Бамбергскі ўніверсітэт

Бамбергскі ўніверсітэт або афіцыйна Бамбергскі ўніверсітэт Ота і Фрыдрыха (ням.: Otto-Friedrich-Universität Bamberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бамберг.

Бамбергскі ўніверсітэт
ням.: Otto-Friedrich-Universität Bamberg
Арыгінальная названям.: Otto-Friedrich-Universität Bamberg
Міжнародная назваангл.: University of Bamberg
Заснаваны1647
РэктарKai Fischbach[d][1]
Студэнты11 000[2]
РазмяшчэннеБамберг
Сайтuni-bamberg.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт у асноўным размешчаны ў гістарычных будынках у Старым горадзе Бамберга. Да іх адносяцца ў тым ліку былы езуіцкі калегіум і былая пажарная станцыя. Асноўнымі напрамкамі навучання і даследаванняў універсітэта з'яўляюцца гуманітарныя, культуралагічныя, сацыяльныя і эканамічныя навукі, а таксама прыкладная інфарматыка. Навучальная ўстанова была заснавана ў 1647 годзе князем-біскупам Мельхіёрам Ота Войтам фон Зальцбургам пад назвай "Academia Bambergensis". Акадэмія ў наступныя стагоддзі, асабліва дзякуючы намаганням князя-біскупа Фрыдрыха Карла фон Шэнбарна, атрымала статус поўнага ўніверсітэта з тэалагічным, філасофскім, юрыдычным і медыцынскім факультэтамі.

Факультэты

правіць
  • Гуманітарных навук і культуралогіі
  • Сацыяльных навук і эканомікі
  • Гуманітарных навук
  • Бізнес-інфармацыйных тэхналогій і прыкладной інфарматыкі

Зноскі

Спасылкі

правіць