Дыскрымінацыя

Дыскрымінацыя (ад лац.: discriminatio — адрозненне) — абмежаванне або пазбаўленне правоў пэўных катэгорый грамадзян па прыкметах расавай ці нацыянальнай прыналежнасці, сацыяльнага паходжання, палітычных поглядаў, полу і г.д.

Гамафобія

Паняцце дыскрымінацыі выкарыстоўваецца і ў міжнародных адносінах і абазначае ўшчамленне ў правах прадстаўнікоў, арганізацый або грамадзян пэўнай дзяржавы. Адна з крайніх формаў расавай дыскрымінацыі — сегрэгацыя — палітыка прымусовага аддзялення адных людзей ад другіх, абмежавання іх у правах па матывах расавай або нацыянальнай прыналежнасці, гвалтоўнае перасяленне на спецыяльна вылучаныя тэрыторыі — у рэзервацыі, гета. Палітыка дыскрымінацыі якіх-небудзь груп і суполак можа прымаць крайнія формы, аж да генацыду, што з’яўляецца злачынствам і парушэннем нормаў міжнароднага права.

Захаваліся сведчанні дыскрымінацыі і па рэлігійных матывах: праследаванні ерэтыкоў, дысідэнтаў, іншадумцаў, жорсткія адносіны еўрапейцаў да карэнных нехрысціянскіх народаў. Ёсць і такія віды дыскрымінацыі, як больш нізкая аплата працы жанчын, моладзі, карэннага або, наадварот, прышлага насельніцтва, імігрантаў; абмежаванне ў правах па палітычных або рэлігійных перакананнях. Таму абарона правоў і свабод кожнай асобы незалежна ад расавай, нацыянальнай, класавай, рэлігійнай і іншай прыналежнасці з’яўляецца глабальнай праблемай сучаснасці. Міжнародная супольнасць распрацоўвае ўсё больш дзейсныя механізмы кантролю фактаў дыскрымінацыі, а краіны, якія парушаюць правы чалавека, усё часцей апынаюцца ў маральнай ізаляцыі.

Канстытуцыя Беларусі, прынятая ў 1994, абвясціла, што забеспячэнне правоў і свабод грамадзян краіны з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы. Дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзян, замацаваныя ў Канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы. Усе роўныя перад законам і маюць правы на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону.

Літаратура

правіць
  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонАнатоль Канстанцінавіч ЛіневічВікіпедыя:ФорумДзяніс Уладзіміравіч СідарэнкаВікіпедыя:Старонкі размоўКупаллеДругая сусветная вайнаSpecial:SearchСэмюэл Лерой ДжэксанПартал:Актуальныя падзеіБеларусьВікіпедыяУННВСлуцкае духоўнае вучылішчаПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўМаксім Уладзіміравіч РыжанкоўБеларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціAP$ENTВасіль БыкаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВікіпедыя:ДаведкаАперацыя «Фалькон» (міжнароднае расследванне)Вікіпедыя:СупольнасцьСпіс беларускіх імёнНаталля Уладзіміраўна ПяткевічУдзельнік:DBatura2024Вольга Славаміраўна БондараваБелсатСпроба дзяржаўнага перавароту ў Балівіі (2024)Чэмпіянат Еўропы па футболе 2024Пошукавая аптымізацыяDongfeng MengshiВера Аляксандраўна Палякова-МакейДзмітрый Мікалаевіч Крутой