Дзяніс Анатолевіч Казлоўскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзяніс Казлоўскі)

Дзяніс Казлоўскі (нар. 15 мая 1993, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Гомель».

Футбол
Дзяніс Казлоўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імяДзяніс Анатолевіч Казлоўскі
Нарадзіўся15 мая 1993(1993-05-15)[1] (31 год)
Грамадзянства Беларусь
Рост176 см[1]
Вага74 кг[1]
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубБеларусь Гомель
Нумар20
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь Белшына (Бабруйск)0 (0)
2014—2016 Беларусь Асіповічы47 (17)
2016—2021 Беларусь Лакаматыў (Гомель)134 (56)
2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск)2 (0)
2022   Беларусь Гомель10 (2)
2023— Беларусь Гомель
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. З 2014 года гуляў у Другой лізе за «Асіповічы», а ў жніўні 2016 года перайшоў у «Гомельчыгунтранс», які з наступнага сезона змяніў назву на «Лакаматыў». Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 2019 года замацаваўся ў аснове, а ў 2021 годзе праявіўся ў якасці бамбардзіра, забіўшы за сезон 29 мячоў і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2022 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з магілёўскім «Дняпром» (4:0). Не замацаваўся ў аснове салігарчан, часцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[4]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе гомельскай каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[5].

У лютым 2023 года разарваў кантракт з салігорскім клубам[6] і падпісаў двухгадовае пагадненне з «Гомелем»[7].

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2010дубльБелшына 132
2011дубльБелшына 323
2012дубльБелшына ?4
2013дубльБелшына ?5
2014Д3Асіповічы 191
2015Д3Асіповічы 1912
2016 (1)Д3Асіповічы 94
2016 (2)Д2Гомельчыгунтранс 124
2017Д2Лакаматыў 150
2018Д2Лакаматыў 287
2019Д2Лакаматыў 2512
2020Д2Лакаматыў 214
2021Д2Лакаматыў 3329
2022 (1)Д1Шахцёр 20
2022 (2)Д1Гомель 102

Зноскі