Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй

структура МУС Беларусі

Гало́ўнае ўпраўле́нне па барацьбе́ з арганізава́най злачы́ннасцю і кару́пцыяй (ГУБАЗіК) (руск.: Главное управление по борьбе с организованной преступностью и коррупцией (ГУБОПиК)) — упраўленне ў Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое актыўна выкарыстоўваецца для правядзення рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі і для задушэння акцый пратэсту[1]. Супрацоўнікі ГУБАЗіК сістэматычна ўжываюць гвалт і катаванні да схопленых, здымаюць на відэа пагромы кватэр праціўнікаў рэжыму, прымушаюць выбачацца на відэакамеру за палітычную і грамадзянскую пазіцыю. Упраўленне таксама займаецца тылавой падтрымкай расійскага ўварвання ва Украіну, якое пачалося ў лютым 2022 года, захоплівае і ўжывае гвалт да людзей за публічную падтрымку Украіны[⇨].

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі
Выява лагатыпа
Краіна
Створана30 снежня 2003
ЮрысдыкцыяБеларусь
Штаб-кватэраДом віцэ-губернатара, Рэвалюцыйная вуліца, Мінск

Цэнтральны офіс упраўлення размяшчаецца ў былым доме віцэ-губернатара па Рэвалюцыйнай вуліцы, 3.

Асноўныя функцыі

правіць
Штаб упраўлення ў Мінску, вуліца Рэвалюцыйная, 3

Упраўленне дэкларуе, што ягонымі асноўнымі функцыямі ёсць:

  • супрацьдзеянне карупцыі ў органах дзяржаўнай улады і прыярытэтных галінах эканомікі;
  • барацьба з арганізаванай злачыннасцю, у тым ліку транснацыянальнага і міжнароднага характару;
  • прадухіленне і раскрыццё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў агульнакрымінальнай і эканамічнай накіраванасці, якія здзяйсняюцца арганізаванымі групамі;
  • прадухіленне тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяў;
  • усталяванне і ліквідацыя каналаў незаконнай міграцыі, а таксама выяўленне і прадухіленне іншых злачынстваў, якія здзяйсняюцца членамі арганізаваных груп, сфармаваных па нацыянальнай ці этнічнай прыкмеце альбо якія дзейнічаюць у арганізацыях дыяспар.

Пра гэтым фактычна ўпраўленне таксама выкарыстоўваецца для рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, задушэння масавых пратэстаў і любых форм супраціву. Пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі, задушэнне пратэстаў і пераслед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, катаванні, а таксама пагромы кватэр і ўстаноў, ёсць асноўным кірункам дзейнасці ўпраўлення[2][3][4][5].

Гісторыя

правіць

28 сакавіка 1991 года ў цэнтральным апараце МУС СССР было заснавана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю[6]. У яго структуру ўвайшло міжрэгіянальнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю № 1, якое базавалася ў Мінску і знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні кіраўніцтва МУС БССР.

30 снежня 2003 года Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Беларусі быў скасаваны. Паўнамоцтвы камітэта і падпарадкаваных яму тэрытарыяльных і на транспарце спецыяльных падраздзяленняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй былі перададзены Міністэрству ўнутраных спраў, галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, упраўленням унутраных спраў аблвыканкамаў, упраўленню ўнутраных спраў на транспарце[7]. У МУС Беларусі было створана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Пасля палітычнага крызісу 2020 года

правіць

20 лістапада 2020 года Святлана Ціханоўская абвясціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнання структур ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі з учыненымі імі злачынствамі ў час задушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[1].

У другой палове 2020 года афіцэр ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў перайшоў на бок апазіцыі, перадаў руху за свабодныя выбары вялікі масіў унутранай інфармацыі і з’ехаў з Беларусі[8]. У красавіку 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Лупаносава да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і да штрафу[9].

Ідэалогію ўпраўлення часта звязваюць з рашызмам і рускім неанацызмам[10][11]. Супрацоўнікі ўпраўлення захопваюць беларусаў за нацыянальную сімволіку[12], прымушаюць выводзіць татуіроўкі з нацыянальнай сімволікай, як гербам «Пагоня»[13] або цытатай Янкі Купалы[14].

