Ларан Нкунда

Ларан Нкунда (фр.: Laurent Nkunda, нар. 2 лютага 1967) — кангалезскі ваенны дзеяч, генерал. Ініцыятар канфлікту ў Ківу.

Ларан Нкунда
Дата нараджэння2 лютага 1967(1967-02-02) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род войскаўCongolese Army[d]
Званнегенерал
Бітвы/войны

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў кангалезскай правінцыі Паўночнае Ківу ў горадзе Рутшуру[1]. Затым вучыўся ў горадзе Гома і на педагагічным факультэце ўніверсітэта горада Кісангані. Пасля пераехаў у Руанду, дзе прысвяціў сябе вывучэнню псіхалогіі. Валодае некалькімі мовамі: англійскай, французскай, суахілі і кіньяруанда[2].

У 1993 годзе ўступіў у Руандыйскі патрыятычны фронт. Падчас Першай кангалезскай вайны змагаўся на баку прыхільнікаў Ларана Кабілы[3], але ў наступным канфлікце выступіў супраць яго. Камандаваў 7-й брыгадай КАД.

У пачатку чэрвеня 2004 года Ларан Нкунда падняў мяцеж супраць цэнтральнага ўрада, развязаўшы тым самым узброены канфлікт на ўсходзе краіны. Генерал абвясціў, што яго мэтай з’яўляецца абарона інтарэсаў тутсі, якія падвяргаюцца нападам з боку ўзброеных экстрэмістаў з народа хуту.

22 студзеня 2009 года лідар баевікоў быў арыштаваны падчас сумеснай ваеннай аперацыі кангалезскай і руандыйскай армій на тэрыторыі Руанды[4].

Заўвагі

правіць
  1. "Laurent Nkunda". Trial Watch. Архівавана з арыгінала 2007-10-20. Праверана 7.06.2007. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  2. McConnell, Tristan (2008-11-01). "Congo's maverick warlord who kills in the name of Christianity". The Times. Праверана 2008-11-01.
  3. Русский Newsweek / Глобус
  4. DR Congo rebel leader 'arrested' Архівавана 25 студзеня 2009. (англ.)

Спасылкі

правіць
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонАнатоль Канстанцінавіч ЛіневічВікіпедыя:ФорумДзяніс Уладзіміравіч СідарэнкаВікіпедыя:Старонкі размоўКупаллеДругая сусветная вайнаSpecial:SearchСэмюэл Лерой ДжэксанПартал:Актуальныя падзеіБеларусьВікіпедыяУННВСлуцкае духоўнае вучылішчаПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўМаксім Уладзіміравіч РыжанкоўБеларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціAP$ENTВасіль БыкаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВікіпедыя:ДаведкаАперацыя «Фалькон» (міжнароднае расследванне)Вікіпедыя:СупольнасцьСпіс беларускіх імёнНаталля Уладзіміраўна ПяткевічУдзельнік:DBatura2024Вольга Славаміраўна БондараваБелсатСпроба дзяржаўнага перавароту ў Балівіі (2024)Чэмпіянат Еўропы па футболе 2024Пошукавая аптымізацыяDongfeng MengshiВера Аляксандраўна Палякова-МакейДзмітрый Мікалаевіч Крутой