Алеш Хрдлічка

Алеш Хрдлічка (таксама Грдлічка, чэш. Aleš Hrdlička: 29 сакавіка 1869, Гумполец — 5 верасня 1943, Вашынгтон) — чэшскі антраполаг, з 1881 года жыў і працаваў у ЗША. Аўтар гіпотэзы пра засяленне Паўночнай Амерыкі праз Берынгаў праліў. Аўтар тэорыі аб тым, што эвалюцыя чалавецтва прайшла праз стадыю неандэртальцаў.

Алеш Хрдлічка
Род дзейнасціантраполаг, урач, патолагаанатам
Дата нараджэння30 сакавіка 1869(1869-03-30)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці5 верасня 1943(1943-09-05)[5][6][…] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1921).

Біяграфія

правіць

У 1881 годзе Алеш Хрдлічка ва ўзросце 13 гадоў разам з сям’ёй эмігрыраваў у ЗША. Працаваў на тытунёвай фабрыцы. Пасля перанесенай хваробы захапіўся медыцынай. Паступіў і скончыў медыцынскі каледж у Нью-Ёрку. Адкрыў прыватную практыку ў Балтыморы. Вывучаў паталогію і псіхічныя анамаліі, зацікавіўся метадамі і прыёмамі антрапаметрыі, для вывучэння якіх у 1896 годзе пераехаў у Парыж. У 1903 годзе атрымаў запрашэнне ў аддзел фізічнай антрапалогіі Нацыянальнага музея натуральнай гісторыі Вашынгтона. З 1910 па 1942 год узначальваў гэты аддзел. У 1918 годзе заснаваў «Амерыканскі часопіс фізічнай антрапалогіі». У 1929 годзе стаў заснавальнікам і першым прэзідэнтам Амерыканскай асацыяцыі фізічнай антрапалогіі.

Зноскі

  1. Who's Who in America 1901-1902Marquis Who's Who, 1901.
  2. birth registry
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Hrdlička, Aleš, 1869-1943 // regional database of the Regional Library of Highlands Праверана 22 красавіка 2024.
  5. Ales Hrdlicka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.

Літаратура

правіць