Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 (26-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2016-га года.

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016
26-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў другой лізе
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення30 красавіка5 лістапада
Колькасць удзельнікаў13
      Гарады 13
Прызавыя месцы
ЧэмпіёнХваля (Пінск) (1-ы раз)
Другое месцаАсіповічы
Трэцяе месцаКлецк
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў156
Забіта галоў589  (3.78 за гульню)
Бамбардзір(ы)Ігар Талькоўскі (Маладзечна-ДЮСШ-4)  (22 мячы)
← 2015
2017 →

У турніры разыгрывалася тры пуцёўкі ў Першую лігу 2017. Лідарства адразу захапіла пінская «Хваля», якая за некалькі тураў да фінішу забяспечыла сабе першае месца. За два другія прызавыя месцы развярнулася вострая барацьба, і перад апошнім турам «Клецк» і «Нёман-Агра» здолелі дагнаць лідыруючых «Асіповічы» і «Маладзечна-ДЮСШ-4». У апошнім туры кандыдаты на выхад у Першую лігу гулялі паміж сабой: «Клецк» перайграў «Асіповічы» (2:0), а «Нёман-Агра» атрымаў перамогу над «Маладзечна-ДЮСШ-4» (1:0). У трох каманд («Асіповічы», «Клецк» і «Нёман-Агра») стала па 45 ачкоў, але па дадатковых паказчыках прызавыя месца і выхад у Першую лігу атрымалі «Асіповічы» і «Клецк».

Склад удзельнікаў

правіць

Пераможцы Другой лігі 2015 — «Прамень», «Узда» і «Тарпеда» — атрымалі месца ў Першай лізе. Пазней (пасля спынення існавання «Бярозы-2010» і адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4») да іх таксама далучыліся «Ашмяны»[1]. Значная колькасць удзельнікаў сезону 2015 таксама адмовілася ад удзелу ў Другой лізе, у той жа час жаданне выступаць у ёй выказаў шэраг новых клубаў.

14 красавіка 2016 года быў зацверджаны склад лігі з 14 удзельнікаў і каляндар[2]. Ад удзелу ў лізе адмовіліся «Джус-Рудзенск» і «Узда», якая раней не атрымала ліцэнзію Першай лігі[3]. 29 красавіка 2016 года, за дзень да першых матчаў, каманда «ДБК-Гомель» знялася з турніру[4], у выніку колькасць удзельнікаў скарацілася да 13.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

правіць

Клубы, якія папоўнілі Другую лігу

правіць

Клубы, якія пакінулі Другую лігу

правіць
  • «Прамень» (1-е месца ў Другой лізе 2015, выхад у Першую лігу)
  • «Узда» (2-е месца ў Другой лізе 2015, выхад у Першую лігу і пазнейшая адмова ад удзелу)
  • «Тарпеда» (3-е месца ў Другой лізе 2015, выхад у Першую лігу)
  • «Ашмяны» (5-е месца ў Другой лізе 2015, атрыманне месца ў Першай лізе)
  • «Колас» (11-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)
  • «Жлобін» (12-е месца ў Другой лізе 2015, расфарміраванне)
  • «Спартак» (14-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)
  • «Любань» (15-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)
  • «АК Ждановічы» (16-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)
  • «Крутагор'е» (18-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)
  • «Прыазёр'е» (19-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)

Клубы-ўдзельнікі

правіць
КлубМесца ў сезоне 2015ГорадСтадыён
Асіповічы08Асіповічы«Юнацтва»
Вертыкаль13Калінкавічы«СДЮШАР-2
Вікторыя07Мар’іна Горка«Гарадскі
ДЮСШ-ДБК2-Гомель«СДЮШАР-8
Забудова-Строй2-Чысць«Школьны»
Клецк06Клецк«Гарадскі
Маладзечна-ДЮСШ-404Маладзечна«Гарадскі
Мантажнік2-Мазыр«Палессе», Козенкі
Нёман-Агра2-Стоўбцы«Юнацтва»
«Меліяратар»
Рагачоў-МК17Рагачоў«ФАК, Ціхінічы
Тарпеда10Магілёў«Тарпеда»
Хваля09Пінск«Хваля»
ЮАС19Жыткавічы«Цэнтральны»

Турнірная табліца

правіць
МКамандаГВНПМячы±АЗаўвагі
1Хваля (Пінск)24193287  20+6760 Выхад у Першую лігу
2Асіповічы24136550  29+2145
3Клецк24136568  34+3445
4Нёман-Агра (Стоўбцы)24136555  32+2345
5Маладзечна-ДЮСШ-424134760  22+3843
6Забудова-Строй (Чысць)2496937  37033
7Вертыкаль (Калінкавічы)24951040  38+232
8Мантажнік (Мазыр)24861033  37−430
9Вікторыя (Мар'іна Горка)24841249  63−1428
10Тарпеда (Магілёў)24751241  59−1826
11Рагачоў-МК24741326  49−2325
12ДЮСШ-ДБК (Гомель)24661235  45−1024
13ЮАС (Жыткавічы)2401238  124−1161

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Заўвага. Пры роўнай колькасці ачкоў «Асіповічы» размешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Клецк», а той вышэй за «Нёман-Агра» дзякуючы лепшым паказчыкам у асабістых сустрэчах паміж трыма камандамі.

Вынікі матчаў

правіць
Дома / На выездзе1АСІВКАВМГДДБЗАБКЛЕМАЛМАННСТРАГТМГХВАЮАС
Асіповічы 2:13:11:04:14:31:00:12:01:16:22:24:0
Вертыкаль1:1 3:12:21:22:31:00:00:10:01:10:15:0
Вікторыя3:11:5 2:03:10:42:52:12:22:33:51:16:0
ДЮСШ-ДБК0:12:11:2 2:20:30:01:02:22:01:21:13:1
Забудова-Строй1:02:13:22:1 2:21:13:01:13:01:21:33:0
Клецк2:05:22:27:10:1 1:25:13:32:23:30:45:0
Маладзечна-ДЮСШ-41:10:12:25:12:00:2 3:14:12:05:10:114:0
Мантажнік3:31:24:02:22:11:10:3 0:22:12:10:25:0
Нёман-Агра0:16:06:12:13:22:11:00:0 2:04:22:16:0
Рагачоў-МК1:60:32:14:12:10:40:21:30:0 0:11:85:0
Тарпеда1:12:34:50:30:00:21:21:13:20:1 2:44:0
Хваля Пінск4:05:14:03:23:11:23:03:15:13:08:1 12:0
ЮАС0:50:41:50:62:21:60:70:21:60:21:21:5

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 7 лістапада 2016
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Статыстыка ігракоў

правіць

Бамбардзіры

правіць
ГулецКлубГалы
1 Ігар ТалькоўскіМаладзечна-ДЮСШ-422
2 Віктар ЛагуцінРагачоў-МК, Нёман-Агра20
3 Аляксандр МрынскіХваля15
4 Дзмітрый ДаўбейкаНёман-Агра14
5 Аляксандр ПракапенкаАсіповічы13
- Аляксандр ПрацкевічЗабудова-Строй13
- Сяргей ВаладзькоХваля13
- Віталь РушніцкіХваля13
9 Андрэй ДоўбняДЮСШ-ДБК11

Крыніца: Football.By

Зноскі

Спасылкі

правіць