Рэпрэсіі за падтрымку Украіны

правіць

Упраўленне падтрымала Уварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Так, ГУБАЗіК стварыў шматлікія падробленыя Тэлеграм-боты, якія ўдаюць сябе за сапраўдных ботаў для ініцыятыў у падтрымку Украіны ў гэтай вайне. Праз зварот у падробленыя боты ГУБАЗіК вылічвае і захоплівае актыўных прыхільнікаў Украіны ў Беларусі[15]. 11 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў у Мінску актыўнага рэдактара рускамоўнага раздзела Вікіпедыі Марка Бернштэйна, прычынай стала ягонае актыўнае рэдагаванне старонак пра ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.[16][17][18][19][20][21][22][23]. 23 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў актывіста Змітра Дашкевіча, а пазней размясціў здымак, на якім палонны стаіць на фоне дзвярэй упраўлення, на дзвярах размешчаныя плакаты з літарамі Z і V у падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну[24]. Упраўленне сістэмна захоплівае і ўжывае гвалт да людзей, якія падтрымліваюць Украіну[25][26][27][28][29][30].

Структура

правіць
  • Першае ўпраўленне (па барацьбе з карупцыяй)
    • Першы аддзел (па прадухіленні супрацьпраўнай дзейнасці ў органах дзяржаўнай улады і кіравання)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеянні ўсталяванню кантролю арганізаванай злачыннасці над эканомікай)
    • Трэці аддзел (па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам)
    • Чацвёрты аддзел (па супрацьдзеянні незаконнай трансплантацыі органаў і тканак чалавека і іншым карупцыйным правапарушэнням у сумежных абласцях медыцынскай дзейнасці)
  • Другое ўпраўленне (па прадухіленні і раскрыццю злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар)
    • Першы аддзел (па раскрыцці злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар)
    • Другі аддзел (па прадухіленні супрацьпраўнай дзейнасці «крымінальных аўтарытэтаў» і лідараў крымінальнага асяроддзя)
    • Трэці аддзел (па вышуку ўдзельнікаў арганізаваных груп, якія ўцяклі ад органаў крымінальнага пераследу)
    • Чацвёрты аддзел (па супрацьдзеянні агульнакрымінальнаму эктрэмізму)
  • Трэцяе ўпраўленне (па супрацьдзеянні эктрэмізму)
    • Першы аддзел (па супрацьдзеянні эктрэмізму ў радыкальных грамадскіх і іншых фарміраванняў)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеянні эктрэмізму ў этнічных, рэлігійных утварэнняў і незаконнай міграцыі)
  • Чацвёртае ўпраўленне (агентурна-аператыўнай работы і арганізацыі аператыўна-вышуковай дзейнасці)
    • Першы аддзел (агентурна-аператыўнай работы і аператыўна-тэхнічных мерапрыемстваў)
    • Другі аддзел (арганізацыі аператыўна-вышуковай дзейнасці і аператыўнага аналізу)
    • Трэці аддзел (аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў)
    • Чацвёрты аддзел (аператыўна-дзяжурнай службы)
    • Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў
  • Пятае ўпраўленне (па г. Мінску)
  • Шостае ўпраўленне (па Брэсцкай вобласці)
  • Сёмае ўпраўленне (па Віцебскай вобласці)
  • Восьмае ўпраўленне (па Гомельскай вобласці)
  • Дзявятае ўпраўленне (па Гомельскай вобласці)
  • Дзясятае ўпраўленне (па Мінскай вобласці)
  • Адзінаццатае ўпраўленне (па Магілёўскай вобласці)

У структуру ўсіх тэрытарыяльных упраўленняў уваходзяць: першы аддзел (па барацьбе з карупцыяй), другі аддзел (па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю), трэці аддзел (па супрацьдзеянні экстрэмізму), чацвёрты аддзел (агентурна-аператыўнай работы і аператыўнага аналізу).

