Дом Блуа-Шампань
Дом дэ Блуа-Шампань (ці Цібальдзіны[1]) — французскі знатны род франкскага паходжання, прадстаўнікі якога пакінулі значны след у гісторыі сярэднявечнай Францыі, Англіі, Навары і інш.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a9/Blason_comt%C3%A9_Champagne_ancien.svg/150px-Blason_comt%C3%A9_Champagne_ancien.svg.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/04/Blason_r%C3%A9gion_fr_Champagne-Ardenne.svg/150px-Blason_r%C3%A9gion_fr_Champagne-Ardenne.svg.png)
Родапачынальнікам гэтага дому лічыцца Цібо Стары, але аснову магутнасці роду заклаў яго сын, Цібо I дэ Блуа. Ён і яго нашчадкі сабралі ў сваіх руках графствы Блуа, Шартра, Шатадэна, Труа, Мо і інш., затым сталі графамі Шампані і каралямі Навары.
Кантралюючы таксама архібіскупства Буржскае, яны канкуравалі ў сваёй магутнасці з графамі Анжуйскімі, а таксама з каралямі Францыі з Капетынгскай дынастыі, дамен якіх атачалі іх уладанні.
Галоўныя прадстаўнікі
правіць- Эцьен III дэ Блуа (1096 – 1154), які стаў каралём Англіі пад імем Стэфана Блуаскага;
- Генрых II Шампанскі (1166 - 1197), што стаў каралём Іерусаліма;
- Адель Шампанская (каля 1140 — 1206), каралева і рэгентка Францыі, жонка караля Людовіка VII і маці караля Філіпа II Аўгуста;
- Цібо IV Вялікі (1201 — 1253), які стаў каралём Навары пад імем Цібо (Тэбальда) I.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВікіпедыя:ФорумПошукі Максіма МархалюкаВікіпедыя:Крытэрыі добрасумленнага выкарыстанняx5yucABCВасіль Апанасавіч РавякаКупаллеБеларусьПавел Мікалаевіч МуравейкаТаліца (Слуцкі раён)xmxt5Валерый Станіслававіч МянжынскіКатэгорыяДзень Незалежнасці Рэспублікі БеларусьНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі БеларусьnialcSpecial:SearchДругая сусветная вайнаВікіпедыяThe TimesВікіпедыя:ДаведкаВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяУННВБеларуская моваАлена Аляксандраўна ЦерашковаВікіпедыя:СупольнасцьМінскСпіс беларускіх імёнВікіпедыя:Адмова ад адказнасціМінесоцкі ўніверсітэтРасціслаў Уладзіміравіч ШавельВялікае Княства Літоўскае3 ліпеняУладзімір КараткевічБанкаўскі веснік