Арка Гаві

Арка Гаві (італ.: Arco dei Gavi) — старажытнарымская трыумфальная арка ў горадзе Верона (Італія). Арка пабудавана ў 2-й палове I ст. архітэктарам Луцыем Вітрувіем Цэрдонам, меркавана вучнем і вольнаадпушчанікам Вітрувія[3], у гонар роду Гавіа, найбольш знатнай з веронскіх сем’яў таго часу. У 1805 годзе пры заваяванні Напалеонам Італіі арка была разабрана з мэтай забяспечыць праезд абозаў французскіх войскаў. У 1930 годзе арка была адноўлена з захаванага матэрыялу, блізка ад месца першапачатковага размяшчэння.

Славутасць
Арка Гаві
45°26′24″ пн. ш. 10°59′20″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыльстаражытнарымская архітэктура[d]
Вышыня12,4 м[2]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арка мае адзін пралёт, фасад упрыгожаны паўкалонамі, а праём дэкаратыўным фрызам. Пад аркай захавалася базальтавая маставая старажытнарымскай дарогі.

Арка Гаві ў эпоху Рэнесансу паслужыла мадэллю інтэр’ераў шматлікіх цэркваў, капліц і капэл у Паўночнай Італіі (напрыклад, капэла сямейства Піндэмонтэ ў Санта Анастасіі).

Зноскі

  1. а б Maria S. D. Gli archi onorari di Roma e dell'Italia romana — 1988. — P. 331–33. — ISBN 978-88-70-62642-1
  2. Maria S. D. Gli archi onorari di Roma e dell'Italia romana — 1988. — P. 331. — ISBN 978-88-70-62642-1
  3. Verona (1911 Edition of the Encyclopaedia Britannica)

Спасылкі

правіць
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонДзяніс Уладзіміравіч СідарэнкаВікіпедыя:ФорумБеларусьБеларуская моваВікіпедыя:СупольнасцьКупаллеВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВікіпедыя:Адмова ад адказнасціДругая сусветная вайнаКастусь КаліноўскіВікіпедыяВікіпедыя:ДаведкаВольга Славаміраўна БондараваРасіяУННВМінскSpecial:Search26 чэрвеняЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024Партал:Актуальныя падзеіСпіс беларускіх імёнResident Evil Code: Veronica2024AP$ENTВасіль БыкаўВікіпедыя:Праект:Вікітыдзень/КандыдатыВікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыяВікіпедыя:Праект:Беларусь/ЗаліўкаЯнка КупалаВікіпедыя:Праект:Ці ведаеце вы/ПадрыхтоўкаВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіНапады ў Дзербенце і Махачкале (2024)1295Шаблон:Апошнія навіныВікіпедыя:Форум/2012-студзень-люты