Брэтонская мова

кельцкая мова ў Брэтані, Францыя

Брэтонская мова (саманазва Brezhoneg) адносіцца да кельцкай групы індаеўрапейскай сям’і моў, вельмі блізкая да валійскай і асабліва да корнскай, роднасная мёртвай гальскай. Распаўсюджана на паўночным захадзе Францыі ў Брэтані, у асноўным у дэпартаменце Фіністэр (Penn ar Bed) і на захадзе дэпартаментаў Кот-д’Армор (Aodoù-an-Arvor) і Марбіян (Mor-bihan).

Брэтонская мова
СаманазваBrezhoneg
КраіныФранцыя
РэгіёныБрэтань
Арганізацыя, якая рэгулюеOfis Publik ar Brezhoneg[d]
Агульная колькасць носьбітаў270 000 (INSEE, 1999)[1]
Статуссур’ёзная пагроза[d][2]
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Кельцкая галіна
Брыцкая група
Пісьменнасцьлацініца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97бре 120
ISO 639-1br
ISO 639-2bre
ISO 639-3bre
WALSbre
Atlas of the World’s Languages in Danger336
Ethnologuebre
Linguasphere50-ABB-b
ELCat1228
IETFbr
Glottologbret1244
Вікіпедыя на гэтай мове

Брэтонская мова праз асаблівасць месцазнаходжання носьбітаў адрозніваецца ад іншых кельцкіх моцным адстратам французскай мовы, што выяўляецца і ў фанетыцы, і ў граматыцы.

У перыяд ад 1950-х гг. адбылося значнае зніжэнне колькасці носьбітаў мовы — ад больш чым за мільён чалавек да прыкладна 200 тыс., пры гэтым большасць (61 %) носьбітаў складаюць людзі старэйшыя за 60 гадоў, што дало падставу да ўключэння яе ў катэгорыю моў на мяжы знікнення паводле «Атласу моў, што знаходзяцца ў небяспецы» ЮНЕСКА. Між тым, у часе 2006—2012 гг. на 33 % вырасла колькасць дзяцей, якія наведваюць двухмоўныя класы.

Арфаграфія

правіць

На працягу часу былі створаны розныя сістэмы напісання. Сёння большасць брэтонскіх пісьменнікаў ужываюць арфаграфію Пэўрунван, гэтая ж сістэма выкарыстоўваецца ў большасці брэтонскамоўных школ. Яна была створана ў 1941 годзе з мэтай распрацавання агульнай літаратурнай нормы, якая ўлічвала б асаблівасці ўсіх дыялектаў і аб’ядноўвала існуючыя арфаграфіі. Яна атрымала назву Peurunvan, што значыць «поўнасцю адзіная».

Алфавіт

правіць

Пісьмовасць брэтонскай мовы засноўваецца на лацінскай графіцы і змяшчае наступныя літары:

a, b, ch, c’h, d, e, f, g, h, i, j, k, l, m, n, o, p, r, s, t, u, v, w, y, z

Таксама над некаторымі літарамі могуць выкарыстоўвацца дыякрытычныя знакі цыркумфлекс, гравіс, трэма ды тыльда (â, ê, î, ô, û, ù, ü, ñ).

Бібліяграфія

правіць
  • Desbordes, Yann Petite grammaire du breton moderne. Lesneven: Mouladurioù Hor Yezh, 1990
  • Falc’hun, François Le système consonantique du breton avec une étude comparative de phonétique expérimentale. Rennes: Plihon, 1951
  • Jackson, Kenneth H. A Historical Phonology of Breton. Dublin: DIAS, 1967
  • Kervella, Frañsez Yezhadur bras ar brezhoneg. Brest: Al Liamm, 1947.
  • Press, Ian A grammar of modern Breton. Berlin: Mouton de Gruyter, 1986

Зноскі

Спасылкі

правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Degemer брэтонскай

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонДзяніс Уладзіміравіч СідарэнкаВікіпедыя:ФорумБеларусьБеларуская моваВікіпедыя:СупольнасцьКупаллеВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВікіпедыя:Адмова ад адказнасціДругая сусветная вайнаКастусь КаліноўскіВікіпедыяВікіпедыя:ДаведкаВольга Славаміраўна БондараваРасіяУННВМінскSpecial:Search26 чэрвеняЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024Партал:Актуальныя падзеіСпіс беларускіх імёнResident Evil Code: Veronica2024AP$ENTВасіль БыкаўВікіпедыя:Праект:Вікітыдзень/КандыдатыВікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыяВікіпедыя:Праект:Беларусь/ЗаліўкаЯнка КупалаВікіпедыя:Праект:Ці ведаеце вы/ПадрыхтоўкаВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіНапады ў Дзербенце і Махачкале (2024)1295Шаблон:Апошнія навіныВікіпедыя:Форум/2012-студзень-люты