Антані Рэвеер

Антані́ Рэвее́р (фр.: Anthony Réveillère; нар. 10 лістапада 1979, Дуэ-ля-Фантэн, Францыя) — французскі футбаліст, які завяршыў прафесійную кар’еру. Выступаў на пазіцыі абаронцы. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі. Добра вядомы сваёй хуткасцю, можа гуляць як на левым, гэтак і правым боку абароны.

Футбол
Антані Рэвеер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся10 лістапада 1979(1979-11-10)[1][2][…] (44 гады)
ГрамадзянстваСцяг Францыі Францыя
Рост180 см
Вага77 кг
Пазіцыяправы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1985—1992Сцяг Францыі Віер
1992—1996Сцяг Францыі Анжэ
1996—1997Сцяг Францыі Рэн
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2003Сцяг Францыі Рэн140 (2)
2003  Сцяг Іспаніі Валенсія18 (1)
2003—2013Сцяг Францыі Алімпік (Ліён)286 (3)
2013—2014Сцяг Італіі Напалі13 (0)
2014—2015Сцяг Англіі Сандэрленд16 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1994—1995Сцяг Францыі Францыя (да 15)10 (0)
1995—1996Сцяг Францыі Францыя (да 16)20 (1)
1996—1997Сцяг Францыі Францыя (да 17)6 (0)
2007Сцяг Францыі Францыя В1 (0)
2003—2012Сцяг Францыі Францыя20 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 кастрычніка 2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 кастрычніка 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Антані Рэвеер пачаў сваю кар’еру ў камандзе «Віер», потым гуляў за «Анжэ». Ва ўзросце 18-ці гадоў Рэвеер перайшоў у клуб «Рэн», дзе ён хутка пачаў гуляць у аснове, дзякуючы трэнеру клуба, Полю Ле Гуэну, які давяраў абаронцу. 3 лютага 1998 года Рэвеер дэбютаваў у Лізе 1 у гульні супраць «Бастыі». Усяго за «Рэн» Рэвеер гуляў на працягу 6 гадоў, правёўшы 165 матчаў і забіўшы 2 галы. У студзені 2003 года ён быў арэндаваны іспанскай «Валенсіяй», дзе, на правах арэнды, гуляў 6 месяцаў[3].

Летам 2003 года Рэвеер перайшоў у «Алімпік» з Ліёна, куды яго запрасіў яго былы трэнер па «Рэну», Поль Ле Гуэн. Там Рэвеер хутка заваяваў месца ў аснове каманды. Ён быў выкліканы ў склад зборнай Францыі, дэбютаваўшы 11 кастрычніка 2003 года ў гульні супраць каманды Ізраіля, але там абаронца не вытрымаў канкурэнцыю з боку Бакары Санья і Рода Фані.

5 лістапада 2008 года Рэвеер забіў свой першы мяч у Лізе чэмпіёнаў, паразіўшы браму «Сцяўа». 22 лістапада таго ж года Антані, у гульні з «Пары Сен-Жэрмен» атрымаў цяжкую траўму — разрыў крыжападобнай звязкі на левым калене, з-за чаго амаль цалкам прапусціў сезон 2008/09, аднавіўшыся толькі да канца сакавіка. У наступным сезоне Рэвеер зноў заваяваў месца ў стартавым складзе клуба. За свае выступы ў тым сезоне Рэвеер быў выкліканы Раймонам Даменекам для ўдзелу на чэмпіянаце свету.

8 лістапада 2013 года Ревеер афіцыйна далучыўся да клуба Серыі A «Напалі» на правах вольнага агента пасля заканчэння яго кантракту з «Ліёнам»[4].

23 кастрычніка 2014 года Рэвеер падпісаў кантракт з англійскім клубам «Сандэрленд» тэрмінам на адзін год[5]. Па заканчэнні сезону 2014/15 пакінуў «Сандэрленд». У лістападзе 2015 года, так і не знайшоўшы новы клуб, абвясціў аб завяршэнні кар’еры[6].

Дасягненні

правіць

«Алімпік» Ліён:

«Напалі»:

Асабістае жыццё

правіць

У Антані і яго жонкі Караліны ёсць двое дзяцей: сын Лені, які нарадзіўся ў чэрвені 2006 года, і дачка Шэран, якая нарадзілася ў сакавіку 2009 года.

Зноскі

  1. Anthony Réveillère // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ANTHONY REVEILLERE // Argentine Soccer Database
  3. Anthony Réveillère Архівавана 23 сакавіка 2015.. Stade-Rennais-online.com.
  4. Réveillère Joins Napoli Архівавана 23 кастрычніка 2014.. S.S.C. Napoli.
  5. Sunderland sign Anthony Reveillere until end of season. BBC Sport
  6. Ревейер завершил карьеру. by.tribuna.com

Спасылкі

правіць