Аўтобусны прыпынак

Аўто́бусныя прыпы́нкі — адмыслова адведзеныя месцы ў горадзе, мястэчку ці вёсцы, на якіх спыняецца грамадскі транспарт, часцей за ўсё аўтобус, тралейбус ці трамвай, для таго каб пасажыры маглі выйсці з салона ці ўвайсці ў яго.

У найпрасцейшым выпадку можа пазначацца толькі дарожным знакам 5.12.2 «Месца прыпынку аўтобуса і/ці тралейбуса»[1], але звычайна на прыпынках усталёўваюць падстрэшкі ад дажджу і зэдлі. На прыпынку практычна заўсёды ёсць таблічка з нумарамі маршрутаў аўтобусаў, якія спыняюцца на дадзеным прыпынку, а часта таксама расклад і карта маршрутаў ці раёна.Часам на прыпынках ёсць пункты продажу квіткоў.У буйных гарадах на прыпынках звычайна змяшчаецца вонкавая рэклама.У зоне прыпынкаў грамадскага транспарту часта таксама наносіцца адпаведная дарожная разметка, якая забараняе паркоўку аўтамабіляў.

Тыпы прыпынкаў

правіць
Прыпынак з кандыцыянерам і тэлебачаннем у Ашхабадзе

Ёсць два асноўныя тыпы прыпынкаў:

  • Сталыя прыпынкі: транспарт прыбывае на прыпынкі па раскладзе (часта праз фіксаваныя прамежкі часу).
  • Прыпынак па патрабаванню: транспарт не спыніцца, калі пасажыр не запатрабуе прыпынення. Для гэтага ён можа націснуць на адпаведную кнопку ў салоне ці проста сказаць пра сваё жаданне кіроўцу. Чалавеку, які чакае аўтобус на прыпынку, варта падняць руку (націснуць кнопку пры яе наяўнасці), інакш транспарт можа праехаць міма. Часта ў месцах такіх прыпынкаў няма ніякіх адпаведных знакаў. Надпіс часцяком — «Па патрабаванню», ці назва суседняга населенага пункта з гэтым надпісам.
  • Нядаўна з’явіліся фальшывыя аўтобусныя прыпынкі[2], якія ўсталёўваюцца побач з домам састарэлых ці лякарняй, яны дазваляюць хутка знайсці збеглых пацыентаў, што пакутуюць захворваннямі кароткатэрміновай памяці.

Зноскі

Гл. таксама

правіць