасма пра сыноў Рагнара, IV.
  3. Сага пра Рагнара і яго сыноў, XVIII

Спасылкі

правіць