Лісы (Vulpes) — род драпежных млекакормячых сямейства сабачых.

Лісы

Звычайны ліс (Vulpes vulpes)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vulpes Frisch, 1775


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180603
NCBI  9625
EOL  19076
FW  41248

Выдзяляецца 11 відаў. Пашыраны ўсюды акрамя Антарктыды, завезены ў Аўстралію. Трапляюцца ад тундры да пустынь і высакагор'яў. На Беларусі жыве ліс звычайны.

Даўжыня цела да 90 см, хваста да 60 см, маса да 10 кг. Поўсць пушыстая, колер зменлівы, ад рыжага да амаль чорнага, зрэдку трапляюцца белыя (альбіносы) або чорныя (меланісты) асобіны.

Жывуць у норах. Усёедныя.

Манагамы.

Аб'ект промыслу. Серабрыста-чорныя лісы, выведзеныя з канадскага падвіда — аб'ект зверагадоўлі.

Літаратура

правіць
  • Самусенка Э. Лісы // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонАнатоль Канстанцінавіч ЛіневічВікіпедыя:ФорумДзяніс Уладзіміравіч СідарэнкаВікіпедыя:Старонкі размоўКупаллеДругая сусветная вайнаSpecial:SearchСэмюэл Лерой ДжэксанПартал:Актуальныя падзеіБеларусьВікіпедыяУННВСлуцкае духоўнае вучылішчаПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўМаксім Уладзіміравіч РыжанкоўБеларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціAP$ENTВасіль БыкаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВікіпедыя:ДаведкаАперацыя «Фалькон» (міжнароднае расследванне)Вікіпедыя:СупольнасцьСпіс беларускіх імёнНаталля Уладзіміраўна ПяткевічУдзельнік:DBatura2024Вольга Славаміраўна БондараваБелсатСпроба дзяржаўнага перавароту ў Балівіі (2024)Чэмпіянат Еўропы па футболе 2024Пошукавая аптымізацыяDongfeng MengshiВера Аляксандраўна Палякова-МакейДзмітрый Мікалаевіч Крутой