Імперыя Малі

Малі́ — дзяржаўнае ўтварэнне ў Заходнім Судане ў 8—17 ст. на тэрыторыі сучасных Малі і Гвінеі, у раёне верхняга цячэння ракі Нігер. Этнічная аснова Малі — плямёны мандынга[ru].

Гістарычная дзяржава
Імперыя Малі
Сцяг
Сцяг
1230 — 1545

Сталіца
Мова(ы)сенегамбійскія мовы[d]
Афіцыйная мовамовы мандэ
Грашовая адзінказолата
Форма кіраванняімперыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да пачатку 13 ст. знаходзілася ў залежнасці ад Ганы.З 11 ст. дзяржаўная рэлігія Малі — іслам.У 2-й палавіне 13 ст. пры мансе (правіцелі) Сундзьяце[ru] пачаўся хуткі ўздым Малі (сталіца — г. Ніяні).Дасягнула росквіту пры Мусе І[ru] (1312—1337) і Сулеймане[en] (1341—1360), калі Малі займала тэрыторыю ад Атлантычнага акіяна да г. Гао[en] ў сярэднім цячэнні Нігера.Асновай багацця быў гандаль рабамі і золатам.З 1370-х гадоў пачаўся заняпад, з 2-й палавіны 15 ст. Малі ў залежнасці ад дзяржавы Сангаі.У 17 ст. Малі існавала як невялікая вобласць вакол паселішча Кангаба, дзе захавалася улада царскага клана Кейта[ru].

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
🔥 Top keywords: