Дарога гігантаў

Дарога гігантаў (Сцежка Волата; ірл.: Clochán an Aifir альбо Clochán na bhFómharach) — унікальная прыбярэжная мясцовасць, уяўляе сабой каля 40 000 шчыльна размешчаных базальтавых (радзей андэзітавых) калон, якія ўтварыліся ў выніку старажытнага вулканізму і звязаных з ім лававых патокаў. Папулярны турыстычны аб’ект.

Узбярэжжа Козвэй-Кост*
Giant's Causeway and Causeway Coast**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

КраінаСцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
Тыппрыродны
Крытэрыіvii, viii
Спасылка369
Рэгіён***Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне1986  (10-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Размешчана на паўночным усходзе Паўночнай Ірландыі, каля 3 км на поўнач ад горада Бушмілс. Дарога, а таксама ўзбярэжжа Козвэй-Кост, на якім яна знаходзіцца, былі абвешчаныя аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1986 годзе, і нацыянальным запаведнікам ў 1987 г. Дэпартаментам навакольнага асяроддзя Паўночнай Ірландыі. Верхавіны калон ўтвараюць па форме трамплін, які пачынаецца ля падножжа скалы і знікае пад паверхняй мора. Большасць калон шасцівугольныя, хоць у некаторых — чатыры, пяць, сем і восем вуглоў. Самая высокая каля 12 метраў.

Дарога гігантаў належыць Нацыянальнаму фонду, які арганізуе доступ турыстаў і займаецца аховай гэтага аб’екта.

Геалогія

правіць

Каля 50 да 60 мільёнаў гадоў назад, падчас палеагенавага перыяду, месцазнаходжанне Антрым падвяргалася інтэнсіўнай вулканічнай актыўнасці, калі высокатэмпературны, вельмі вадкі расплаўлены базальт пранікаў праз адклады, фармуючы шырокія лававыя плато. Па меры хуткага астывання, адбывалася скарачэнне аб’ёму рэчыва (падобнае назіраецца пры высыханні бруду). Гарызантальнае сцісканне прыводзіла да характэрнай структуры шасцігранных слупоў.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонДзяніс Уладзіміравіч СідарэнкаВікіпедыя:ФорумБеларусьБеларуская моваВікіпедыя:СупольнасцьКупаллеВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВікіпедыя:Адмова ад адказнасціДругая сусветная вайнаКастусь КаліноўскіВікіпедыяВікіпедыя:ДаведкаВольга Славаміраўна БондараваРасіяУННВМінскSpecial:Search26 чэрвеняЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024Партал:Актуальныя падзеіСпіс беларускіх імёнResident Evil Code: Veronica2024AP$ENTВасіль БыкаўВікіпедыя:Праект:Вікітыдзень/КандыдатыВікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыяВікіпедыя:Праект:Беларусь/ЗаліўкаЯнка КупалаВікіпедыя:Праект:Ці ведаеце вы/ПадрыхтоўкаВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіНапады ў Дзербенце і Махачкале (2024)1295Шаблон:Апошнія навіныВікіпедыя:Форум/2012-студзень-люты