Начальнікі

правіць
  • Сяргей Ігаравіч Рухлядзеў (4 сакавіка 1991 — 14 красавіка 1994)[31],
  • Уладзімір Мікалаевіч Шафарэнка (12 жніўня 1994 — 13 сакавіка 1998)[31],
  • Міхаіл Міхайлавіч Мядзведзеў (13 сакавіка 1998 — 25 сакавіка 2003)[31],
  • Аляксандр Яўгенавіч Назаранка (2 ліпеня 2003 — 4 студзеня 2008)[31],
  • Алег Анатолевіч Пякарскі (26 лютага 2008 — 4 снежня 2009)[31],
  • Алег Анатолевіч Шаркоў (2010—2011)[31],
  • Альберт Геранімавіч Ляговіч (2012—2014)[31],
  • Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў (верасень 2014[32] — 19 лістапада 2020),
  • Андрэй Яўгенавіч Паршын (2021—2022)[33][34],
  • Дзмітрый Ковач (некалькі месяцаў у 2022 годзе),
  • Андрэй Валер’евіч Ананенка (з 2022).

Санкцыі

правіць

21 чэрвеня 2021 года Галоўнае ўпраўленне было дададзена да санкцыйнага спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за разгортванне спецыялізаваных падраздзяленняў для здзяйснення гвалту супраць пратэстоўцаў, у тым ліку за рэйд у офіс апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, выкраданне Марыі Калеснікавай і ўзяцце пад варту Рамана Пратасевіча. У санкцыйны спіс быў дададзены і былы начальнік упраўлення Мікалай Карпянкоў[35]. У той жа дзень Карпянкоў таксама трапіў пад санкцыі ЕС[36][37], Вялікабрытаніі[38], Канады[39]. 7 ліпеня да санкцый супраць Карпянкова далучылася Швейцарыя[40].

2 снежня 2021 года начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын і іншыя кіраўнікі ўпраўлення патрапілі пад санкцыі ЗША і Канады. Паршын тым самым днём быў уключаны і ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[41][42][43]. У 2022 годзе да санкцый супраць Паршына далучыліся ЕС[44] і Швейцарыя[45].

