Кіпрскі тэхналагічны ўніверсітэт

Кіпрскі тэхналагічны ўніверсітэт (грэч. Τεχνολογικό Πανεπιστήμιο Κύπρου) — кіпрская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лімасол.

Кіпрскі тэхналагічны ўніверсітэт
грэч. Τεχνολογικό Πανεπιστήμιο Κύπρου
Арыгінальная назвагрэч. Τεχνολογικό Πανεπιστήμιο Κύπρου
Заснаваны2003
РазмяшчэннеЛімасол
Сайтcut.ac.cy

Агульная характарыстыка

правіць

Кіпрскі тэхналагічны ўніверсітэт быў створаны спецыяльным законам Палаты прадстаўнікоў Кіпра ў снежні 2003 года. Ён быў створаны шляхам зліцця Вышэйшага тэхнічнага інстытута і шэрагу іншых навуковых устаноў. Задача ўніверсітэта — запоўніць прабел у кіпрскай адукацыйнай сістэме і даць адукацыю па спецыяльнасцях, якія адсутнічаюць у Кіпрскім універсітэце. У цяперашні час у тэхналагічным універсітэце ёсць уласны цэнтр вывучэння замежных моў і шэсць факультэтаў.

Структура

правіць
  • Факультэт геатэхнічных навук і экалагічнага менеджменту
  • Факультэт кіравання і эканомікі
  • Факультэт камунікацый і медыязнаўства
  • Факультэт навук аб здароўі
  • Факультэт выяўленчага і прыкладнога мастацтва
  • Інжынерна-тэхналагічны факультэт

Зноскі

Спасылкі

правіць