Віталь Сцяпанавіч Бялянкін
Віталь Сцяпанавіч Бяля́нкін (нар. 30 красавіка 1937, г. Джума, Даргамскі раён, Самаркандская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991). Прафесар Міжнароднай акадэміі архітэктуры, акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры. Член Саюза архітэктараў і Саюза дызайнераў Беларусі.
Віталь Сцяпанавіч Бялянкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1963 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. 3 1963 года працаваў у інстытуце «Новасібпраект» (Новасібірск), з 1966 года ў інстытуце «Мінскпраект» (кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў), з 1968 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце. Адначасова з 1989 кіраўнік «Творчай майстэрні архітэктара Бялянкіна» пры Саюзе архітэктараў Беларусі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіць![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Staravilienski_Trakt_%28Minsk%2C_Belarus%29_%E2%80%94_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BA%D1%82_%28%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C%29_%E2%80%94_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BA%D1%82_%28%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C%29_-_p08.jpg/220px-thumbnail.jpg)
Асноўныя работы ў Новасібірску (у аўтарскім калектыве): будынак Новасібпраекта, Затулінскі мікрараён , рэканструкцыю кінатэатра «Металіст».
Асноўныя работы ў Мінску (у аўтарскім калектыве): навучальна-лабараторны корпус са спартзалай, 13- і 15-павярховыя інтэрнаты Беларускага тэхналагічнага інстытута (1975, у сааўтарстве), праект забудовы Цэнтральнай плошчы па вул. Горкага (1976), Палац піянераў і школьнікаў (1986) і школа-інтэрнат для дзяцей са слабым слыхам у Севастопальскім парку (1988; абодвух кіраўнік аўтарскага калектыву), 2-я чарга будаўніцтва Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі (1991, у сааўтарстве), 9—10-павярховы жылы дом з крамай «Дом абутку» (1978) у Бабруйску; Мемарыял воінскай славы на Лудчыцкай вышыні ў Быхаўскім раёне (1984, у сааўт.; Дзяржаўная прэмія БССР 1986), прыбудова да будынка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (2005), гіпермаркет «Гіпа» па пр. Ракасоўскага (2005).
Узнагароды
правіцьДзяржаўная прэмія БССР (1986) за стварэнне мемарыяльнага комплексу «Лудчыцкая вышыня» ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці, 2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1974, у аўтарскім калектыве) за праект чыгуначнага вакзала ў Мінску.
Зноскі
Літаратура
правіць- Бялянкін Віталь Сцяпанавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Белянкин Виталий Степанович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Белянкин Виталий Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 16 жніўня 2018.