Зноскі

  1. а б Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі, Радыё Свабода, 20 лістапада 2020 г.
  2. Сын за бацьку, маці за сына, брат за брата. Як беларускі рэжым помсьціць сваякам сваіх апанэнтаў. svaboda.org (27 мая 2022).
  3. «Запоем чытаў навіны „русского мира“ і крычаў, што на Кіеў трэба скінуць ядзерную бомбу». Што за людзі кіруюць ГУБАЗіКам. svaboda.org (25 мая 2022).
  4. Родныя палітзьняволенай Вольгі Рытус: «Каб выбіць паказаньні, яе аблівалі вадой і пагражалі пасадзіць сына». svaboda.org (2 чэрвеня 2022).
  5. Сяргей Дубавец. Два пагромы адной вайны. Чаму сілавікі ў Беларусі — гэта і ёсьць акупацыя. svaboda.org (30 мая 2022).
  6. Приказ Министерства внутренних дел СССР от 28 марта 1991 года № 026 «О создании межрегиональных (региональных) управлений по борьбе с организованной преступностью МВД СССР»
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2003 года № 603 «О некоторых мерах по совершенствованию системы органов и подразделений внутренних дел Республики Беларусь»
  8. Арцём Гарбацэвіч. Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю «Байполу», даў першае інтэрв’ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе. Наша Ніва (25 сакавіка 2021). Праверана 15 снежня 2021.
  9. Былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава завочна асудзілі да 18 гадоў калоніі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 чэрвеня 2023).
  10. У Беларусі зʼявіўся «новы Яўген Прыгожын»? . Наша Ніва (7 студзеня 2024). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  11. «Если он станет министром, Кубраков покажется пацаненком». История жизни Николая Карпенкова (руск.). Наша Ніва (8 лютага 2024). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  12. ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за лозунг "Жыве Беларусь!" | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (27 верасня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  13. «Погоня» — экстремистская, «Трезуб» — нацистский. За какие тату преследуют беларусов? (руск.). Маланка Медиа (20 ліпеня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  14. ГУБАЗіК прымусіў мужчыну звесці татуіроўку з радком «Не быць скотам» . Наша Ніва (2 жніўня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  15. «ГУБАЗіК стварае фэйкавыя тэлеграм-боты, каб лавіць людзей на жыўца». Як у Беларусі пачалі затрымліваць тых, хто гатовы дапамагаць Украіне . svaboda.org (15 сакавіка 2022).
  16. Victoria Song. A top Wikipedia editor has been arrested in Belarus (англ.). The Verge (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  17. В Беларуси задержали Марка Бернштейна — активиста и популяризатора интернет-энциклопедии Wikipedia.org (руск.). Зеркало недели (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  18. В Беларуси задержали редактора Wikipedia Марка Бернштейна. Возможно, дело в российском законе "о фейках" (руск.). dev.by. Праверана 12 сакавіка 2022.
  19. Aleksey K. По запросу ФСБ в Беларуси задержан известный редактор Википедии, минчанин Марк Бернштейн (руск.)(недаступная спасылка). TJ (11 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 22 сакавіка 2022.
  20. В Минске задержали топового редактора Википедии (руск.). Европейское радио для Беларуси. Праверана 12 сакавіка 2022.
  21. В Минске задержали топового редактора Википедии за "антироссийские материалы" (руск.). Общественно-политический журнал «Чеснок» (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  22. В Минске задержали редактора «Википедии» за распространение антироссийских материалов (руск.). Инфо24.ru. Праверана 12 сакавіка 2022.
  23. Бойцы ГУБОПиКа задержали IT-специалиста и блогера Марка Бернштейна (руск.). Белсат. Праверана 12 сакавіка 2022.
  24. У кабінетах ГУБАЗіКа вывесілі знакі расійскіх войскаў . nashaniva.com (24 сакавіка 2022).
  25. МатолькаДапамажы. ГУБАЗіК затрымаў украінку за падтрымку сваёй краіны ў вайне (англ.). МатолькаДапамажы. Праверана 25 чэрвеня 2024.
  26. ГУБАЗіК затрымаў стыліста Ігара Кароліка за падтрымку Украіны . Наша Ніва (27 снежня 2022). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  27. За падтрымку Украіны і Палка Каліноўскага ў сацсетках затрымалі мінчука . Наша Ніва (14 снежня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  28. Свабода, Радыё. Яшчэ чатырох беларусаў затрымалі за словы падтрымкі Ўкраіне ў чат-рулетцы . Радыё Свабода (23 студзеня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  29. Магілёўца затрымалі за падтрымку Украіны ў TikTok | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (2 верасня 2022). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  30. Жыхара Брэста, які зрабіў заўвагу жанчыне з трыкалорам і Z, сілавікі прымусілі прабачацца перад расіянамі . Наша Ніва (25 чэрвеня 2024). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  31. а б в г д е ё История ГУБОПиК Архівавана 15 ліпеня 2020.
  32. Сила, с которой необходимо считаться Архівавана 31 студзеня 2021. // Журнал «Содружество», № 1 — 2016, С. 17
  33. Начальником ГУБОПиК стал бывший глава службы безопасности МВД Андрей Паршин(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021. Праверана 27 студзеня 2022.
  34. Главному управлению по борьбе с организованной преступностью и коррупцией МВД Беларуси исполняется 30 лет
  35. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
  36. Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  37. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
  38. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  39. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  40. Searching for subjects of sanctions
  41. ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
  42. Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.). Праверана 2 студзеня 2022.
  43. Хто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс Архівавана 15 снежня 2021.
  44. Еўрасаюз увёў санкцыі супраць кіраўніка «Белтэлерадыёкампаніі», Рыгора Азаронка і Людмілы Гладкай. Новы Час (3 чэрвеня 2022).
  45. Searching for subjects of sanctions (англ.).

Спасылкі

правіць
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонДзяніс Уладзіміравіч СідарэнкаВікіпедыя:ФорумБеларусьБеларуская моваВікіпедыя:СупольнасцьКупаллеВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВікіпедыя:Адмова ад адказнасціДругая сусветная вайнаКастусь КаліноўскіВікіпедыяВікіпедыя:ДаведкаВольга Славаміраўна БондараваРасіяУННВМінскSpecial:Search26 чэрвеняЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024Партал:Актуальныя падзеіСпіс беларускіх імёнResident Evil Code: Veronica2024AP$ENTВасіль БыкаўВікіпедыя:Праект:Вікітыдзень/КандыдатыВікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыяВікіпедыя:Праект:Беларусь/ЗаліўкаЯнка КупалаВікіпедыя:Праект:Ці ведаеце вы/ПадрыхтоўкаВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіНапады ў Дзербенце і Махачкале (2024)1295Шаблон:Апошнія навіныВікіпедыя:Форум/2012-студзень-люты