Анжуйская галіна дому Валуа

Дом Валуа-Анжу ці Малодшы Анжуйскі дом — галіна французскага каралеўскага дому Валуа, якая кіравала шэрагам уладанняў па-за межамі Францыі, уключаючы Неапалітанскае каралеўства.

Герб анжуйскіх герцагаў з дому Валуа

Гісторыя

правіць

Бабуля французскага караля Іаана па бацькаўскай лініі — Маргарыта Анжу-Сіцылійская, атрымала ў спадчыну графствы Анжу і Мэн ад бацькі, Карла II Неапалітанскага з Анжу-Сіцылійскага дому. Яна завяшчала графства (з тых часоў герцагства) Анжу, другому сыну Іаана II — Людовіку I Анжуйскаму.

Джаванна I Неапалітанская з Анжу-Сіцылійскага дому, не маючы ўласных дзяцей, прыняла рашэнне перадаць неапалітанскую карону Людовіку ў абыход Карла з Дураца. Яна ўсынавіла Людовіка і абвясціла яго сваім спадчыннікам. Гэта паклала пачатак барацьбе за неапалітанскую карону паміж старэйшым і малодшым Анжуйскімі хатамі.

Спачатку Карл з Дураца і яго сын Уладзіслаў захавалі за сабой Неапаль, у той час як Людовік са спадчыны Джаванны далучыў да сваіх уладанняў Праванс. Пасля канфлікту Уладзіслава з папствам ён быў адлучаны ад царквы. Людовік II Анжуйскі  адправіў армію на заваяванне Паўднёвай Італіі; яго панаванне ў Неапалі працягвалася з 1389 па 1399 гг.

У 1435 годзе памерла апошняя прадстаўніца старэйшага Анжуйскага дому, Джаванна II Неапалітанская. Разам з ёй загасла дурацкая лінія старэйшага Анжуйскага дому. Перад смерцю Джаванна ўсынавіў і абвясціў сваім спадчыннікам палітычнага саюзніка — Альфонса Арагонскага. Такім чынам, у Валуа з'явіўся новы канкурэнт — Арагонская дынастыя. Пераможцам у вайне арагонскага караля з анжуйскім герцагам Рэнэ Добрым выйшаў першы. У 1442 г. ён пачаў кіраваць у Неапалі.

Апошні герцаг Анжуйскай лініі — Рэнэ Добры, герцаг Латарынгскі — сканаў у 1480 годзе, і герцагства Анжу вярнулася ў каралеўскі дамен. А калі ў 1481 годзе памёр і пляменнік Рэнэ — Карл IV Анжуйскі — усе Анжуйскія ўладанні і маёмасць разам з Правансам адышлі да французскай кароны.

Анжуйскія прэтэнзіі на Неапаль атрымалі ў спадчыну прадстаўнікі Вадэмонскай лініі Латарынгскага дому, якія паходзіла ад старэйшай дачкі герцага Рэнэ. Гэтыя прэтэнзіі былі выкарыстаны для абгрунтавання французскай экспедыцыі супраць Неапаля ў час вайны Валуа і Габсбургаў 15511559 гадоў. Аднак Франсуа, герцаг дэ Гіз пацярпеў у гэтым паходзе разгромнае паражэнне.

