Аляксандр Анатолевіч Кержакоў

расійскі футбаліст і трэнер

Аляксандр Анатолевіч Кержакоў (руск.: Александр Анатольевич Кержаков; нар. 27 лістапада 1982, Кінгісеп, Ленінградская вобласць, СССР) — расійскі футбаліст (нападнік) і тренэр. Адзін з самых паспяховых футбалістаў у гісторыі Расіі. Выступаў за нацыянальную зборную Расіі (2002—2016). На клубным узроўні вядомы ў першую чаргу па выступах за санкт-пецярбургскі «Зеніт».

Футбол
Аляксандр Кержакоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імяАляксандр Анатолевіч Кержакоў
МянушкаКерж
Нарадзіўся27 лістапада 1982(1982-11-27)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства Расія
Рост176 см
Вага76 кг
Пазіцыянападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Расія Светагорац32 (27)
2001—2006Расія Зеніт159 (64)
2007—2008Іспанія Севілья26 (8)
2008—2009Расія Дынама Масква51 (19)
2010—2017Расія Зеніт130 (56)
2016  Швейцарыя Цюрых17 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000Расія Расія (да 18)12 (10)
2000—2001Расія Расія (да 21)4 (2)
2002—2016Расія Расія91 (30)
Трэнерская кар’ера
2018—2020Расія Расія (да 17)
2020—2021Расія Том (Томск)
2021—2022Расія Ніжні Ноўгарад
2023Рэспубліка Кіпр Карміятыса
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды

Заслужаны майстар спорту Расіі

  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 ліпеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Пасля заканчэння СДЮШАР «Зеніт» Аляксандр пачаў выступаць за аматарскую каманду «Светагорац» з горада Светагорск. У канцы 2000 года паводле рэкамендацыі Казачэнкі галоўны трэнер «Зеніта» Юрый Марозаў запрасіў Кержакова ў «Зеніт». У новым клубе Кержакоў дэбютаваў 10 сакавіка 2001 года ў матчы 1 тура чэмпіянату Расіі супраць «Ротара» ў Валгаградзе, выйшаў у асноўным складзе і адыграў усю гульню. Амаль адразу атрымаў месца ў асноўным складзе каманды.

28 снежня 2006 года Кержакоў падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Севілья» на 5,5 года. Сума трансферу склала 5 млн еўра[3]. Партнёрамі Аляксандра па нападзе сталі Луіс Фабіяну і Фрэдэрык Канутэ, аднак іграку не заўсёды знаходзілася месца ў складзе. У 2008 годзе Кержакоў вярнуўся ў Расію ў маскоўскае «Дынама», якое ўзначальваў Андрэй Кобелеў, з якім ён разам выступаў за «Зеніт» у 2001 годзе.

16 студзеня 2010 года Кержакоў вярнуўся ў «Зеніт»[4], падпісаўшы кантракт на 4 гады[5]. Сума трансферу склала 6,5 млн еўра.

Міжнародная кар’ера

правіць

У 2002 годзе Алег Раманцаў запрасіў 19-гадовага Кержакова ў зборную Расіі. Дэбют футбаліста ў нацыянальнай камандзе адбыўся ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі ў Таліне 27 сакавіка 2002 года.

Трэнерская кар’ера

правіць

У сакавіку 2018 года быў зацверджаны трэнерам юнацкай зборнай Расіі (юнакоў 2001 года нараджэння)[6]. У верасні 2020 года стаў галоўным трэнерам клуба «Том»[7]. Па выніках сезона 2020/21 «Том» заняла апошняе месца ў ФНЛ і засталася ў лізе толькі дзякуючы рашэнню КДК аб пераводзе «Чайкі» ў ПФЛ, а Кержакоў пакінуў клуб.

У чэрвені 2021 года ўзначаліў клуб «Ніжні Ноўгарад», які перад гэтым выйшаў у Прэм’ер-лігу. Пакінуў каманду па закачэнні сезона 2021/22, у якім клуб заняў 11-е месца.

У лютым 2023 года быў прызначаны галоўным трэнерам кіпрскай «Карміятысы»[8], аднак ужо ў красавіку пакінуў пасаду.

Дасягненні

правіць

Зеніт

Севілья

Цюрых

Зноскі