Людовік IV (імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі)

герцаг Баварыі (1294—1317), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
(Пасля перасылкі з Людвіг IV Баварскі)

Людвіг IV (Людвіг Баварскі) (ням.: Ludwig der Bayer; 1281/1282, Мюнхен, Баварыя, Германія — 11 кастрычніка 1347, Фюрстэнфельдбрук, Германія) — герцаг Баварыі з 1294 года, кароль Германіі (рымскі кароль) з 20 кастрычніка 1314 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 17 студзеня 1328 года з дынастыі Вітэльсбахаў, сын герцага Баварыі Людвіга II Строгага і Мацільды Габсбург, дачкі караля Германіі Рудольфа I.

Людвіг IV
ням.: Ludwig der Bayer
Сцяг Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
17 студзеня 1328 — 11 кастрычніка 1347
Каранацыя17 студзеня 1328, Сабор Святога Пятра, Рым, Італія
ПапярэднікГенрых VII
ПераемнікКарл IV
кароль Германіі
20 кастрычніка 1314 — 11 кастрычніка 1347
Каранацыя25 лістапада 1314, Ахенскі сабор, Ахен, Германія
ПапярэднікГенрых VII
ПераемнікКарл IV
герцаг Баварыі
2 лютага 1294 — 11 кастрычніка 1347
ПапярэднікРудольф I
ПераемнікЛюдвіг V
Стэфан II
Людвіг VI
Вільгельм I
Альбрэхт I
Атон V
Нараджэнне1 красавіка 1282 ці 1286
Смерць11 кастрычніка 1347[1]
Месца пахавання
РодВітэльсбахі
БацькаЛюдвіг II Баварскі[d][2]
МаціMatilda of Habsburg[d][2]
Жонкакаля Беатрыкс Сілезская[d][3] і Маргарыта II д’Авен[3]
ДзеціЛюдвіг V, Matilda of Bavaria, Margravine of Meissen[d], Стэфан II, Маргарыта Баварская[d], Людвіг VI Рымлянін, Вільгельм I Баварскі[d][4], Альбрэхт I Баварскі[d], Атон V[4], Беатрыс Баварская[4], Agnes of Bavaria[d] і Elisabeth of Bavaria[d]
ВеравызнаннеКаталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
Людвіг IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Людвіг выхоўваўся разам са сваім стрыечным братам Фрыдрыхам I Аўстрыйскім, і ў ранняй маладосці яны былі блізкімі сябрамі. Аднак у 1310-x паміж імі ўзнік канфлікт у сувязі з тым, што Фрыдрых I дамогся апякунства над юнымі герцагамі Ніжняй Баварыі. 9 лістапада 1313 года Людвіг IV разбіў аўстрыйскія войскі ў бітве пры Гамельсдорфе, і Фрыдрых I быў вымушаны адмовіцца ад прэтэнзій на Ніжнюю Баварыю.

Пасля смерці імператара Генрыха VII у 1313 годзе Фрыдрых I (пад імем Фрыдрых III) высунуў сваю кандыдатуру на прастол імперыі. Частка нямецкіх князёў падтрымала яго, аднак пад ціскам архібіскупа Майнца 20 кастрычніка 1314 года каралём Германіі быў абраны Людвіг IV Баварскі, які быў спешна каранаваны ў Боне, а затым 25 лістапада паўторна каранаваўся ў Ахене. Пачалася доўгая вайна за прастол паміж Людвігам IV і Фрыдрыхам III. Галоўную ваенную падтрымку Фрыдрыху аказваў яго брат Леапольд I, герцаг Аўстрыі. Аднак 28 верасня 1322 года ў бітве пры Мюльдорфе армія Фрыдрыха III была ўшчэнт разбіта, і больш за 1300 аўстрыйскіх дваран, у тым ліку і сам анты-кароль, патрапілі ў палон.

Людвіг IV склаў Фрыдрыха III у замак Траўзніц у Верхнім Пфальцы, дзе той правёў больш за два гады. Супраціўленне працягваў Леапольд I. Яму ўдалося прыцягнуць на свой бок караля Чэхіі Іагана Люксембургскага і Папу Рымскага. 23 сакавіка 1324 года Папа Рымскі Ян XXII адлучыў ад царквы Людвіга IV. 13 сакавіка 1325 года Людвіг IV падпісаў дагавор з палонным Фрыдрыхам III, паводле якога той атрымліваў свабоду ў абмен на адмову ад прэтэнзій на германскі трон і клятву пераканаць свайго брата Леапольда спыніць супраціўленне. Фрыдрых, аднак, не здолеў выканаць клятву, і пераканаць Леапольда прызнаць Людвіга IV каралём Германіі, і ён вярнуўся ў Мюнхен у добраахвотны палон, нават нягледзячы на тое, што Папа Рымскі вызваліў яго ад клятвы. Такія рыцарскія паводзіны зрабілі моцнае ўражанне на Людвіга Баварскага і ён ізноў зблізіўся з Фрыдрыхам Аўстрыйскім, дамовіўшыся пра сумеснае кіраванне ў Германіі.

Па патрабаванні Папы і нямецкіх князёў 7 студзеня 1326 года паміж Людвігам IV і Фрыдрыхам III ва Ульме быў заключаны дагавор, паводле якога Фрыдрых III станавіўся каралём і кіраўніком Германіі, а Людвіг IV павінен быў каранавацца імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі ў Італіі.

У 1327 годзе Людвіг IV здзейсніў паход у Італію.

У 1338 годзе выдаў маніфест «Fidem catholicam» і закон «Licet juris».

Шлюбы і дзеці

правіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118574957 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б Kindred Britain
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800814840843855875877881887891
  Карл IЛюдовік I — Лотар IЛюдовік IIКарл II — Карл III —   
891894898899901905915924962973983
  ГвідаЛамбертАрнульф — Людовік III — Берэнгар I — Атон IАтон II  
98399610021014102410271039104610561084110511111125113311371155
   — Атон III — Генрых II — Конрад II — Генрых III — Генрых IV — Генрых V — Лотар II —   
11551190119712091215122012501312131313281347135513781410
  Фрыдрых IГенрых VI — Атон IV — Фрыдрых II — Генрых VII — Людовік IV — Карл IV —   
1410143714521493150815191530155615641576161216191637
  ЖыгімонтФрыдрых IIIМаксіміліян IКарл VФердынанд IМаксіміліян IIРудольф IIМаціясФердынанд II  
16371657170517111740174217451765179017921806
  Фердынанд IIIЛеапольд IІосіф IКарл VI — Карл VIIФранц IІосіф IIЛеапольд IIФранц II  

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі