Даўжыня — гэта памер прадмета ў падоўжным кірунку (звычайна, гэты кірунак найбольшага памеру), г.зн. адлегласць паміж яго дзвюма найболей аддаленымі кропкамі, вымераная гарызантальна, у адрозненне ад вышыні, якая вымяраецца ў вертыкальным кірунку, а таксама шырыні або таўшчыні, якія вымяраюцца поперак аб’екта (пад прамым вуглом да даўжыні). У фізіцы тэрмін «даўжыня» звычайна выкарыстоўваецца як сінонім «адлегласці» і абазначаецца або .

Даўжыня
Наступны ў спісеплошча
Пазначэнне велічыніL
ISQ dimension[1]
Сімвал велічыні (LaTeX)[2][3] і [2][3]
Рэкамендуемая адзінка вымярэнняметр[4][3][…]
Mathematical inversereciprocal length[d]
Код NCI ThesaurusC25334
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Даўжыня
РазмернасцьL
Адзінкі вымярэння
СІм
СГСсм
Даўжыня

Даўжыня — гэта мера адзінкавай размернасці, тады як плошча — двухмерная, аб’ём — трохмерная. У большасці сістэм вымярэнняў адзінка даўжыні — фундаментальная адзінка вымярэння, на аснове якой утвараюцца іншыя адзінкі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі