Арнальд Руйтэль

эстонскі палітык

А́рнальд Ру́йтэль (эст.: Arnold Rüütel; 10 мая 1928, вострав Саарэмаа) — эстонскі палітык, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР (1983—1990), Прэзідэнт Эстоніі (2001—2006).

Арнальд Руйтэль
эст.: Arnold Rüütel
Сцяг3-і Прэзідэнт Эстоніі
8 кастрычніка 2001 — 9 кастрычніка 2006
Кіраўнік урадаМарт Лаар, Сійм Калас, Юхан Партс, Андрус Ансіп
ПапярэднікЛенарт Меры
ПераемнікТоамас Хендрык Ільвес
Сцяг13-ы Старшыня Вярхоўнага Савета Эстоніі Сцяг
15 сакавіка 1990 — 6 кастрычніка 1992
ПапярэднікЭн-Арна Аўгуставіч Сілары
Пераемнікпасада скасавана
Сцяг11-ы Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР
8 красавіка 1983 — 15 сакавіка 1990
ПапярэднікІван Густававіч Кэбін
Пераемнікпасада скасавана
Нараджэнне10 мая 1928(1928-05-10) (96 гадоў)
Саарэмаа, Эстонія
ЖонкаІнгрыд Руйтэль
Веравызнаннеагнастыцызм
ПартыяНародны Саюз Эстоніі
Член у
Адукацыя
Прафесіяаграном
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды

Эстонія:

Кавалер ордэна Дзяржаўнага герба на ланцугу (Эстонія)
Кавалер ордэна Дзяржаўнага герба на ланцугу (Эстонія)
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі на у
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі на у

СССР:

Ордэн ЛенінаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Дружбы народаўОрдэн «Знак Пашаны»

Іншых краін:

Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Найвышэйшая ступень ордэна Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
Вялікі крыж на ланцугі ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Вялікі крыж на ланцугі ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Кавалер ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Кавалер ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Кавалер Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Вялікі крыж ордэна Сокала
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Адольфа Насау
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Адольфа Насау
Мальтыйскі Нацыянальны ордэн ЗаслугВялікі крыж ордэна Белай ружы
Вялікі ланцуг ордэна Сант'яга і мяча, Партугалія
Вялікі ланцуг ордэна Сант'яга і мяча, Партугалія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эканаміст

правіць

Скончыў сельскагаспадарчае вучылішча Янэда і працаваў у 19491950 гадах у сельскагаспадарчым аддзеле адміністрацыі Саарэмаа. У 19551957 гадах выкладаў у Інстытуце Сельскагаспадарчае Тэхнікі ў Тарту. У 1969 годзе быў прызначаны на пасаду рэктара Эстонскай сельскагаспадарчай акадэміі.

Палітычная кар'ера

правіць

З 1977 года займаў розныя публічныя пасады ў Эстонскай ССР, з 1983 па 1990 гады быў старшынёй прэзідыума Вярхоўнага Савета ЭССР.

29 сакавіка 1990 года абраны Старшынёй Вярхоўнага Савета ЭССР, гэты пост ён займаў да 6 кастрычніка 1992 года.

Дзейнасць Руйтэля шмат паспрыяла аднаўленню незалежнасці Балтыйскіх краін ад СССР, ён працаваў у складзе канстытуцыйнага сходу. Вылучыў сваю кандыдатуру на першых прэзідэнцкіх выбарах у 1992 годзе і атрымаў 43 % галасоў выбаршчыкаў (прэзідэнта ў Эстоніі выбірае калегія выбаршчыкаў), прайграўшы Ленарту Меры.

У 19942000 гадах Руйтэль быў старшынёй Эстонскай зямельнай народнай партыі (Maarahva erakond). У 1995 годзе абраны ў Парламент Эстоніі.

Ён быў актыўным прыхільнікам уступу Эстоніі ў ЕС.

Працягвае займацца навуковаю дзейнасцю. У 1991 годзе ён абараняе доктарскую дысертацыю па сельскай гаспадарцы. Руйтэль з'яўляецца сябрам Эстонскай сельскагаспадарчай акадэміі, ганаровым доктарам Бэнтлі Каледжа (ЗША), Хельсінкскага ўніверсітэта (Фінляндыя), Нацыянальнага сельскагаспадарчага ўніверсітэта Украіны. Руйтэлю належаць больш за сто навуковых прац.

Пасля заканчэння другога прэзідэнцкага тэрміна Ленарта Мэры, Руйтэль у 2001 годзе зноў абраны прэзідэнтам. У 2006 годзе прэзідэнтам стаў Тоамас Хендрык Ільвес.

Арнальд Руйтэль жанаты з Інгрыд Руйтэль, мае дзвюх дачок.

Узнагароды

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць