Алофі (востраў)
Алофі (фр.: Alofi) — востраў у групе астравоў Хорн. Плошча - 32 км². Сталага насельніцтва няма.
Алофі | |
---|---|
фр. Alofi | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 32 км² |
Найвышэйшы пункт | 417 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
14°21′ пд. ш. 178°02′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Хорн |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Алофі знаходзіцца ўсяго ў 1,6 км на паўднёвы ўсход ад вострава Футуна. Паверхня мае часткова каралавае, часткова вулканічнае паходжанне. Мяркуецца, што ў старажытнасці Алофі быў атолам, паднятым над акіянам падчас вывяржэння вулкана. Даўжыня берагавой лініі - 25,4 км. Найвышэйшы пункт - гара Калафау (417 м).
Жыхары Футуны выкарыстоўваюць зямлю на паўночных схілах Калафау для сельскай гаспадаркі. Вырошчваюць трапічныя культуры для ўнутранага забеспячэння і продажу ў Мата-Уту. Агароды наведваюць сезонна. Астатняя частка вострава занята трапічнымі лясамі і горнымі лугамі. Маецца некалькі эндэмічных відаў раслін і птушак.
Спасылкі
правіць- Islands of Wallis and Futuna (France) Архівавана 1 мая 2013.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонПавел Мікалаевіч МуравейкаКупаллеВасіль Апанасавіч РавякаВікіпедыя:ФорумВалерый Станіслававіч МянжынскіДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:СупольнасцьЛеанід Яўсеевіч ДзягілеўSpecial:SearchВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУННВВікіпедыя:ДаведкаВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяМайк ПампеаУладзімір КараткевічБеларуская моваЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024Вольга Славаміраўна БондараваСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойРасіяУдзельнік:Wizardist/SuppressionListМінскГімн БалгарыіRoséПапараць-кветкаМікі МаусСпіс беларускіх імёнЖувеналь Хаб'ярыманаУкраінаСяргей Міхайлавіч МаслякБеларускі ПЭН-цэнтр1 ліпеняУдзельнік:Plaga med/Чорная смерцьПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаў