Гары Гарысан

Гары Гарысан (12 сакавіка 1925, Стэмфард — 15 жніўня 2012) — амерыканскі пісьменнік-фантаст і рэдактар, які апошнія гады пражываў у Ірландыі. Аўтар больш за 200 выдадзеных апавяданняў і 35 раманаў. Вядомы як аўтар папулярных серый кніг у жанры навуковай фантастыкі: «Свет смерці», «Эдэм» і «Стальны Пацук».

Гары Гарысан
англ.: Harry Harrison
Гары Гарысан у Маскве, май 2008
Гары Гарысан у Маскве, май 2008
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніГенры Максвел Дэмпсі
ПсеўданімыФелікс Бойд (Felix Boyd), Хэнк Дэмпсі (Hank Dempsey), Уэйд Кемпферт (Wade Kaempfert)
Дата нараджэння12 сакавіка 1925(1925-03-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці15 жніўня 2012(2012-08-15)[3][1][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
ЖонкаEvelyn Harrison[d] і Joan Merkler Harrison[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціПісьменнік-фантаст
Гады творчасці1956—2012
ЖанрНавуковая фантастыка
Дэбют«Які пранікае скрозь скалы»
ПрэмііНеб'юла
Узнагароды
harryharrison.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Жыццяпіс

правіць

Яго маці вырасла ў Санкт-Пецярбургу і пераехала ў ЗША, калі ёй было каля 15 гадоў.

З 1943 па 1946 гады Гарысан быў сяржантам ВПС ЗША. З 1956 года Гарысан стаў прафесійным літаратарам. Ён свабодна валодаў сям’ю мовамі, у тым ліку — эсперанта.

У Гарысана было двое дзяцей: сын Тод і дачка Мойра.

Творчасць

правіць

Першаю кніжкаю быў выдадзены яго раман «Неўгамаваная планета» («Deathworld» 1960), якая ў наступныя гады была падоўжаная ў трылогію героя Язона дын Альта «Спецыяліст па этыцы» («Deathworld 2» 1964) і «Барбары-вершнікі» («Deathworld 3» 1968).

Пераклады на беларускую мову

правіць
  • Зоркі і палосы назаўсёды[4]

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Harry Harrison // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. R.I.P. Harry Harrison, creator of the Stainless Steel Rat, Bill the Galactic Hero, and Soylent Green Праверана 15 жніўня 2012.
  4. Планы выкладання кніг Архівавана 17 мая 2012. Кніжная палічка

Спасылкі

правіць