Генеалогія

правіць
Іаан II Добры  (1319-1364), кароль Францыі ¦+->Карл V Мудры  (1338-1380), кароль Францыі ¦  ¦¦  L->Валуа¦+->Філіп II Смелы  (1342-1404), герцаг Бургундыі¦  ¦¦  L->Бургундская галіна дынастыі Валуа¦L->Людовік I Анжуйскі  (1339-1384), тытулярны кароль Неапаля, граф, затым герцаг Анжу і герцаг Турэні, граф Мэна і Праванса    X Марыя дэ Блуа-Шацільён  (1345-1404), графіня дэ Гіз   ¦   +>Марыя (1370-да 1383)   ¦   +>Людовік II Анжуйскі  (1377-1417), тытулярны кароль Неапаля, герцаг Анжу, граф Мэна і Праванса   ¦  X Іаланда Арагонская  (1384—1443)   ¦  ¦     ¦  +->Людовік III Анжуйскі  (1403-1434), герцаг Анжу і граф Праванса   ¦  ¦  X Маргарыта Савойская  (1410-1479)    ¦  ¦      ¦  +->Марыя Анжуйская  (1404-1463)   ¦  ¦  X Карл VII  (1403-1461), кароль Францыі   ¦  ¦      ¦  +->Рэнэ Добры  (1409-1480), герцаг Латарынгіі, Бара і Анжу, граф Праванса   ¦  ¦  X 1)Ізабела Латарынгская  (1400-1453)   ¦  ¦  X 2)Жанна дэ Лаваль  (1433-1498)   ¦  ¦  ¦   ¦  ¦  +-1>Жан II  (1425-1470), герцаг Латарынгіі   ¦  ¦  ¦  X Марыя дэ Бурбон  (1428-1448)   ¦  ¦  ¦  ¦   ¦  ¦  ¦  +->Ізабела  (1445-памерла ў дзяцінстве)   ¦  ¦  ¦  ¦   ¦  ¦  ¦  +->Рэнэ  (1446-памерла ў дзяцінстве)   ¦  ¦  ¦  ¦   ¦  ¦  ¦  +->Марыя  (1447-памерла ў дзяцінстве)   ¦  ¦  ¦  ¦   ¦  ¦  ¦  +->Жанна  (пам. 1471)   ¦  ¦  ¦  ¦   ¦  ¦  ¦  +->Нікала I  (1448—1473), герцаг Латарынгіі   ¦  ¦  ¦     ¦  ¦  +-1>Луі  (1427—1444), маркіз Понт-а-Мусон.     ¦  ¦  ¦     ¦  ¦  +-1>Іаланда  (1428-1483), герцагіня Латарынгіі і Бара    ¦  ¦  ¦  X Феры II дэ Вадэмон  (1417-1470), граф дэ Вадэмон.   ¦  ¦  ¦     ¦  ¦  +-1>Нікала  (1428-памёр у дзяцінстве), блізня Іаланды   ¦  ¦  ¦     ¦  ¦  +-1>Маргарыта Анжуйская  (1430-1482)    ¦  ¦  ¦  X Генрых VI  (1421—1471), кароль Англіі   ¦  ¦  ¦     ¦  ¦  +-1>Карл  (1431-1432), граф дэ Гіз       ¦  ¦  ¦     ¦  ¦  +-1>Ізабела  (1433-памерла ў дзяцінстве)     ¦  ¦  ¦     ¦  ¦  +-1>Рэнэ  (1435-памёр у дзяцінстве)    ¦  ¦  ¦     ¦  ¦  +-1>Ганна  (1437-памерла ў дзяцінстве)     ¦  ¦       ¦  +->Іаланда  (1412—1440)     ¦  ¦  X Францыск I  (1414—1450), герцаг Брэтонскі   ¦  ¦       ¦  +->Карл IV  (1414-1472), граф Мэна і граф дэ Гіз   ¦     X 1)Кабела Руфа  (каля 1415-1433/35)   ¦     X 2)Ізабела дэ Сен-Поль  (каля 1424-1472)    ¦     ¦              ¦     +-1>Жан-Луі Марын (1433-памёр у дзяцінстве)    ¦     ¦   ¦     +-2>Луіза  (1445-1470)   ¦     ¦  X Жак д'Арманьяк-Немур  (1433-1477), герцаг Немур.    ¦     ¦     ¦     +-2>Карл IV Анжуйскі  (1446/7-1481), герцаг Анжу, граф Праванса.   ¦     ¦  X Жанна Латарынгская  (1458-1480)   ¦       +->Карл  (1380-1404), граф Мэн, д'Этамп і дэ Жыян.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць