Апостраф — надрадковы значок у выглядзе коскі. Указвае на пропуск галосных пры скарачэнні слоў (англ.: don't замест do not), аддзяляе артыклі і часціцы ў іншамоўных словах (фр.: d'Arc). У беларускую графіку ўведзены ў 1920-я гг.

Апостраф
  '  
Машынапісны апостраф 
Пунктуацыя
апостраф(’ ')
дужкі([ ], ( ), { }, ⟨ ⟩)
двукроп’е(:)
коска(,)
працяжнік(, –, —, ―)
шматкроп'е(…, ..., . . .)
клічнік(!)
кропка(.)
дэфіс()
дэфіс-мінус(-)
пытальнік(?)
двукоссе(“ ”, ‘ ’, « », ‹ ›)
кропка з коскай(;)
касая рыса (слэш, дроб)(/,  ⁄ )
Словараздзяляльнікі
прабел( ) ( ) ( )
інтэрпункт(·)
Асноўная тыпаграфіка
амперсанд(&)
камерцыйнае at(@)
зорачка (астэрыск)(*)
адваротная касая рыса(\)
маркер спісу (буліт)()
цыркумфлекс(^)
крыжык(†, ‡)
градус(°)
перавернуты клічнік(¡)
перавернуты пытальнік(¿)
актаторп (рашотка, хэш)(#)
знак нумара()
знак дзялення(÷)
парадкавы індыкатар(º, ª)
працэнт, праміле, мільённая доля(%, ‰, )
абзац()
рыска(′, ″, ‴)
знак параграфа(§)
тыльда(~)
падкрэсленне(_)
вертыкальная рыса(¦, |)
Інтэлектуальная ўласнасць
знак аховы аўтарскага права(©)
знак аховы сумежных правоў(®)
сімвал знака абслугоўвання()
знак аховы сумежных правоў
для фанаграмы
()
таварны знак()
Знакі валют
знак валюты (агульны)(¤)
знакі валют (канкрэтныя)
( ฿ ¢ $ ƒ £ ¥ )
Рэдкая тыпаграфіка
астэрызм()
інтэрабанг()
іранічны знак(؟)
Іншае
Дыякрытычныя знакі
Шпацыя
У іншых пісьменнасцях
Армянская пунктуацыя
Кітайская пунктуацыя

Правілы напісання апострафа ў беларускай мове

правіць

Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычных з наступным галосным:

  • пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: ад’езд, аб’ём, аб’я́ва, аб’ядна́цца, пад’ё́мны, раз’ю́шыцца, між’я́русны, аб’і́нець, уз’ядна́нне, ад’юта́нт, ін’е́кцыя, кан’юнкту́ра;
  • у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зубных д, т і дрыжачага р перад літарамі е, ё, і, ю, я: б’ецца, вераб’і, В’етнам, інтэрв’ю, сям’я, Дзям’ян, Камп’ен, куп’ё, куп’істы, п’юць, саф’ян, Пракоф’еў, Пракоф’евіч, Мантэг’ю, Лук’ян, Х’юстан, Аж’е, Ч’япа, Буш’е, Д’еп, бар’ер, надвор’е, Грыгор’еў, Юр’еў, Мар’іна Горка;
  • у складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны, трох’ярусны, шмат’ядзерны, шмат’ёмісты.

Апостраф не пішацца:

  • пасля ў (у нескладовага) перад літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі.

Гл.таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • А. М. Булыка. Апостраф. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).