Валянцін Абрамавіч Юдашкін

Валянцін Абрамавіч Юдашкін (14 кастрычніка 1963, Бакаўка, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласць — 2 мая 2023, Масква) — савецкі і расійскі мастак-мадэльер. Народны мастак Расіі (2005), заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1999), акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў (2012).

Валянцін Абрамавіч Юдашкін
руск.: Валентин Абрамович Юдашкин
Імя пры нараджэнніруск.: Валентин Абрамович Юдашкин
Род дзейнасцістыліст, мастак, рэдактар, тэлевядучы, галоўны рэдактар, мадэльер
Дата нараджэння14 кастрычніка 1963(1963-10-14)
Месца нараджэння
Дата смерці2 мая 2023(2023-05-02)[1] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі Народны мастак Расійскай Федэрацыі
Сайтyudashkin.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1963 года ў пасёлку Бакаўка (Маскоўская вобласць) у яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў сярэдняй школе № 8. Скончыў з адзнакай Маскоўскі індустрыяльны тэхнікум у 1986 годзе (два дыпломы: «Гісторыя касцюма» і «Макіяж і дэкаратыўная касметыка»). У 1991 годзе ў Парыжы была прадстаўлена першая калекцыя Юдашкіна, якая складалася са 150 мадэляў (створана раней, у 1987 годзе).

У 1994 і 1996 гадах Юдашкін ствараў касцюмы для алімпійскай зборнай Расіі перад Алімпійскімі гульнямі ў Лілехамеры і Атланце; ён жа апранаў у 1999 годзе мужчынскую і жаночую футбольныя зборныя Расіі (апошняя дэбютавала на жаночым чэмпіянаце свету ў ЗША).

У 2008 годзе ўдзельнічаў у распрацоўцы ўзораў формы для вайскоўцаў ВС РФ.

6 лютага 2012 года Юдашкін быў афіцыйна зарэгістраваны як давераная асоба Уладзіміра Пуціна.

З лютага 2012 года Юдашкін абраны прэзідэнтам Саюза танцавальнага спорту Расіі.

З красавіка 2012 года Юдашкін стаў галоўным рэдактарам кругласутачнага тэлеканала «Стыль і мода».

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонДзяніс Уладзіміравіч СідарэнкаВікіпедыя:ФорумБеларусьБеларуская моваВікіпедыя:СупольнасцьКупаллеВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВікіпедыя:Адмова ад адказнасціДругая сусветная вайнаКастусь КаліноўскіВікіпедыяВікіпедыя:ДаведкаВольга Славаміраўна БондараваРасіяУННВМінскSpecial:Search26 чэрвеняЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024Партал:Актуальныя падзеіСпіс беларускіх імёнResident Evil Code: Veronica2024AP$ENTВасіль БыкаўВікіпедыя:Праект:Вікітыдзень/КандыдатыВікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыяВікіпедыя:Праект:Беларусь/ЗаліўкаЯнка КупалаВікіпедыя:Праект:Ці ведаеце вы/ПадрыхтоўкаВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіНапады ў Дзербенце і Махачкале (2024)1295Шаблон:Апошнія навіныВікіпедыя:Форум/2012-студзень-люты