Альпы Верхняга Праванса

дэпартамент на поўдні Францыі

Альпы Верхняга Праванса (фр.: Alpes-de-Haute-Provence) — дэпартамент на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Парадкавы нумар 4. Адміністрацыйны цэнтр — Дзінь-ле-Бэн. Насельніцтва 140 тыс. чалавек (94-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Альпы Верхняга Праванса
Alpes-de-Haute-Provence
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Альпы Верхняга Праванса на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар:04
Рэгіён: Праванс — Альпы — Лазурны бераг
Акруг:4
Кантонаў:30
Камун:200
Статыстыка
Насельніцтва94-е месца
 -2007156 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва:20 чал/км²
Плошча:6925 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Плошча тэрыторыі 6925 км². Дэпартамент размешчаны ў гарыстым раёне з сухім кліматам. Для вядзення земляробства прыходзіцца выкарыстоўваць абрашэнне.

Дэпартамент уключае 4 акругі, 30 кантонаў і 200 камун.

Гісторыя

правіць

Да 13 красавіка 1970 г. дэпартамент зваўся Ніжнія Альпы.